Get Mystery Box with random crypto!

Мова Дэталёва

Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва М
Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва
Адрас канала: @movananova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 995
Апісанне з канала

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-02-03 11:01:01 #цікаваеслова

ЛУНА́ЦЬ (рухацца, плысці ў паветры; знаходзіцца ў стане ўзвышаных пачуццяў)

Прыклад: Жаўранак лунаў высока ў небе і не сціхаў ні на хвіліну.
446 views08:01
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 13:26:59 #цікавінкі

У гэты дзень, 2 лютага 1838 г. нарадзіўся слаўны сын беларускай зямлі Кастусь Каліноўскі.

15 цікавых фактаў пра Кастуся Каліноўскага

У бацькі Кастуся – Сымона Каліноўскага было 25 дзяцей ад двух шлюбаў. Але з родных братоў і сясцёр, якіх было 10, Кастуся ніхто не перажыў.

Кастусь Каліноўскі, народжаны 2 лютага 1838 года ў Мастаўлянах (сёння – тэрыторыя Польшчы, на самай мяжы з Беларуссю), быў ахрышчаны двойчы. Першы раз у адпаведнасці са святцамі ў гонар каталіцкага святога Вінцэнта Сарагоскага. А другі – у гонар Канстанціна, сына святара Мастаўлянскай уніяцкай царквы Сымона Крукоўскага, з якім сябравала сям’я Каліноўскіх.

Пасля заканчэння ў 1852 годзе Свіслацкай гімназіі, Кастусь амаль тры гады дапамагаў бацьку па гаспадарцы ў набытым Каліноўскімі маёнтку Якушоўка (сёння – Свіслацкі раён). Пасварыўшыся з мачахай, у пачатку 1856 года ён паехаў паступаць у Маскоўскі ўніверсітэт.

Пражыўшы паўгода ў Маскве, летам 1856 года разам са старэйшым братам Віктарам Кастусь пераехаў у Пецярбург. Прычына – замоўленая Віктару праца па пошуку старых дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы ад Археалагічнай камісіі.

Кастусь Каліноўскі ў 1856 годзе стаў студэнтам разраду камеральных навук Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе рыхтавалі гаспадарчых і адміністрацыйных служачых. За навучанне ён не плаціў, прадаставіўшы пасведчанне аб цяжкім матэрыяльным становішчы.

Падчас навучання Кастусь быў абраны бібліятэкарам пры зямляцтве студэнтаў з былой Рэчы Паспалітай “Огул”. Гэтая была фактычна кіруючая пасада аб’яднання.

У 1859 годзе Кастусь Каліноўскі захварэў цяжкай нервовай хваробай, “падобнай падучцы” (эпілепсія). Але здолеў вылечыцца. Дапамог вядомы пецярбургскі медык Мікалай Фёдаравіч Здэкаўэр.

Першыя тры курсы Каліноўскі вымушаны быў шукаць магчымасць зарабляць на пражыванне ў сталіцы Расійскай імперыі, таму вучыўся вельмі дрэнна. Але апошнія два курсы стаў амаль выдатнікам. Напачатку 1861 года Кастусь Каліноўскі здаў іспыты, абараніў дысертацыю і быў зацверджаны ў вучонай ступені кандыдата. Назва яго навуковай работы да сённяшняга часу застаецца невядомай.

У якасці першага месца працы Кастусь Каліноўскі абраў канцылярыю віленскага ваеннага губернатара Уладзіміра Назімава. Але ўладкавацца туды не дапамагла нават пратэкцыя ад’ютанта генерал-губернатара Людвіга Звяждоўскага, будучага кіраўніка паўстання на Магілёўшчыне.

У Гродне Каліноўскі хацеў уладкавацца следчым. Не атрымалася.

Кастусь Каліноўскі як стваральнік Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі па падрыхтоўцы паўстання, быў выдатным канспіратарам. Нават маючы дакладнае апісанне, жандармы не маглі яго пазнаць.

Падчас паўстання яго палітычныя праціўнікі (“белыя”), якія выступалі супраць сацыяльных зменаў на карысць простага народу здзейснілі пераварот, каб не дапусціць рэалізацыі планаў Каліноўскага. У адказ ён напісаў пратэст, у якім заявіў, што здымае “з сябе ўсякую адказнасць перад будучыняй за ўсе памылкі і за ўсе страты і няшчасці, якія прынясе працілеглае духу і тэндэнцыям паўстання кіраўніцтва”.

У апошнія месяцы жыцця Каліноўскага ў Вільні па горадзе распаўсюдзіліся чуткі пра яго як “круля Літвы”, які збіраецца ўтварыць на тэрыторыі Беларусі і Літвы асобную дзяржаву, незалежную як ад рускіх, так і палякаў.

За кратамі Каліноўскі напісаў “Лісты з-пад шыбеніцы”, якія вынесла на волю Ядзвіга Макрыцкая, цётка яго нарачонай Марыся Ямант. Праз Кёнігсберг яны трапілі ў Парыж і былі надрукаваныя ў 1867 годзе. Доўгі час лічыліся падробкай, пакуль іх арыгінал не быў знойдзены Уладзімірам Казберуком у 1980 годзе ў Польскай Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.

Кастусь Каліноўскі быў прысуджаны да растрэлу, але генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў асабіста замяніў пакаранне на павешанне, якое і адбылося 22 сакавіка 1864 года. Падчас чытання прысуду Каліноўскі ў адказ на тое, што яго назвалі дваранінам прамовіў “У нас няма дваран, усе роўныя”. Іншыя яго словы, якія ён яшчэ паспеў вымавіць, не захаваліся.
572 views10:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 16:15:47 #граматыка

Хто ў галасаванцы абраў варыянт "цяжка хворы" ( а такіх большасць) альбо "цяжка-хворы" - вяртайцеся да папярэдняга допісу і перачытайце граматыку)

Бо правільна - "цяжкахворы чалавек". Віншуем усіх, хто абраў такі варыянт!

Складаныя прыметнікі-тэрміны або ўстойлівыя кніжныя выразы, непадзельныя па значэнні (утвораныя ад спалучэння прыслоўя і прыметніка або прыслоўя і дзеепрыметніка) пішуцца РАЗАМ
397 viewsedited  13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 14:01:01 Праверце, як засвоілі сённяшнюю граматыку. Выбярыце прыметнік, правільна ўтвораны са словаў "цяжка" і "хворы.

Цяжка хворы чалавек - 86
75%
Цяжка-хворы чалавек - 2
2%
Цяжкахворы чалавек - 26
23%
114 человек уже проголосовало.
331 viewsedited  11:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 13:00:21 #граматыка

Правапіс складаных прыметнікаў. Хто паўтарае, а хто вучыць нанова)

Пішуцца разам:

 1. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: водаправодны (ад водаправод), лесастэпавы (ад лесастэп).

 2. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад словазлучэння з падпарадкавальнай сувяззю (ад галоўнага да залежнага слова можна паставіць пытанне): дрэваапрацоўчы (апрацоўка чаго? дрэва), пяціпавярховы (пяць чаго? паверхаў).

 3. Складаныя прыметнікі-тэрміны або ўстойлівыя кніжныя выразы, непадзельныя па значэнні (утвораныя ад спалучэння прыслоўя і прыметніка або прыслоўя і дзеепрыметніка): складаназалежны, вузкаспецыяльны, цяжкавырашальны.

Аднак калі складаны прыметнік-тэрмін мае пры сабе паясняльнае слова, тады ён ператвараецца ў свабоднае словазлучэнне і пішацца асобна: густанаселены раён, але густа населены эмігрантамі раён; слабаразвітыя краіны, але слаба развітыя ў эканамічным плане краіны.

Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што калі спалучэнні словаў яшчэ не ператварыліся ў тэрміны або ўстойлівыя выразы-клішэ, яны пішуцца асобна: рэзка адмоўны, кепска зроблены, усенародна абраны.

 4. Складаныя прыметнікі, часткі якіх не ўжываюцца як асобныя словы: мовазнаўчы (няма самастойнага слова знаўчы), процівірусны (няма самастойнага слова проці).

 5. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад 3-х словаў: старажытнацаркоўнаславянскія словы, старажытнаверхненямецкі дыялект.

 
Пішуцца праз злучок:

 1. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў, часткі якіх пішуцца праз злучок: нью-ёркскі (ад Нью-Ёрк), генерал-губернатарскі (ад генерал-губернатар).

 2. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад словазлучэння са злучальнай сувяззю (у якім словы раўнапраўныя і паміж імі можна ўставіць злучнік і): сацыяльна-эканамічная сістэма, вясенне-летняя калекцыя.

 3. Складаныя прыметнікі, часткі якіх абазначаюць неаднародныя прадметы і паміж імі немагчыма ўставіць злучнік і: інфармацыйна-аналітычнае выданне (інфармацыйнае аналітычнае выданне), нацыянальна-вызваленчы рух (нацыянальны вызваленчы рух), сусветна-гістарычны досвед (сусветны гістарычны досвед).

 4. Складаныя прыметнікі, якія абазначаюць адценні колеру і смаку: бела-чырвоны, светла-бэзавы, кісла-салодкі.

 5. Складаныя прыметнікі, што абазначаюць напрамкі свету: паўднёва-заходні, паўночна-заходні.

 6. Складаныя прыметнікі з часткамі паўднёва-, паўночна-, усходне-, заходне-, што ўваходзяць у склад геаграфічных назваў: Заходне-Палескі рэгіён (але заходнепалескія гаворкі!), Усходне-Еўрапейская раўніна (але ўсходнееўрапейскі час!)

 7. Складаныя прыметнікі з першай часткай вайскова-, ваенна-: ваенна-стратэгічны, вайскова-дыпламатычны (але вайсковаабавязаны, ваеннапалонны).

 8. Складаныя прыметнікі, першай часткай якіх з’яўляецца лічба або літара: 10-метровы плот, Т-падобнае скрыжаванне.
382 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 10:01:05 #цікаваеслова

ФУ́ТРА (валасяное покрыва на целе жывёл, шкура пушнога звера, а таксама зімовая вопратка з яе)

Прыклад: Дзяўчынка ў рыжым футры ўвесь час рухалася і тым нагадвала няўседлівую вавёрку.
433 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-29 11:00:22 #гісторыямовы

Беларускія тастаменты XVI ст.

Што пісалі беларусы ў тастаментах у 1565 годзе?..

За пададзеныя матэрыялы дзякуем гісторыку Вользе Бабковай.

1590 г. лютага 14. Івачэвічы. — Тастамент зямяніна Берасцейскага ваяв. Яна Міхайлавіча Лазавіцкага. (Актыкацыя 27 чэрвеня 1590 г.)
НГАБ. Ф.1741. Воп.1. Спр. 4. Арк. 395—397

 [395] Лета Бож(ого) нарож(еньӕ) 1590, м(е)с(е)ца июнӕ 27 днӕ. |

 […]«Бүдүчы ӕ, Ӕн Михаилович Лозовицкии, земенин г(о)с(пода)рскии воеводства | Берестеиского, з допүщенӕ Божого хоробою зложоным навежоныи, а вшак же помнечы на час смерти, | котораѧ над вси речы на свете кождому чоловекү, родившомусе на свет, ест напевнеиша и непохи|бна. При добром розүме и зүполнои памети, абы по жывоте моем, кгды бы на мене в тои хоробе Пан | Богъ смерть допустити рачыл, жону мою и дети мои з нею спложоные, сынов двох, так теж имене | и дв[ор]1 зо всею маетностю моею по жывоте моем в добром порӕдку и ѡпартности зостати могли. Ѡста|тнюю волю мою сес тестамент списавши, в нем все по достатку зоставүю и ѡтписүю.

Наперед дүшү | мою Пану Богу Вседержытелю и Сотворытелю неба и земли в рүки Его Св(е)тые порүчаю, ѡтдаю и | ѡферүю, маючы в нем надею зуполную, же мене не длӕ заслугъ моих, але длӕ Исүса Хрыста, С(ы)на | своего, збавителӕ моего, в ден змартвыхвстанӕ взбүдивши, в чом не вонтплю, до живота вечного в Кро||[396]левстве Своем Небеском доместити бүдет рачыл. Тело мое грешное, абы ӕко землӕ, земли ѡтда|но, и было поховано водлугъ ѡбычаю хрестӕнского на полю моем властном под грушою, подле до|роги, котораѧ идет с Кобрынӕ до Городца, а негде индеи.

Жонү мою милую пани Раинү | Калиховичовнү и дети мое, сыны два, Крыштофа а Адама Лозовицких з нею, малжонкою моею | пани Раиною спложоные, в летех малых недорослых, так теж тое имене и двор, прозываемое При|лүки, ѡтчызное, и всю маетност мою, лежачүю ү воеводстве Берестеиском, в опеку и в оборонү их м(и)л(о)сти | зацневрожоных п(а)ном его м(и)л(о)сти пану Федорү Потею, суди, а его м(и)л(ости) пану Лву Патею, писару, врӕдникомъ | земским воеводства Берестеиского, а панү Адамү Горновъскомү, земенину г(оспода)рскомү воеводства Бере|стеиского, и всю маетност мою лежачүю в опекү поручаю и даю. Которые ихъ милост п(а)н(о)ве ѡпе|күнове звышъписаные, от мене установленые, маючы в опеце своеи тую малжонку мою | звышъпомененүю, и дети мои звышъмененые, и тое имене мое, и двор Прилүки ѡт крывдъ | всӕких, ӕкъ ѡбаполных суседовъ, такъ и иншых боронити, аж до летъ тых детеи моих Крыштофа | а Адама.

Далей чытаць ТУТ.
317 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 10:00:25 #цікавінкі

АЗЯРЫ́ШЧА (месца, дзе некалі было возера)

Прыклад: За вёскаю была вялікая лагчына - старыя казалі, што гэта колішняе азярышча.
195 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 10:01:44 #цікавінкі

130 гадоў таму нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч - знакаміты беларускі нацыянальны дзеяч, мовазнаўца, літаратар, педагог.

Тэзісна пра жыццё і дзейнасць Браніслава Тарашкевіча - тое, што мусіць ведаць адукаваны беларус.


—Беларускі палітык, навуковец, педагог.
—Нарадзіўся ў вёсцы Мацюлішкі (27 км ад Вільні) у каталіцкай сям’і
—Спачатку браў удзел у польскай моладзевай арганізацыі “Вызваленне”, але пад уплывам Івана Луцкевіча (аднаго з рэдактараў “Нашай Нівы”) стаў на беларускі шлях
—Паехаў у Пецярбург да прафесара Аляксея Шахматава з мэтай спазнаць правілы парадкавання мовы, каб скласці беларускую граматыку. Разам з ім у Пецярбургскім універсітэце была цэлая група нашы студэнтаў, якія нават заснавалі навукова-краязнаўчы гурток.
—Княгіня Магдалена Радзівіл заснавала спецыяльную стыпендыю для чальцоў гэтай групы.
—У 1918 годзе ў Вільні ўбачыла свет “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча
—Увосень 1918 года Тарашкевіч пераехаў у Менск і прыняў запрашэнне выкладаць беларускую мову ў створаным Беларускім педагагічным інстытуце, з якога ў будучыні выйшлі сучасны Педагагічны ўніверсітэт, БДУ, а таксама Медыцынскі ўніверсітэт
—Паралельна з гэтым Тарашкевіч з’яўляўся камісарам Беларускага савецкага тэатра
—Потым пачаліся арышты інтэлігенцыі – і Тарашкевіч з’ехаў у Вільню, дзеь ўзначаліў польскую Цэнтральную Раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, паверыўшы Пілсудскаму ў памкненнях адрадзіць нацыянальны складнік у Беларусі
—Пазней Тарашкевіч вярнуўся ў Менск (гэта быў канец польскай акупацыі), паспеў павыкладаць у Слуцку, затым з’ехаў у Варшаву. Адтуль перабраўся ў Вільню, дзе стаў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі.
—Пазней узначальваў аддзел беларускага школьніцтва Сярэдняй Літвы (квазідзяржава, якая існавала ў 1920-22 гадах). За паўгода працы адкрыў 200 беларускамоўных школ.
—У 1922 годзе стаў дэпутатам польскага Сэйму.
—У 1926 годзе ўзначаліў Беларускую сялянска-рабочую грамаду, пазней забароненую польскімі ўладамі. Атрымаў 12 гадоў турмы.
—Адседзеў тры гады. У турме пераклаў “Іліяду” Гамера і “Пана Тадэвуша” Міцкевіча на беларускую мову.
—Пасля вызвалення застаўся ў Польшчы, супрацоўнічаў з Камуністычнай партыяй Заходняй Беларусі.
—Неўзабаве быў зноў асуджаны да 8 гадоў, адбыў 2.
—У 1933 годзе на цяперашняй станцыі “Коласава” пад Стоўбцамі адбыўся абмен вязнямі: Браніслава Тарашкевіча абмянялі на драматурга Францішка Аляхновіча. У гісторыі засталася фраза Аляхновіча: “Бронюсь, куды ты ідзеш?..”
—Працаваў у аграрным інстытуце ў Маскве, выдаў некалькі кніг па гэтай тэме.
—Арыштаваны 6 траўня 1937 года па выдуманых абвінавачаннях. Пад нечалавечымі катаваннямі падпісаў даносы на 249 (!) чалавек. Расстраляны 29 кастрычніка 1938 года
776 viewsedited  07:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-14 11:01:30 #граматыка

Коратка і зразумела пра Й, Ы, І пасля прыставак

Пішам слушна: паЙсці, падЫсці, панІсламізм, заІскрыцца

1. Калі прыстаўка заканчваецца на галосную літару, то пасля яе замест І вымаўляецца і пішацца Й:

Па + ісці = пайсці

2. Калі прыстаўка заканчваецца на зычную літару, то пасля яе замест І пішацца Ы:

Пад + ісці = падысці

3. І захоўваецца пасля некаторых прыставак (звыш-, між-, контр-, пан-):

Панісламізм

ВЫКЛЮЧЭННЕ: І таксама захоўваецца пасля прыстаўкі на галосную, калі ўтварае склад:

За + ікаць = заіка, за + іскрыць = заіскрыцца
427 views08:01
Адкрыць / каментаваць