Get Mystery Box with random crypto!

Мова Дэталёва

Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва М
Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва
Адрас канала: @movananova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 995
Апісанне з канала

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-05-26 14:03:01
Завяршаем сезон!

І традыцыйна вас чакаюць 2 часткі:
Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00)
Не задавайце пытанні, адказ на якія вы можаце знайсці самі. Раскажам як гэта.
Таксама падводзім вынікі, прымаем зваротную сувязь, крытыку, пажаданні. (20:05-21:00)

Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.
1.7K views11:03
Адкрыць / каментаваць
2021-05-26 10:01:27 #слоўнік

Паколькі тэма авіяцыі ўжо трэці дзень не сыходзіць з нашых СМІ, варта ведаць адпаведную лексіку па-беларуску.

Бедствие (сігнал) – ліха

Боевая зарядка – баявое начынне

Боевое слаживание – баявое шыхаванне

Бомбардировщик – бамбавальнік, бамбавік (маст.)

Внешние подвески – 1. знадворныя 2. (у адносінах да ўнутр. падвеса) вонкавыя падвесы

Внешний осмотр – знадворны агляд

Воздушное судно – лятак (але самолет – самалёт)

Выведен из строя — зведзены

Вывод из строя ступень ушчэнту (па тыпу Б) - звод

Горизонт – (становішча летака) гарызонт, (лінія зямля-неба) небасхіл, (у далечы) на даляглядзе

Гражданская авиация – 1. тактычны (вайсковы) тэрмін – цывільная, 2. грамадзянская

Долгохранимое топливо – доўгатрыманае паліва

Зарядка авиационных средств поражения – узброй авіяцыйных сродкаў ушчэнту

Из положениядежурства на земле- з дзяжурнага стану на зямлі

Кромка крыла – абза крыла

Круг полетов – кола палётаў (але повторный круг – паўторны круг)

Лётное (аэродромное) поле – лётнішча (але аэродром, аэропорт – аэрадром, аэрапорт)

Лётчик – 1. спец. лётчык 2. (аматар) лётнік

Мелкий вираж (спираль) – плыткі віраж (спіраль)

Несущий вращающийся винт – пад’ёмны абаротны вінт

Неубирающееся шасси – непрыбіранае шасі

Обметаемая площадь винта –утвараемая плошча вінта

Останов двигателя – спын рухавіка

Откидная часть фонаря –адкідны аскепак ліхтара

По левому (правому) борту –леваборт (праваборт)

Подавление ПВО – здушэнне СПА

Полигонный наряд самолетов – палігонная выправа самалётаў

Поражение цели – ушчэнт цэлі

Потребная (!) подъемная сила (П.Сухі?!) – патрэбная пад’ёмная сіла

Правая секция стекла – правая шыба

Предохранительная чека кресла –засцерагальная загваздка крэсла

Приемистость двигателя – рэзкасць рухавіка

Разведчик – выведнік

Рассредоточенный боевой порядок – разгрупаваны баявы шых (але полетный строй – палётны строй)

Расчистка воздушного пространства (такт.) – вызваленне паветранай прасторы

Ремни подвесной системы (зборнае значэнне) – паскі (але поясной ремень – папруга)

Рычаг управления двигателем – вагар кіравання рухавіком

Силовой набор крыла – драбы крыла

Система тяг и качалок – сістэма арэляў

Следовать по курсу – праставаць па курсе

Спасание и спасение – выратаванне і ратаванне

Спрямление маршрута – спраставанне маршруту

Створка сопла – счын сапла

Тянущий винт – цяглавы вінт

Фонарь – ліхтар, шклян (размоўн.)

Чашка кресла – лёжка крэсла

Швартовка – швартоўка (вяроўка), швартаванне (дзеянне)
1.6K views07:01
Адкрыць / каментаваць
2021-05-25 14:10:39
Сябры, запрашаем на апошнія нашыя заняткі ў гэтым сезоне. Хацелася б гучна назваць гэта выпускным, але рабіць так не будзем. Верым, што настануць яшчэ часы шчырай радасці.

Гэты сезон завяршаем сустрэчай з неймаверным Андрэем Хадановічам - "Паэзія салідарнасці ў вершах, песнях і перакладах". На моўнай частцы падвядзём вынікі года, праверым свае веды і абмяняемся моўнымі планамі на лета.

Завітвайце, будзем рады

26 мая ў 19.00
Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)
1.2K views11:10
Адкрыць / каментаваць
2021-05-25 00:09:53
Сябры, вось і настаў час для апошніх заняткаў у самым складаным для нас сезоне!
Нягледзячы на ўсе перашкоды і праблемы, мы годна правялі сёмы год віцебскіх курсаў "Мова Нанова".
Запрашаем усіх вас на наш выпускны! Узгадаем яскравыя падзеі гэтага года, пагутарым, а таксама паслухаем цудоўнага госця!

Эксклюзіўна для Віцебска на наш выпускны завітае Сяргей Башлыкевіч, лідар гурту "Leibonik", музыка і эрудыт! Сяргей зайграе невялічкі анлайн-сэт для ўсіх наведнікаў нашых курсаў!
Правядзем апошнія заняткі ў сезоне разам!
Звярніце ўвагу на час! Заняткі распачнуцца ў 18:30!!!

Пакідайце "+" у каментарах, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!
711 views21:09
Адкрыць / каментаваць
2021-05-20 11:14:41 #цікаваеслова

РАЁ́К (каляровае поле вакол зрэнкі ў воку)

Прыклад: Акуліст сказаў пацыентцы, што ў яе зялёныя вочы, бо раёк зялёны!
1.9K views08:14
Адкрыць / каментаваць
2021-05-19 11:04:15
Мінулыя заняткі былі месцамі даволі эмацыйнымі і напружанымі, таму гэтым разам усё будзе прасцей.

Ужо заўтра вас чакаюць 2 часткі:
Традыцыйна працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні.
(19:05-20:00)
Гаворым, гуляем у эліас, проста прыемна бавім вечар (20:05-21:00)

Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас заўтра зранку.
1.9K views08:04
Адкрыць / каментаваць
2021-05-18 09:57:24
Шаноўнае спадарства! Госцем бліжэйшых анлайн-заняткаў стане доктар гістарычных навук, этнограф, фалькларыст УЛАДЗІМІР ЛОБАЧ!
Кола даследчыцкіх інтарэсаў нашага эксперта разнастайнае: гэта і этнасеміётыка, і міфалогія прасторы ды традыцыйнага культурнага ландшафту, і сакральная геаграфія, і народная медыцына беларусаў, і этнастэрэатыпы...
Рыхтуйце пытанні, якія вас цікавяць, ды далучайцеся!
Пакідайце ў каментах +, і мы дашлём вам запрашальную спасылку!
1.8K views06:57
Адкрыць / каментаваць