Get Mystery Box with random crypto!

Мова Дэталёва

Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва М
Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва
Адрас канала: @movananova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 995
Апісанне з канала

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-08-19 13:11:58
“Попыт на беларускамоўныя коміксы расце”. Як гомелец папулярызуе беларускую мову з дапамогай коміксаў

“Усяго апублікавана каля 470 коміксаў. Ёсць яшчэ неапублікаваныя, але перакладзеныя. То бок наша кампанія comicsby агулам пераклала каля 500 тэкстаў...”

“Цікавасць ёсць у людзей да беларускамоўных коміксаў. Больш за тое, у апошні час я заўважаю, што запатрабаванасць расце разам з тым, як пашыраецца беларускамоўны кантэнт у сацсетках. Усё больш пераходзіць людзей на беларускую мову, яны паведамляюць пра гэта ў сацсетках, у твітары...”

“У Беларусі цяжка за штосьці плаціць грошы, за інтэлектуальную маёмасць ці за пераклады, таму нікога не прымушаем, усё па жаданні і на добраахвотных асновах. Усе коміксы можна сцягваць бясплатна...”

Чытайце гісторыю папулярызатара беларускамоўных коміксаў Сяргея Козырава тут: bit.ly/3SYduMq

Штодзень https://t.me/shtodzien
669 views10:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 15:01:03
#цікавінкі

Ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка

У 1912 годзе беларускі паэт-нашанівец Гальяш Леўчык (1880-1944) выдаў у Вільні лацінкай свой першы паэтычны зборнік “Cyzyk bielaruski”, які рэдагаваў Янка Купала.

У Слонімскім раённым краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага захоўваецца ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка (СКМ КП 5889/Ф1693). Народны паэт Беларусі пісаў яму ў лютым 1914 года:

“Паважаны Пане! Вашага “Чыжыка” аддалі ўжо друкаваць рускімі літарамі.   Будзьце ласкавы прыслаць як найхутчэй клішэ вокладкі і Вашай фатаграфіі. Калі маеце зрабіць якія папраўкі, то прышліце папраўлены экземпляр. Астаюся са шчырай да Вас пашанай сакратар Беларускага Выдавецтва Ів.Луцэвіч. Вільна, 7.II.14 г.

P.S. Апошнюю карэктуру кніжкі прасілі б, каб Вы самі зрабілі. Ів. Л.”.

На вялікі жаль, кірыліцай зборнік вершаў слонімскага паэта так і не пабачыў свет, бо пачалася Першая сусветная вайна. А вось ліст Янкі Купалы да Гальяша Леўчыка збярогся да сённяшніх дзён.
294 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 13:50:26 #відэа

Сёння - 140 год з Дня нараджэння Янкі Купалы. 

Прапануем паглядзець дакументальны фільм пра славутага беларускага песняра:

507 views10:50
Адкрыць / каментаваць
2022-06-26 10:01:04 #цікаваеслова

КАРПАТЛІ́ВЫ (які патрабуе шмат увагі, цярплівасці, намаганняў; старанны, дбайны)

Прыклад: Унучка карпатліва палола моркву і распавядала бабулі пра свае гарадскія прыгоды.
906 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-25 10:03:51 #цікавінкі

25 чэрвеня адзначаецца гадавіна з дня нараджэння беларускага пісьменніка Петруся Броўкі. У сваёй кнізе "Беларускі гістарычны анекдот" літаратуразнаўца Сяргей Шапран выкладае некалькі забаўных гісторый, якія здарыліся з Броўкам.

Карэктура за подпісам Броўкі

 Валянцін Тарас, паэт і перакладчык, прыгадваў, што калі працаваў у газеце «Звязда», аднойчы ўзяўся правіць вершы Петруся Броўкі, што ішлі ў чарговы нумар. Броўка аддаў вершы непасрэдна галоўнаму рэдактару, той — адказнаму сакратару «Звязды» Нічыпару Пашкевічу, які, неадкладна паставіўшы іх на паласу, сказаў Тарасу:

— Вычытай карэктуру завязі паласу Пятру Усцінавічу. Ён адпачывае ў Каралішчавічах.

Прачытаўшы вершы адзін раз, другі і трэці, Тарас узяў самапіску і пачаў правіць, прычым правіць рашуча і адважна. Пашкевічу правак не паказаў, бо быў перакананы, што цяпер вершы «зайгралі».

Прыязджае ў Каралішчавічы. Броўка, толькі пачаўшы чытаць, ціха і злавесна пытаецца:

— Што гэта такое? Хто гэта тут накрэмзаў?

Тарас у адказ:

— Чаму «накрэмзаў»? Гэта — праўкі… Я хацеў… Бачыце…

— Я ўсё бачу, не сляпы! — Ад гневу Броўка пачырванеў. — Таму і пытаюся, хто гэта зрабіў? Вы?

— Я…

— А хто Вам дазволіў? Я пытаюся, хто Вам дазволіў, малады чалавек? Гэта што, Вашы вершы? Тут жа напісана во, уверсе — «Пятрусь Броўка»!

— Я хацеў, каб было лепш. Мне здавалася…

— І слухаць не жадаю, што Вам здавалася! Вы не маеце ніякага права перарабляць мае вершы! Нават калі яны кепскія! Я і сам не інвалід.

— Але, Пятро Усцінавіч, — наважыўся запярэчыць Тарас, — паглядзіце, так жа лепш!

— Усе Вашы праўкі я закрэсліваю! Бо гэта пісаў не я, а Вы. Няхай будзе горш, але маё, разумееце? А лепш за мяне Вы ўжо самі пішыце, добра?..

І, старанна затушаваўшы асадкай усе крамзолі Тараса, напісаў унізе паласы: «Чытаў Пятрусь Броўка».

Правёўшы госця да дзвярэй, Пётр Усцінавіч раптам абняў таго за плечы, зірнуў у вочы і шапнуў на вуха:

— Не расказвайце нічога рэдактару, бо Вам дастанецца на арэхі. Я ўсё-ткі Пятрусь Броўка. А лепш за мяне, паўтараю, пішыце самі!

…Апошні раз Тарас бачыў Броўку за месяц да смерці: Пётр Усцінавіч шпацыраваў з кіёчкам па алеі, слабенькі, сівенькі, зняможаны дзядок. Тарас паведаміў, што перакладае адзін ягоны верш на расейскую мову.

— Толькі пакіньце ў сваім перакладзе што-небудзь і ад мяне самога, — усміхнуўся Броўка. — Бо іначай не падпішу карэктуры.

Любімае выслоўе

Пятрусь Броўка, узначальваючы рэдакцыю «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі», любіў паўтараць:

— Хлопцы, пішыце сумленна. Калі каму-небудзь нешта не спадабаецца, па-першае, начальства кніг не чытае — яно вечна занятае; па-другое, калі і прачытае, то не хутка. А калі прачытае, тады мы ўжо будзем на пенсіі.
897 views07:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-19 15:16:20
#цікавінкі

Да гадавіны нараджэння Васіля Быкава публікуем 19 малюнкаў яго аўтарства.


«Дзеля вольнага часу, дзеля душы». Васіль Быкаў — мастак. Артыкул Сяргея Шапрана


 Усе ведаюць Васіля Быкава празаіка, а ці вядомы Быкаў-мастак? Маляваць Васіль Уладзіміравіч любіў з дзяцінства, ужо тады гэта былі асноўныя яго захапленні: чытанне кніг і маляванне. Яны засталіся галоўнымі праз усё яго жыццё.

Сястра Быкава Валянціна Уладзіміраўна прыгадвала, што падчас вучобы ў школе Васіль быў рэдактарам насценнай газеты, якую сам жа афармляў: «Ужо тады ён маляваць вельмі любіў. І так добра маляваў! Памятаю, аднойчы Троцкі, наш настаўнік, на ўроку малявання паставіў аднаго вучня, Івана Паршонка, на табурэтку, каб увесь клас маляваў яго… Пасля, калі прыйшлі дадому, я вырашыла паглядзець, як там у Васіля Іван выйшаў. Гляджу — стаіць бы жывы! Іван усё роўна!..»


Працяг артыкула і больш малюнкаў глядзіце тут.
390 views12:16
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 10:04:58 #цікаваеслова

СЛУ́ХАЎКА (у тэлефона - дэталь, праз якую адбываецца працэс гаварэння і слухання)

Прыклад: Яна трэці дзень не падымала слухаўку, бо не хацела нікога чуць.
433 views07:04
Адкрыць / каментаваць
2022-06-05 14:51:52 #цікавінкі

5 чэрвеня праваслаўная царква адзначае Дзень ушанавання апякункі Беларусі Ефрасінні Полацкай.

Год таму выйшла кніга вядомага гісторыка Сяргея Тарасава "Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе Крыж", у якой аўтар сабраў самую поўную інфармацыю пра жыццё і дзейнасць беларускай асветніцы. Кніга з ліку "маст рыд" кожным беларусам - вы не толькі даведаецеся шмат цікавага, але і прасякнецеся гонарам за нашую зямлю!

Пакуль вы бяжыце ў кнігарню па кнігу, прапануем паглядзець кароткі фільм пра Ефрасінню Полацкую - сцісла тое, што мусіць ведаць кожны адукаваны чалавек.



208 views11:51
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 10:01:00 #слоўнік

Напэўна, у аўторак - на Радаўніцу - Вы пойдзеце на могілкі. Альбо, мо, ужо там пабывалі - адведалі дзядоў, прыбралі іх магілы. Слоўнік па тэме "Некропаль" будзе карысны ўсім, хто карыстаецца роднай моваю.

Некропаль

Могілкі, клады, пагост

Цвінтар (могілкі пры храме)

Магіла

Пахаванне

Перапахаванне

Надмагілле, намагілле

Надгробак, нагробак

Помнік, стэла, агароджа

S.P. – “Świętej pamięci” (святой памяці)

D.O.M. – “Deo optimo maximo” (Божа усемагутны)

З.П. – “здесь покоится” (тут пахаваны)

Нябожчык

Мумія

Парэшткі

Прах

Крыпта

Склеп

Труна, дамавіна

Трунар (рус. гробовщик)

Далакоп (рус. могильщик)

Саркафаг

Вянок

Брама

Касцёл

Царква

Развітанне

Некралог

Дзяды

Радаўніца

Кальварыя

Вайсковыя могілкі

Усходнія могілкі

Старажоўскія могілкі

Мізар

Мацэва

Бісхайм – сімвалічны “чысцец” на габрэйскіх могілках; калідор, праз які нябожчыка праносілі ў апошні шлях

Вандал, пашкоджанне, разрабаванне магілы
270 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 10:02:46 #цікавосткі

Сёння адзначаецца гадавіна з дня нараджэння вядомага гісторыка, стваральніка канцэпцыі "ВКЛ як беларускай дзяржавы" Міколы Ермаловіча.

У 2007 годзе выходзіў адмысловы зборнік успамінаў, твораў, фотаздымкаў, прысвечаны Ермаловічу. Наклад кнігі быў невялікі - усяго 150 асобнікаў. Але гэты зборнік выкладзены ў адвольнае карыстанне - чытайце, калі ласка.
238 views07:02
Адкрыць / каментаваць