Get Mystery Box with random crypto!

Мова Дэталёва

Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва М
Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва
Адрас канала: @movananova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 995
Апісанне з канала

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2021-11-23 10:04:19
#цікавінкі

Роўна 115 гадоў таму у Вільні выйшаў першы нумар газеты "Наша Ніва".

Пра што тады пісалі? Ды пра ўсё! Паглядзіце некаторыя сканы тагачасных нумароў і пераканайцеся самі.
333 views07:04
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 11:24:32
Ужо сёння! Як правільна вымавіць словы 'без снегу', 'на дошцы', 'з іншага боку' або 'счарсцвець'? Пішыце ў каментарах +, каб атрымаць спасылку.
764 views08:24
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 10:02:00 #цікаваеслова

ІМКНУ́ЦЦА (хутка рухацца куды-небудзь; настойліва дамагацца чаго-небудзь)

Прыклад: Сын імкнуўся быць падобным да бацькі.
653 views07:02
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 10:02:10 #цікавінкі

Хочаце пачуць жывы голас Караткевіча? 12-хвілінную прамову нашага славутага пісьменніка з Пленума праўлення Саюза пісьменнікаў БССР апублікавалі на сайце архіваў Беларусі.

Дата запісу: 1979 г.
438 views07:02
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 10:02:06 І чаму правільны адказ на нашыя тэсты заўжды атрымлівае найменш галасоў?) Сучасны адпаведнік слову "душні́к" са слоўніка Вацлава Ластоўскага - гэта "вентылятар".

А вось яшчэ некалькі цікавых словаў з гэтага слоўніка ды іх сучасныя адпаведнікі:

Ва́рыўня, пякарня – *кухня

Сызвалосьнік, сызвалосіца – *парык

Параплаў – *параход

Сядак – *пасажыр

Ласка́ўнік – *фаварыт

Прыдзьвернік – *швейцар

Сабетніцтва – *эгаізм
627 views07:02
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 15:02:29 Падбярыце сучасны беларускі адпаведнік да слова "душні́к", прапанаванага Ластоўскім:

кат, выканаўца пакаранняў - 27
19%
вентылятар - 20
14%
флакон з духамі - 74
52%
шалік на шыю - 21
15%
142 человека уже проголосовало.
590 viewsedited  12:02
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 14:22:52 #гісторыямовы

8 лістапада 1883 г. у засценку Калеснікаў Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) нарадзіўся беларускі дзяяч і філолаг Вацлаў Ластоўскі.

Адна з самых вядомых прац, якую літаратуразнаўца пакінуў пасля сябе - гэта «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (1924).

Канцэпцыю слоўніка Ластоўскі выклаў у сваёй прадмове. Ён пісаў: “Мова перапоўненая чужаземскімі словамі зьяўляецца ізолятарам культуры ад народных масаў. … Адраджоная наша мова павінна стацца дабрым правадніком культуры, а гэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ёй будзе найменш чужых слоў…” Як бачна, аўтар стаіць на надзвычай пурыстычных пазіцыях, заклікаючы да ачышчэння мовы ад няродных элементаў, якія патрапілі ў беларускую мову цягам яе гісторыі. Больш за тое, Ластоўскі нават прапануе адмаўляцца ад словаў, падобных па гучанні да словаў суседскіх моваў, абіраючы варыянты, адрозныя ад іх. Менавіна тады, на ягоную думку, найбольш поўна выявіцца яе індывідуальны характар. Ён сцвярджае, што гэта атрымаецца, “… калі патрапіць абараніцца ад асімілюючага ўплыву суседніх грамадных народаў: Расійцаў, Палякаў, Украінцаў. Дзеля гэтага трэба памятаць, што кождае чужое слова занесенае ў мову, асымілюе, зьлівае мову з суседскай, забівае яе асобны характар, а таму трэба, асабліва пішучы, высьцярагацца ўжываць сходныя з суседзкімі словамі, хоць-бы яны і былі ў мове, а браць такія, якіх няма ў чужынцаў, але істнуюць ў здаровай нашай народнай стыхіі”. Ластоўскі адзначаў, што наша мова перажыла некалькі хваляў скажэнняў, уключыўшы ў сябе царкоўнаславянскія, нямецкія, чэшскія, лацінскія, татарскія і іншыя чужародныя элементы, якія паступова змянялі першапачатковую “крыўскую” мову. І асабліва ён вылучаў польскі і рускі ўплыў, якія пагражаюць самому існаванню нашай мовы.

Хоць Ластоўскі і піша ў сваёй прадмове, што словы браў з народных гаворак і кніг, але не пазначаў, адкуль гэтыя словы ўзятыя, навукоўцы сцвярджаюць, што вялікая іх частка – т.зв. паветалізмы, або рэгіяналізмы, а значную колькасць аўтар папросту стварыў сам. Так Сяргей Запрудскі прыводзіць прапанаваныя Ластоўскім да слова полоумность эквіваленты некумнасьць, некмень, якія лічыць фальшывымі. Яшчэ цікавыя пераклады: желатина – клейчык, собутыльник – спабутэльнік, запор – зацьвердзь, поругание — палайка.

Віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі Навук Сцяпан Некрашэвіч выступіў з жорсткай крытыкай слоўніка. Ён пісаў, што “аўтар слоўніка робіць з беларускай мовай такія мудраванні, такія опэрацыі, што ў рэзультаце атрымліваецца нешта новае, мала падобнае на беларускую мову… Аўтар не ачышчае беларускую мову, а наадварот яе знявечвае, засурвае, утвараючы нешта падобнае да валапюка або эсператна з беларускай асновай”. Крытыкаваў слоўнік таксама і Ян Станкевіч, які пісаў, што Ластоўскі не здолеў аддзяліць зерне ад мякіны і толькі папсаваў багаты матэрыял, мяшаючы прыродныя беларускія словы з уласнымі наватворамі. Аднак пры гэтым Станкевіч падкрэсліваў і руплівасць Вацлава Ластоўскага пра родную мову, зазначаючы, што каб іншыя так бы пра яе рупіліся, то беларускай мове не пагражала б вялікая небяспека.

Сучасныя даследчыкі крыху інакш успрымаюць слоўнік. Як напісала пра “Расійска-крыўскі слоўнік” даследчыца лексікаграфічнай працы Ластоўскага Алена Ніякоўская: “Слоўнік – гэта суцэльны твор, цікавы, дынамічны, арганізаваны вакол адзінай ідэі – нацыянальнай”. Юрась Пацюпа заклікае ўспрымаць яго як літаратурны твор і як важную крыніцу пазнання беларускай мовы і творчасці самога аўтара. Прычым Пацюпа сцвярджае, што некаторыя з тых словаў, якія лічыліся экзатычнымі наватворамі Ластоўскага, пазней пацвярджаліся тэкстамі, аўтары якіх паходзілі з тых самых мясцінаў, што і Ластоўскі.
607 viewsedited  11:22
Адкрыць / каментаваць
2021-11-07 11:01:06 #відэа

Хто ссумаваўся па Купалаўскім тэатры? Не тужыце!
Некаторыя добра вядомыя п'есы з любімымі акторамі можна глядзець і ў запісах - напрыклад, гэтую пастаноўку "Сымона-музыкі". Ці быў хто з вас на гэтым спектаклі, калі яго яшчэ паказвалі на сцэне?

https://www.youtube.com/watch?time_continue=6790&v=lwBQrpNr_qk&feature=emb_logo
381 views08:01
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 18:24:36 #граматыка

Адказ на сённяшняе граматычнае заданне: няправільная форма - мацяроў.

А можна ўжываць тры наступныя формы: маці, мацярэй, мацярок.

Правільна будзе так: Хай у нашых жанчын, хай у нашых дачок рукі будуць такія, як рукі маці / мацярэй / мацярок.
652 views15:24
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 12:30:27 Праверым, ці ўважліва чыталі вы сённяшні допіс пра ўтварэнне формаў ад словаў "маці" і "дзяўчына". Які варыянт няправільны (адзін)?

Хай у нашых жанчын, хай у нашых дачок рукі будуць такія, як рукі...

Маці - 121
55%
Мацярэй - 16
7%
Мацяроў - 55
25%
Мацярок - 27
12%
219 человек уже проголосовало.
716 viewsedited  09:30
Адкрыць / каментаваць