Get Mystery Box with random crypto!

Галоўнае пра Украіну на гэты час: «Ключавы намер Расеі – гэт | Рaдыё Ўнэт

Галоўнае пра Украіну на гэты час:

«Ключавы намер Расеі – гэта прыбраць вышэйшае кіраўніцтва краіны, стварыць максімальную паніку і паспрабаваць усталяваць сваю марыянеткавую ўладу», – дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

У Маскве перакрылі Чырвоную плошчу, дзе сёння вечарам павінен быў прайсці антываенны мітынг.

Польскі МЗС заявіў, што Польшча не выключае закрыцця межаў з Расіяй і Беларуссю.

УЕФА афіцыйна пераносіць фінал Лігі чэмпіёнаў з Санкт-Пецярбурга.

Быў абстрэлены аэрапорт Мелітопаля, горада каля Азоўскага мора.

Еўрасаюз гатоў прыняць бежанцаў з Украіны.