Get Mystery Box with random crypto!

Рaдыё Ўнэт

Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт Р
Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт
Адрас канала: @radiounet
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 134
Апісанне з канала

Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-02-26 10:27:44
Галоўнае пра вайну ва Украіне на дадзены момант:

Баі ва Украіне працягваюцца па ўсіх напрамках атакі расійскіх войскаў. Ніводны з вялікіх украінскіх гарадоў не здаўся.

«Я тут, ніяку зброю ми не складемо», – прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абверг чуткі пра заклік складаць брою. Паводле інфармацыі заходніх СМІ, прэзідэнт адмовіўся ад прапановы саюзнікаў эвакуявацца з Кіеву.

Паводле інфармацыі дарадцы кіраўніка ОПУ Падаляка, на дадзены момант вядома аб 3,5 тысячах загінулых расейскіх акупантаў і амаль 200 палонных.

«Не менш за 100 тыс. украінцаў ужо пакінулі свае дамы», – Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Цэнтр процідзеяння дэзынфармацыі заклікае ўкраінцаў не карыстацца мэсэнджарам WhatsApp. Яго могуць праслухоўваць вайскоўцы РФ.

Пагадненні НАТА з Расіяй больш не працуюць, а Польшча перадае Украіне ўзбраенне.

У шматпавярховы дом у Кіеве патрапілі дзве ракеты. Па папярэдняй інфармацыі загінулых няма. Людзей эвакуююць у бамбасховішчы.
35 views07:27
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 20:05:57
Галоўнае пра вайну ва Украіне на вечар:

Чэхія закрывае сваю паветраную прастору для расійскіх самалётаў.

Эстонія накіруе ва Украіну дадатковыя супрацьтанкавыя ракеты Javelin і зенітныя боепрыпасы.

Ірландыя адмяніла візавы рэжым з Украінай.

Літва і Эстоніяй забаранілі трансляцыю «Беларусь 24» і шэрагу расійскіх тэлеканалаў.

Не менш 5 беларусаў затрымана за антываенныя заклікі.

Савет Еўропы прыпыніў удзел Расіі з-за ўварванне ва Украіну.

Расія не зможа прымаць удзел у «Еўрабачанні» сёлета.

Усе польскія пункты пропуску на мяжы з Украінай можна перайсці пешшу.

Уладзімір Зяленскі запісаў відэа, дзе пацвердзіў, што ён у Кіеве.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк адзначыў, што расійскія войскі выкарыстоўваюць тэрарыстычныя метады і абстрэльваюць жылыя кварталы.

На малюнку прыкладная мапа баявых дзеянняў на дадзены момант.
38 views17:05
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 18:24:47
Важныя спасылкі для бежанцаў з Украіны.

Пошук папутчыкаў для выезду з укрінскіх гарадоў да польскай мяжы
Жыллё для бежанцаў у Малдове
Дапамога ў экстранай рэлакацыі для беларусаў, у якіх НЯМА НІЯКАЙ ВІЗЫ.
Чат дапамогі бежанцам з Украіны

Беларускія сэрвісы еЗдароўе і Mapahelp адаптаваныя для дапамогі людзям з Украіны:
mapahelp.me — людзі і арганізацыі, якія могуць дапамагчы прытулкам, ежай ці паслугамі для бежанцаў.
okdoc.me сэрвіс бясплатных медыцынскіх кансультацый, уключаючы псіхолагаў.

Для Валанцёраў:
Хачу дапамагчы даехаць беларусу-ўцекачу з граніцы
Хачу загасьціць беларуса-ўцекача з Украіны
45 views15:24
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 16:58:07
Галоўнае пра вайну ва Украіне да гэтай гадзіны:

Расійскія СМІ паведамляюць, што Кадыраў распавёў аб чачэнскіх добраахвотніках: якія « у любы час гатовыя выехаць на любую спецыяльную аперацыю».

Банк БелВЭБ паведаміў, што з-за санкцый кліентам будзе недасяжны Apple Pay і для ўсе аперацыі па картках VISA у замежных анлайн-сервісах.

«Пуцін гатовы накіраваць у Мінск расійскую дэлегацыю для перамоваў з украінскай», паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны паведамляе, што расійскі карабель падбіў снарадам малдоўскі бункероўнік «Millennium Spirit».

Афіцыйны канал Сухапутных войск УС Украіны паведамляе, што колькасць страт расійскага войска больш за тысячу.

У розных пабліках з'яўляюцца шматлікія фота і відэа з перасоўваннем расійскіх вайскоўцаў і тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.

Еўрасаюз плануе замарозіць актывы Пуціна і Лаўрова.

Польшча апоўначы закрывае сваю паветраную прастору для авіякампаній Расіі.
42 views13:58
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 14:58:45
Галоўнае пра вайну ва Украіне на сярэдзіну дня:

У шматлікіх беларускіх гарадах прайшлі акцыі салідарнасці з Украінай.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляка: «Галоўная мэта расійскай спецаперацыі знішчыць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага».

Топ-мэнэджар Wargaming Сяргей Буркатоўскі падтрымаў уварванне ва Украіну. Але кампанія афіцыйна не пагадзілася з меркаваннем супрацоўніка і адказала, што зараз аказвае дапамогу супрацоўнікам ва Украіне.

Па дадзеных ААН ва Украіне забітыя, як мінімум 25 мірных жыхароў, больш за 100 параненыя.

Кітай заклікаў Расію да перамоў, дзеля спынення вайны ва Украіне.

Уладзімір Зяленскі заклікаў добраахвотнікаў з усяго свету ехаць ва Украіну і абараняць Еўропу побач з украінцамі.

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна ў сваёй апошняй заяве: «Па ўсёй тэрыторыі Украіны ідуць баі. Давайце садзіцца за стол перамоваў, каб спыніць гібель людзей»
9 views11:58
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 13:41:54
Ці быў гатовы Кіеў да вераломнага нападу з боку Расеі? Ці не зменіць вайна стаўленне ўкраінцаў да беларусаў, якія дазваляюць акупантам нападаць на Украіну са сваёй тэрыторыі.

Гутарым з Багданам Федзіркам, доктарам палітычных навук пра настроі, якія пануюць ва ўкраінскім грамадстве цяпер.

https://bit.ly/3pa5bQk
24 views10:41
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 12:18:46 Галоўнае, што адбылося ва Украіне за ноч:

Каля 4-х раніцы па украінскім часе пачалася актыўная атака расійскімі ракетамі Кіева.

Уладзімір Зяленскі афіцыйна запрасіў Анкару абмежаваць праход вайсковых караблёў Расіі праз пралівы Басфор і Дарданэла.

Макрон паабяцаў Украіне вайсковую тэхніку і фінансавую дапамогу на 300 млн еўра.

На украінцаў пачалася фішынгавая атака. Распаўсюджваюцць мейлы, паведамленні ў сац. сетках з падазронымі спасылкамі і QR-кодамі. Афіцыйныя ўлады заклікаюць не пераходзіць па такім спасылкам, каб захваць асабістыя дадзеныя ў бяспецы.

Польшча разгарнула каля мяжы з Украінай 9 пунктаў прыёму бежанцаў.

Нацбанк Украіны забараніў валютныя аперацыі з расійскімі і беларускімі рублямі.

Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што на беларускі аэрадром Гомель здзейснілі пасадку расійскія Іл-76 з дэсантнікамі на борце. А мясцовыя жыхары ў Лунінцы кажуць пра актыўные выкарыстанне лунінецкага аэрадрома ваеннай авіацыяй.

Міністр абароны Велікабрытаніі Уоллес заявіў, што па яго ацэнцы Расія не выканала ні адну з сваіх галоўных задач па Украіне. Паводле ягоных ацэнак, войскі РФ страцілі ўжо больш за 450 вайскоўцаў.

Расійскія войскі захапілі востраў Змяіны. Падчас баёў загінулі 13 украінскіх памежнікаў.

У Брэсце была заўважана калона ваеннай тэхнікі з сымбалем "V".
34 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 11:24:32 Склад гуманітарнай дапамогі «Побач» у Варшаве прымае дапамогу для бежанцаў:

любая ежа, якая доўга не псуецца;
сродкі гігіены (мыла, шампуні, зубныя пасты пракладкі для жанчын);
туалетная папера;
коўдры;

Адрас: Касцёл Святога Аляксандра, Plac Trzech Krzyży (гл. таблічку на дзверы biblioteka parafialna)

Час, калі можна прывезці – з 14.00 да 19.00.

Чат склада – https://t.me/pobach_nd
37 views08:24
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 05:34:22 Па паведамленням украінскіх медыя, пачалася актыўная атака Расіі ракетамі на Кіеў.
13 views02:34
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 00:00:44 Апошняе пра Украіну на гэты час:

Джо Байдэн паабяцаў, што абмяжуе расійскую эканоміку, што яна не зможа фінансаваць сваю армію.

ЗША анасавала санкцыю ў дачыненні да банкаў БТБ, «Сбербанка» і «Газпромбанка»і шэрагу расійскіх асоб.

НАТА распрацаваў план у адказ агрэсіўным расійскім ваенным дзеянняў. Дадатковыя ваенныя будуць дастаўлены ў Нямечынну.

Джо Байдан: адключэнне SWIFT прама цяпер не плануецца, але санкцыі па абмежаванню працы расійскай эканомікі сумяральныя.

У Гомелі на вуліцы Савецкай затрымалі мужчыну, які паспеў напісаць на плоце слова Пуцін7 Паведамляе «Вясна».

57 украінцаў загінулі ў выніку ўварвання расейскіх войскаў, 169 чалавек – параненыя, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Украіны.

Беларускі гандбаліст Канстанцін Якаўлеў і кікбаксёр Яўген Лашэўскі ўступілі ў добраахвотніцкі батальён Украіны.

Па дадзеным Крамля Пуцін правёў тэлефонную размову з Макронам.

27 лідараў краінаў Еўрасаюза дамовіліся ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расіі.

Вядуцца актыўныя баі ў Сумскай вобласці.

ЗША ўводзіць санкцыі супраць 24 беларускіх фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з падтрымкай і садзеянню Беларусі расійскаму ўварванню ва Украіну.

Канада ўводзіць санкцыі супраць 58 расейцаў і кампаній.
39 views21:00
Адкрыць / каментаваць