Get Mystery Box with random crypto!

Рaдыё Ўнэт

Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт Р
Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт
Адрас канала: @radiounet
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 134
Апісанне з канала

Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-02-14 18:49:47
Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Стакевіча, пабачыла каханага на кароткім спатканні ў мінулую пятніцу.

Сустрэча была не такой радаснай, як іншыя, бо падобна, што Мікалай хворы на кавід. «Мікалай сядзіць у адзіночцы, таму яму вельмі важна выгаварыцца», – распавяла ў нашым эфіры спадыня Адамовіч. Пры гэтым яна падкрэслівае, што муж добра арыентуецца ў палітычнай павестцы, хаця інфармацыю атрымлівае толькі з праўладных СМІ.

Мы пагутарылі з Марынай Адамовіч пра каханне, павагу, паразуменне і нейкую звышнатуральную сувязь паміж ёй і Мікалаем, якая дазваляе захоўваць адносіны і не расставацца, нават калі вас падзяляе турэмны мур.
28 viewsedited  15:49
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 16:50:00
З 14 лютага Уладзімір Мацкевіч пачынае сухую галадоўку. Ён галадае ў следчым ізалятары ўжо дзясяты дзень. Тыя, хто ведае Уладзіміра блізка, не сумняюцца, што філосаф не адступіць, пакуль ягоныя патрабаванні – завяршыць следчыя дзеянні, прызначыць дату суда і змяніць утрыманне пад вартай на падпіску аб нявыездзе – не будуць выкананыя.

Родныя і блізкія Мацкевіча падкрэсліваюць, што сухая галадоўка можа нанесці непапраўную шкоду яго здароўю і нават прывесці да смерці. Таму важна, каб сітуацыя атрымала міжнародны рэзананс.

Як змагаюцца за жыццё філосафа – слухайце па спасылцы ніжэй.

Сябры Уладзіміра Мацкевіча просяць падпісаць петыцыю.
30 views13:50
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 15:29:38
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Уладзімір Мацкевіч пачынае сухую галадоўку ў СІЗА. Як родныя, сябры, вучні і паплечнікі змагаюцца за жыццё філосафа.

Адвакат штабу Бабарыка Ілля Салей распавёў пра атрыманне статусу замежнага адваката ва Украіне.

Рэпартаж з маршу Еднасці ў Кіеве супраць расійскай агрэсіі.

Што піша і малюе ў лістах сваёй жонцы і сыну Павел Севярынец?

Марына Адамовіч падзялілася, што дапамагае перажыць расстанне з каханым.
31 views12:29
Адкрыць / каментаваць
2022-02-12 16:29:18
«Топ-5» аўдыёкніг ад Радыё Ўнэт, каб падцягнуць беларускую мову:

Джордж ОРУЭЛ »1984»



Васіль Быкаў «Доўгая дарога дадому» https://bit.ly/3rFOXA3

Уладзімір Караткевіч «Ладдзя роспачы» https://bit.ly/364Mo2i

Эліза Ажэшка «Хам» https://bit.ly/3oHaV3X

Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня» https://bit.ly/3LpFp4g

Падрабязней пра выданні слухайце тут https://bit.ly/3GBRkbn
22 views13:29
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 19:20:18
Лідар гурта J:Морс Уладзімір Пугач, застаецца ў Беларусі і глыбока перажывае падзеі апошняга часу. Ужо паўтара гады гурт не даваў жывых канцэртаў. І вось, доўгачаканы выступ адбудзецца 14 лютага ў Кіеве, у Дзень закаханых.

У праграме «Неверагодныя» слухайце рэтраспектыву гурта J:Морс і аб чым марыць Уладзімір Пугач https://bit.ly/3BcrpWO
37 views16:20
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 18:08:19
Знакаміты беларускі лыжнік, удзельнік 7 алімпійскіх гульняў Сяргей Далідовіч быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Цяпер разам з сям’ёй ён знаходзіцца ў Варшаве.

Сяргей – падпісант ліста спартоўцаў супраць гвалту. Ён не хаваў сваёй палітычнай пазіцыі, выказваўся ў абарону палітвязняў і нацыянальнай сімволікі. Ягоную дачку Дарʼю, таксама лыжніцу, адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў праз погляды бацькі, нягледзячы на тое, што яна была лідаркай сезону.

Пра прычыны пераезду, планы на жыццё за мяжой і ці сочыць за Алімпійскімі гульнямі Сяргей Далідовіч – слухайце ў гутарцы.
125 views15:08
Адкрыць / каментаваць
2022-02-11 15:06:37
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Якія парушэнні выбарчага заканадаўства рэжым дапусціў пры падрыхтоўцы да рэферэндуму і ці сапраўды актывісты «Сумленных людзей» пагражаюць у лістах чальцам камісіяў – Гутарым з лідаркай супольнасці «Сумленныя людзі» Аленай Жываглод.

Кінафестываль Bulbamovie выпраўляецца ў тур па Польшчы. Пра гісторыю фестывалю гутарым з кіраўніком фестывалю, рэжысёрам і прадзюсарам Янушам Гаўрылюком.
4 views12:06
Адкрыць / каментаваць
2022-02-10 22:51:18
У эфіры «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ УНАЧЫ»:

Размова з з журналістам Зміцерам Лупачом, аўтарам праграмы «Палата номер жесть» на Nexta.

Сяржук Доўгушаў распавёў пра новы набор у арт-рэзідэнцыю «Дом творцаў».

«Топ-5» лепшых аўдыёкніг, каб падцягнуць беларускую мову.

У выпуску “Спадчына” узгадваем гісторыю легендарнай оперы Уладзіміра Солтана “Дзікае паляванне караля Стаха” па твору Уладзіміра Караткевіча.

Слухайце поўны эфір тут https://bit.ly/3uCwczx
9 views19:51
Адкрыць / каментаваць
2022-02-10 15:19:58
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

У Беларусі пачаліся сумесныя з Расіяй вучэнні «Саюзная рашучасць-2022». Палітолаг Павел Вусаў выказаў меркаванне, у чым галоўная мэта вучэнняў для Расіі.

Праблемы беларускай журналістыкі ва ўмовах рэпрэсій і супрацьстаяння прапагандзе абмеркавалі ў Беларускім моладзевым хабе. Падрабязней у рэпартажы з сустрэчы.

Як Украіна падтрымлівае беларускіх журналістаў і актывістаў – распавёў дырэктар украінскага Адукацыйнага Дому правоў чалавека ў Чарнігаве Сяргей Бураў.

Музычны госць Радыё Ўнэт – Уладзімір Пугач запрашае на канцэрт J:Морс у Кіеве.
19 views12:19
Адкрыць / каментаваць
2022-02-09 23:48:38
У эфіры Радыё Ўнэт разам з журналістам і гісторыкам беларускага футбола Арцёмам Сізінцавым разбіраліся з увядзеннем Fаn ID для футбольных фанатаў.

Пакуль пашпарт заўзятара хочуць увесці толькі ў Расіі. Ці ўвядуць Fаn ID для беларускіх прыхільнікаў футбола, чаму гэта ў першую чаргу кантроль наведвальнікаў матчаў і які стан фанацкага руху ў Беларусі пасля пратэстаў 2020 года.

Слухайце размову тут https://bit.ly/3BgN1RW
19 views20:48
Адкрыць / каментаваць