Get Mystery Box with random crypto!

Рaдыё Ўнэт

Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт Р
Лагатып тэлеграм-канала radiounet — Рaдыё Ўнэт
Адрас канала: @radiounet
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 134
Апісанне з канала

Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-02-24 13:04:29 Апошняе і галоўнае пра ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну:

У аддзяленнях «Беларусбанка» забароненыя ўсе валютна-абменныя аперацыі. Старонка на сайце з курсамі валют не працуе.

Малдова ўвяла надзвычайнае становішча.

Bloomberg паведаміў, што прэзідэнт Літвы заявіў, што прапануе даць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕС.

З'яўляюцца відэа ад відавочцаў, што расейскія войскі атакуюць грамадскія абʼекты.

У пасольстве Беларусі ва Украіне адказалі, што беларусы могуць выехаць з Украіны толькі наземным шляхам – «уласнымі сродкамі», паведамляе Zerkalo.io.

Украіна разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй.

Уладзімір Зяленскі на брыфінгу адзначыў, што дзяржава будзе выдаваць зброю для абароны краіны ўсім і заклікаў расейскіх грамадзян выходзіць на пратэсты супраць нападу Расеі на Украіну.

Памежны камітэт Беларусі паведамляе, што ўсе памежныя пункты на мяжы Украіны і Беларусі прыпынілі працу на нявызначаны тэрмін.

Лукашэнка: «нашых войскаў там няма. Але калі трэба будзе, калі гэта будзе неабходна Беларусі і Расіі – яны будуць».

Барыс Джонсан склікаў экстраны саміт НАТА.
13 viewsedited  10:04
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 12:55:34
Асноўныя тэзісы Уладзіміра Зяленскага на брыфінгу:

Украіна разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй.

ВСУ вядуць цяжкія баі, праціўнік нясе страты, і іх будзе яшчэ больш.

«Мы ўжо выдаем зброю і будзем выдаваць для абароны нашай зямлі ўсім.»

Зяленскі заклікаў расейскіх грамадзян выходзіць на пратэсты супраць нападу Расеі на Украіну. Таксама просіць звяртацца да знаёмых блогераў РФ, каб тыя транслявалі праўдзівую інфармацыю аб сітуацыі ва Украіне і даносілі інфармацыю грамадзянам Расеі.

«Расія подла напала рана раніцай на нашу краіну – гэтак жа, як гэта зрабіла фашысцкая Германія ў гады Другой сусветнай вайны.»

Украіна гатовая зняць санкцыі з усіх тых грамадзян, якія гатовыя ўступіць у тэрытарыяльную абарону і абараняць нашу краіну.
16 views09:55
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 11:43:17
Па дадзеных з камер сайта, які належыць «Белдарцэнтр» бачна, што ваенная тэхніка перасоўваецца па трасе Брэст – Ковель, каля Маларыты. А таксама каля Селішча ў Гомельскай вобласці, на трасе Бранск-Гомель і каля Мазыра, на трасе між Кіевам і Жытомірам, у кірунку ЧАЭС.
22 views08:43
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 10:44:01 Што вядома пра ваеннае ўварванне Расіі ва Украіну на дадзены момант:

У ноч 3 23 на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку спецыяльнай вайсковай аперацыі «Народныя рэспублікі Данбаса звярнуліся да Расіі з просьбай аб дапамозе».

Уладзімір Зяленскі абвесціў ваенны стан ва Украіне.

У 17 рэгіёнах Украіны адбыліся выбухі і атакі. У першую чаргу ўдар наносіцца па авіяцыйнай і ваеннай інфраструктуры.

НАТА і ААН склікалі тэрміновыя нарады па сітуацыі ва Украіне.

У сеціве з’явілася шмат відэа, дзе бачны перасоўванні ваеннай тэхнікі на беларуска-ўкраінскім памежжы.

Аляксандр Лукашэнка збірае тэрміновую нараду з вайскоўцамі.

Метро ў Кіеве і Харкаве сталі выкарыстоўваць у якасці бамбасховішча.

Расейскія войскі парушылі ўкраінскую мяжу ў Чарнігаўскай, Сумскай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.

У канатопскім раёне пад абстрэл патрапіў аўтамабіль. Пацярпела жанчына з дзіцём.

У горадзе Падольск, Адэскай вобласці, у 8 гадзін раніцы быў нанесены ўдар па ВЧ 0173. У выніку з Украінскага боку 6- загінуўшых, 7 паранены, 19 прапалі без вестак.
У 08:38 у горадзе Марыупаль, Данецкай вобласці, у выніку абстрэлу адзін чалавек загінуў, двое паранены.

У горадзе Крывы Рог былі нанесены тры ўдары па 17 танкавай брыгадзе. Удар нанесены з беспілотніка. Знішчаны мост праз раку Інгулец.

Амбасадар Украіны ў Анкары папрасіў Турцыю зачыніць пралівы Басфор і Дарданэлы для Расіі
24 views07:44
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 10:43:44
У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку вайсковай аперацыі на Данбасе, бо ад Украіны «сыходзіць пагроза».

З 5-й раніцы па кіеўскім часе з боку Расіі вядуцца абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На фот – мапа ўкраінскіх гарадоў, якія трапілі пад артылерыйскія і ракетныя абстрэлы расейскай арміі Паведамляецца, што супраць Украіны выкарыстоўваюцца сістэмы «Град».

Памежная служба Украіны заявіла, што падверглася нападу з боку расейскіх войскаў пры падтрымцы Беларусі.
23 views07:43
Адкрыць / каментаваць
2022-02-23 22:30:42
У эфіры «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ УНАЧЫ»:

Бізнэс-трэнер Аляксей Бурносенка распавёў лайфхакі, як найменей траўматычна адаптавацца ў новай краіне.

У выпуску StopFake разбіраем спектакль па прызнанні незалежнасці сепаратысцкіх рэспублік на тэрыторыі Украіны.

У праграме «Працэс» – агляд справаздачы беларускага ПЭН-цэнтра «Беларусь 2021: без права на культуру».

Слухайце поўны эфір тут https://bit.ly/35jE2mQ
27 views19:30
Адкрыць / каментаваць
2022-02-23 15:33:14 Праект Канстытуцыі, прапанаваны Лукашэнкам, толькі пагоршыць крызіс у Беларусі

Венецыянская камісія разгледзела праект Канстытуцыі, прапанаваны рэжымам Лукашэнкі. Вердыкт несуцяшальны: папраўкі толькі пагаршаюць дысбаланс паўнамоцтваў галінаў улады. Прасцей кажучы – дыктатура толькі ўзмацняецца.

На разгляд камісіі таксама быў прадстаўлены праект асноўнага закону, які распрацавалі дэмакратычныя сілы. Якую ацэнку атрымаў гэты дакумент – распавёў прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
35 views12:33
Адкрыць / каментаваць
2022-02-23 13:07:56
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Германія, Вялікабрытанія і ЗША анансавалі санкцыі ў адказ на прызнанне Расіяй незалежнасці ЛНР і ДНР.

Рэакцыя Зяленскага была слабой – меркаванне палітолага Яўгена Магды на конт адказу ўкраінскага істэблішменту на дзеянні Расіі.

Хронікі парушэнняў, якія дапускалі беларускія ўлады пры падрыхтоўцы рэферэндуму.

Венецыянская камісія разгледзела праекты Канстытуцыі, прапанаваныя рэжымам Лукашэнкі і дэмакратычнымі сіламі. Пра вынікі гутарым з Анатолем Лябедзькам.
31 views10:07
Адкрыць / каментаваць
2022-02-22 14:28:29
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Пуцін прызнаў так званыя «ДНР» і «ЛНР» «незалежнымі дзяржавамі». Распавядаем, як гэта было.

Якія магчымы наступствы такога палітычнага кроку Расіі – меркаванне эксперта Аляксандра Хары.

Меркаванне палітолага і публіцыста Віктара Тарана, чаму Расія можа пазбегнуць еўрапейскіх санкцыяў.

Падрабязнасці экстраннага пасяджэння Рады бяспекі ААН.
29 views11:28
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 17:22:23
Сёння ў «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»:

Расійскае войска застанецца ў Беларусі пасля сканчэння вучэнняў “Саюзная рашучасць-2022”. Падрабязнасці такога рашэння распавядае Вольга Сямашка.

Вынікі канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене пракаментаваў палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.

Чаму родная мова беларусаў пад пагрозай знікнення? Гутарым з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам.
39 views14:22
Адкрыць / каментаваць