Get Mystery Box with random crypto!

Рaдыё Ўнэт

Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт Р
Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт
Адрас канала: @radiounet
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 134
Апісанне з канала

Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-02-28 11:34:56 Украінская дэлегацыя прыбыла ў раён украінска-беларускай мяжы для ўдзелу ў перамовах з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі.

У склад дэлегацыі ўвайшлі: старшыня фракцыі «Слуга Народа» Давід Арахамія, міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў, дарадца кіраўніка Офіса Прэзідэнта Міхаіл Падаляк, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умераў і намеснік міністра замежных спраў Украіны Мікалай Тачыцкі.

Ключавой пытанне перамоваў – неадкладнае спыненне агню і адвод войскаў з тэрыторыі Украіны. З такім паведамленнем выступіў Офіс прэзідэнта Украіны.
35 viewsedited  08:34
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 02:41:56
Галоўнае пра вайну ва Украіне на дадзены момант:

Ва Украіне за 4 дні вайны загінула шаснаццаць дзяцей – міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко.

545 чалавек затрыманыя сёння па Беларусі за ўдзел у антываенных акцыях.

Украіна афіцыйна падала пазоў супраць РФ у Міжнародны суд ААН у Гаазе – цэнтр процідзеяння дэзынфармацыі.

Каб прыпыніць рух эшалонаў да ўкраінскай мяжы, BYPOL з планам «Перамога» блакавалі перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па чыгуначных шляхах. Пасажыры не пацярпелі.

Паводле папярэдніх звестак Цэнтрвыбаркама РБ, змены ў Канстытуцыю падтрымалі 65,16%, а галасы «супраць» аддалі 10,07%.

Расейскія войскі спрабуюць аднавіць наступ на Кіеў праз Палессе. Рыхтуюць пантонную пераправу каля Дзямідава праз рэчку Ірпень – Генштаб ВСУ
47 views23:41
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 00:09:18
Вельмі шмат беларусаў Варшавы сёння былі каля амбасады РБ, а пасля маршам прайшлі да амбасады РФ.

"Беларусы супраць вайны! Беларусы не падтрымліваюць дзеянні Лукашэнкі і Пуціна!"
46 views21:09
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 19:50:54 ​ Галоўнае пра вайну ва Украіне на дадзены момат:

Перамовы Украіны і РФ стартавалі. Яны праходзяць на ўкраіна-беларускай мяжы, у раёне ракі Прыпяць. Бяспеку ўкраінскай дэлегацыі гарантаваў Лукашэнка.

У Жытоміры прагрымелі магутныя выбухі ў раёне аэрапорту. За некалькі хвілін да гэтага ў Telegram-каналах з’явіліся фота і відэа пуску ракет «Іскандэр» з беларускага гораду Мазыр. Калі гэта так, атака Жытоміра здзяйснялася прама падчас перамоваў.

Пуцін загадаў міністру абароны перавесці ядзерныя сілы ў «асаблівы рэжым нясення баявога дзяжурства».

Унутраная сетка Беларускай чыгункі атакаваная, усе сэрвісы ляжаць. Цяпер БЧ працуе ў ручным рэжыме. Паступае інфармацыя, што Мінскі і Аршанскі вузел паралізаваны.

Еўрасаюў цалкам закрывае паветраную прастору ЕС для Расеі – кіраўнік Еўракамісіі.

У Мінску на Нямізе сабраліся пратэстоўцы і скандуюць «Не вайне!», гудуць машыны. Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне як мінімум 108 пратэстоўцаў па ўсёй рэспубліцы.

Чацвёрты дзень працягваюцца антываенныя мітынгі ў Расіі. Сёння затрыманыя амаль 1800 чалавек. Больш за 900 чалавек – у Маскве, больш за 500 – у Санкт-Пецярбургу.

Мінабароны РФ упершыню прызнала, што сярод расейскіх вайскоўцаў ёсць «загінулыя і параненыя», але не назвала канкрэтных лічбаў.
25 views16:50
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 16:43:16

Уладзімір Зяленскі сазваніўся з Лукашэнкам:

«Мы дамовіліся, што ўкраінская дэлегацыя сустрэнецца з Расейскай без папярэдніх умоў на ўкраінска-беларускай мяжы, у раёне ракі Прыпяць.

Аляксандр Лукашэнка ўзяў на сябе адказнасць за тое, што на час праезду, перамоў і вяртання ўкраінскай дэлегацыі ўсе самалёты, верталёты і ракеты, размешчаныя на беларускай тэрыторыі, застануцца на зямлі.»
40 viewsedited  13:43
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 14:43:38 Да нас даходзяць шматлікія паведамленні ад жыхароў Беларусі, што з'яўляюцца звесткі аб мабілізацыі беларускіх вайскоўцаў і адпраўкі іх ва Украіну. Беларусы, якія адмовяцца ваяваць ва Украіне ці здадуцца адразу ўкраінскім вайскоўцам, у гэтым выпадку маюць права на міжнародны прытулак ва Еўрасаюзе.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінабароны Латвіі Арціс Пабрыкс.

Павел Латушка заклікае або абраць зброю і на тэрыторыі Украіны перайсці на бок мясцовых ваенных, або хавацца ад прызыву.



23 viewsedited  11:43
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 12:03:21
МУС Украіны зрабіла сайт з інфармацыяй пра палонных і загінулых расейцаў https://200rf.com/

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, паведаміў, што расійская дэлегацыя прыбыла ў Беларусь для перамоваў з украінцамі.

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў і заклікаў паказаць, што беларусы супраць вайны.Таксама ў звароце ён па сутнасці, адмовіўся ад перамоваў на тэрыторыі Беларусі.

«Варшава, Браціслава, Будапешт, Стамбул, Баку – гэта ўсё мы прапанавалі расійскаму боку. Ды і любы іншы горад нам падыходзіць у краіне, з тэрыторыі якой не ляцяць ракеты»., – такія месцы для перамоваў прапанаваў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што дзеянні расейскіх войскаў ва ўкраінскіх гарадах і пасёлках «цягнуць на Міжнародны трыбунал».

Лукашэнка прызнаў, што з тэрыторыі Беларусі запускалі ракеты па Украіне.

Канстытуцыйны рэферэндум, які запланаваны ў Беларусі, дазволіць Расеі размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі РБ, паведамляе Market Rebellion.
35 viewsedited  09:03
Адкрыць / каментаваць
2022-02-26 20:58:02
Галоўнае пра вайну ва Украіне на вечар:

Святлана Ціханоўская звярнулася да ўсіх беларусаў: «Ужо няма права лічыць сябе закладнікамі абставінаў».

«Укрзалізниця» знішчыла ўсе чыгуначныя пераходы з Расіяй.

Латвія адправіць ва Украіну каля 30 грузавых машын з дапамогай для вайскоўцаў.

Азербайджан адправіў гуманітарную дапамогу для Украіны.

У беларукіх пабліках у сац. сетках праходзіць інфармацыя, што беларускіх вайскоўцаў адправяць ваяваць ва Украіну за Расію.

Нідэрланды накіруюць Украіне 200 зенітна-ракетных комплексаў Stinger.

Латвія накіравала Кіеву звыш 30 грузавікоў з ваенным грузам і медыцынскімі таварамі.

Грамадзянская ініцыятыва па ўступленні Фінляндыі ў НАТА пераадолела неабходны парог у 50 тысяч подпісаў і паступіла на разгляд у парламент.

Кіеў і прыгарады падвяргаюцца абстрэлу.
48 views17:58
Адкрыць / каментаваць
2022-02-26 18:07:20
Галоўнае пра вайну ва Украіне на гэты час:

Дзмітрый Кулеба заявіў, што пачаўся працэс адключэння Расіі ад SWIFT.

Ганаровы консул Беларусі ў Львове Ігар Драцяк падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць удзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі.

Крэатыўны дырэктар Wargaming Сяргей Буркатоўскі, які падтрымаў уварванне ва Украіну, пакінуў кампанію.

Латвія, Літва, Эстонія, Велікабрытанія, Польшча, Чэхія, Румынія і Балгарыя закрылі паветра для расейскіх самалётаў.

Анджэй Дуда, прэзідэнт Польшчы, прапанаваў прыняць Украіну ў Еўрасаюз у экспрэс-рэжыме.

Польская чыгунка дае грамадзянам Украіны права бясплатнага праезду ў цягніках на тэрыторыі Польшчы. Неабходна толькі паказаць любы дакумент, які пацвярджае ўкраінскае грамадзянства.

У ААН заявілі, што Украіну ўжо пакінулі больш за 150 тысяч чалавек.

Лукашэнка: «Трэба спыніць гэты канфлікт! Заўтра будзе вайна, а паслязаўтра – мясарубка».
18 views15:07
Адкрыць / каментаваць
2022-02-26 15:30:53
Галоўнае пра вайну ва Украіне на дадзены момант:

«Мы выстаялі і паспяхова адбіваем атакі ворага Кіеў і ключавыя гарады вакол сталіцы кантралюе менавіта наша армія», – паведаміў Уладзімір Зяленскі ў новым звароце да ўкраінскага народу.

Зводка генштабу ВСУ: «Падраздзяленні расейскіх акупантаў губляюць наступальны тэмп. Асноўныя напрамкі наступу – у Палескім, Северскім, Слабажанскім і Таўрычаскім раёнах. Наступ акупантаў спынілі ў раёнах Сум, Прылук і Кіева.»

Вялікабрытанія, Польшча, Чэхія, Балгарыя, Эстонія і Латвія закрываюць паветраную прастору для расейскіх самалётаў.

Расія ў адказ закрыла сваю паветраную прастору для самалётаў Балгарыі, Польшчы і Чэхіі.

Пашырана каменданцкая гадзіна ў Харкаве – з 18:00 да 06:00 і ў Кіеве – з 17: 00 да 08: 00.

Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што прыпыненне членства Расіі ў Савеце Еўропы і ПАСЕ – «добрая магчымасць» вярнуць у краіне смяротнае пакаранне.
28 views12:30
Адкрыць / каментаваць