Get Mystery Box with random crypto!

Мова Дэталёва

Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва М
Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва
Адрас канала: @movananova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 995
Апісанне з канала

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2021-11-03 11:00:55 #граматыка

Як правільна ўтвараюцца склонавыя формы ад назоўнікаў маці і дзяўчына?

Слова маці ў сучаснай мове часцей за ўсё мае толькі адну форму і ў адзіночным, і ў множным ліку, якая супадае з формай назоўнага склону: назоўны склон – маці, родны склон — няма маці давальны склон — даць маці, , вінавальны склон — бачыць маці, творны склон – размаўляць з маці, месны склон – пры маці. Аднак гэта слова мае яшчэ і іншыя варыянты склонавых формаў, калі ў адзіночным і множным ліку да кораня далучаецца фармант –ер: Р.с. без мацеры, Д.с. даць мацеры, Т.с з мацерай і М.с. пры мацеры. Выключэннем з’яўляецца толькі форма вінавальнага склону адзіночнага ліку, дзе гэта –ер не дадаецца, і мы маем маці, як і ў назоўным склоне. У множным ліку з пашырэннем –ер ужываюцца наступныя формы: нашы мацеры, няма мацярэй, даць мацярам, бачыць мацярэй, з мацярамі і пры мацярах.

Існуе таксама форма мацяркі́ або ма́церкі, якая ўжываецца выключна ў множным ліку: Н.с. мацяркі/ ма́церкі , Р. і В. с. мацярок / мацерак, Д.с. мацярка́м/ мацеркам, Т.с. мацярка́мі / мацеркамі, М.с. пры мацярка́х / мацерках.

Звярніце ўвагу на тое, што падобныя формы ў множным ліку ўтварае і назоўнік жанчына: жанкі́ ( і жанчыны), жанок (і жанчын), жанкам (і жанчынам), з жанкамі (і жанчынамі), пры жанка́х (і пры жанчынах). Не варта блытаць іх з назоўнікам жонка! Дарэчы, такія формы часцей за ўсё ўжываюцца менавіта ў гутарковай мове.

Слова дзяўчына ў адзіночным ліку скланяецца на ўзор назоўнікаў другога скланення з цвёрдай асновай: дзяўчыны, дзяўчыну, дзяўчыне, дзяўчынай, пры дзяўчыне. У множным жа ліку мае форму дзяўчаты: Р. і В. с. дзяўчат, Д.с. дзяўчатам, Т.с. дзяўчатамі, М.с. пры дзяўчатах. Але з лічэбнікамі адзін, две, абедзве, тры, чатыры будзем ужываць толькі форму дзяўчыны: Н.с. тры дзяўчыны, Р. і В. с. трох дзяўчын, Д.с. тром дзяўчынам, Т.с. трыма дзяўчынамі, М.с. пры трох дзяўчынах. Такім чынам, скажам сабарлося шмат дзяўчат, распранальня для дзяўчат, але Да мяне падышлі дзве дзяўчыны.
775 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 15:02:08 #відэа

Да Дня памяці рэпрэсаваных...

Гэтаму фільму – 20 гадоў. На пачатку 1990-х фільм “Дарога на Курапаты” дэманстравалі па ўсім Савецкім Саюзе, але яго ніколі не паказвала беларускае тэлебачанне. Героі фільма – сведкі масавых забойстваў ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам, дзе ў 30-я гады супрацоўнікі НКВД расстралялі сотні тысячаў грамадзянаў Беларусі. Інтэрв’ю следчых, рэчавыя доказы, меркаванні нашых сучаснікаў пра рэпрэсіі…



112 views12:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 12:00:37 #цікаваеслова

Лі́шак (тое, што перавышае нейкую норму; празмернае)

Прыклад: Лішак ураджаю бульбы прадавалі на кірмашы.
463 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 11:01:18 #граматыка

Даўненька мы не публікавалі допісаў пра граматыку, і дарма - пісаць па-беларуску пісьменна хочацца кожнаму, ці не так?

Таму пакуль ідзе апошні працоўны дзень на гэтым тыдні, і вы яшчэ не сыйшлі на выходныя - самы час паўтарыць даўно забытыя са школы правілы.

Н ці НН?

Вядома, што ў беларускай мове праблема правапісу н і нн перадусім звязаная з такімі з’явамі, як падаўжэнне (фанетычная) і падваенне (марфалагічная), а таксама з паходжаннем слова: уласнабеларускім або іншамоўным. Аднак памылкі ў напісанні колькасці н часта залежаць нават не ад вышэй пералічаных рэчаў, а ад уплыву рускай мовы, у якой правіла правапісу н і нн значна больш складанае і разгалінаванае.

Пішуцца з НН:

1. Уласнабеларускія словы з падаўжэннем (адбываецца паміж галоснымі гукамі): насенне, убранне, растанне, трымценне, адценне.
2. Прыметнікі з суфіксамі -энн- (-енн-), якія маюць павелічальнае ці якасна-адноснае значэнне: страшэнны, здаравенны, высачэнны, свяшчэнны, клятвенны.
3. У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -мяіме́нны (ад імя), семянны (ад семя), цемянны (ад цемя). Выключэнне: палымяны (ад полымя).
4. Словы, у якіх утваральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з нвінны (віно + -н-), маліннік (маліна + -нік), каменны (камень + -н-), бяссонны (сон + -н-). Выключэнні: ле́ны (ад лень + -н-, дзе адбылося сцягненне каранёвага і суфіксальнага н), свіны. У апошнім слове назіраецца такая цікавая з’ява, як гаплалогія, то бок, выпадзенне аднолькавых ці падобных складоў: не свініны, якое павінна даваць свіння + -ін- (параўнай, напрыклад, каза + -ін- = казінывоўк + -ін- = ваўчыны), а свіны!
5. Прыметнікі слынны, старанны, гасцінны (ад гасціна ‘прыём гасцей, частаванне’). Не блытаць з гасціны (ад госць), гасціная – ‘пакой для гасцей’.
6. Запазычаныя прыметнікі экстранны, спантанны, якія трэба запомніць.
 
Пішуцца з Н:

1. Словы іншамоўнага паходжання, уключна з уласнымі імёнамі і геаграфічнымі назвамі: анатацыя, анексія, ануляваць, тэніс, фін, Аніка, Ганібал, Каны. Выключэнні: панна, мадонна, донна, манна, ванна, саванна, Ганна, Сюзанна і інш.
2. Усе дзеепрыметнікі (звярніце ўвагу, што ў нашай мове ў дзеепрыметніках ніколі не пішацца нн): выкуплены, падрыхтаваны, прыменены, пачышчаны, заклеены, прыбраны.
3. Словы, што не маюць на стыку ўтваральнай марфемы і суфікса збегу двух нулюбёны (любіць + -ён-), пудраніца (пудра + -аніц-), шкляны (шкло + -ян-), званіца (звон + -іц-).
 
Ажыннік (ад назоўніка ажына + -нік-), але тарфянік (ад прыметніка тарфяны + -ік)
 
Штохвілінны кантроль (які? прыметнік) Кантроль штохвіліны (як? прыслоўе)
 
Гасцінны (чалавек), але гасціны (пакой)
389 views08:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 10:01:56 #цікаваеслова

ЦЯПЕ́ЛЬЦА (невялікае вогнішча)

Прыклад: На агні вясёлага цяпельца падарожнікі падсмажылі сала з хлебам і сагрэлі вады.
588 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 10:00:15 #прымаўкі

КАСТРЫЧНІК

У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі.
Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю.
Кастрычнік ні калёс, ні палоз не любіць.
Кастрычнік зямлю беліць, а лес дык залоціць.
641 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 10:46:17 #цікаваеслова

КА́РАК (задняя частка шыі)

Прыклад: За такі нядобры ўчынак можна было атрымаць па карку ад дзеда, які ўсё бачыў.
511 views07:46
Адкрыць / каментаваць
2021-09-18 11:00:56
#кіно

Для халоднай дажджыстай суботы - фільм "Восень у Нью-Ёрку". Па-беларуску!

Пра фільм: Уіл Кін, уладальнік моднага нью-ёркскага рэстарану, лавелас і майстар мімалётных інтрыжак, пасля знаёмства з Шарлот Філдынг нечакана бянтэжыцца. Шарлот удвая маладзейшая за яго, яна прагне адчуць усю красу «дарослага жыцця», і на гэта мае важкая прычыны. Уіл дазваляе сабе завязаць адносіны з Шарлот, палічыўшы, што гэта будзе яшчэ адна кароткая сувязь, якая яго ні да чога не абавязвае. Аднак ягоныя ўяўленні пра жанчын будуць разбураны, бо сапраўднае каханне мяняе ўсё.

https://www.movananova.by/medyateka/vosen-u-nyu-yorku.html
475 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-09 14:22:56 #граматыка

Выкарыстанне “аб” і “пра”

Прыназоўнік “аб” актыўна ўжываецца ў афіцыйнай сферы, у назвах дакументаў, законаў, указаў, дэкрэтаў, пастаноў, інструкцый. Напрыклад: закон аб мовах, кодэкс аб адукацыі і г.д.

Але ёсць і яшчэ адзін прыназоўнік, які мае значэнне “аб” – пра. У сапраўднасці асноўны ў гэтай пары прыназоўнік “пра”.

Некалькі прыкладаў з літаратуры: з рамана У. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”:

“Розныя дурныя чуткі ходзяць пра яе, пра злачынства, пра той закрыты працэс, на якім я нібыта быў ці то падсудным, ці то сведкам.”

Альбо назвы вершаў Аркадзя Куляшова: “Пра восень”, “Пра вечнае пяро”, “Пра марс”.

Такім чынам, ужыванне “аб” абмежавана афіцыйнай сферай.

Калі назоўнік ці прыметнік пачынаецца са складоў пра, про, пры, спра, то перад імі пажадана выкарыстоўваць прыназоўнік “аб”, каб пазбегнуць аднастайнага паўтарэння тых самых гукаў (аб прыемных успамінах, аб справах).

У творчасці беларускіх класікаў таксама сустракаюцца прыназоўнікі “аб”. Напрыклад, у Янкі Купалы:

З паэмы “Магіла Льва”: “Пытаць аб гэтым трэба ночку і за акном вішнёвы сад”, з твору “Яна і я”: “Сядзь на пачэсны кут, мая багіня, і будзем думы думаць аб сабе”.
669 views11:22
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 10:01:48 #цікаваеслова

ПА́СТКА (прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак; безвыходнае становішча)

Прыклад: Хітрыя мышы абыходілі пастку і працягвалі шкодзіць у хаце.
481 views07:01
Адкрыць / каментаваць