Get Mystery Box with random crypto!

Мова Дэталёва

Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва М
Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва
Адрас канала: @movananova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 995
Апісанне з канала

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2021-12-15 10:00:15 #цікаваеслова

ЗВЕ́СТКІ (інфармацыя, паведамленне, дадзеныя)

Прыклад: паводле звестак сіноптыкаў, вясна чакалася ранняя і цёплая.
300 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 12:12:23
Пакідайце + у каментарах для спасылкі на сустрэчу
634 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 11:00:38 #цікавінкі

Вы ведалі, што Янка Купала першым пераклаў на беларускую мову песню "В лесу родилась ёлочка"?

Калі вашыя дзеці рыхтуюцца да калядных ранішнікаў - цяпер вы ведаеце, што ім развучыць)

З ГІСТОРЫІ ПЕСНІ:

Тэкст найвядомейшае на постсавецкай прасторы навагодняе песенькі напісала спадкаемніца беларускага княжацкага роду Гедройцяў Раіса Кудашава. Яны жыла ў Маскве й у 1903 годзе апублікавала свой верш «Ёлка» ў дзіцячым часопісе. У арыгінальнай вэрсіі налічвалася 56 радкоў. Праз 2 гады верш паклаў на музыку адмыслова для сваёй дачкі аграном Леанід Бэкман, які нават ня ведаў нотнае граматы. Пані Гедройць дазналася, што ейны верш стаў усенародным гітом, толькі ў 1921 годзе, калі, едучы ў цягніку, пачула, як маленькая дзяўчынка сьпявае пра тую самую яліначку. Існуюць пераклады сьпеву на ангельскую, нямецкую, навагрэцкую, азэрбайджанскую, фінскую, латыскую, украінскую мовы.

 
Пераклад Янкі Купалы:

 
Ўзышла у лесе ёлачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
Пад ёлачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.
Вось снег у лесе дрэмлючым
Пад полаззем скрыпіць,
I конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.
Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад’ехаў ён пад ёлачку
I ссек у міг адзін.
Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
I шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.
975 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 11:00:47 #відэа

У 130-ю гадавіну нараджэння нашага класіка Максіма Багдановіча будзе дарэчным паглядзець адмысловы дакументальны фільм і даведацца цікавыя акалічнасці жыцця і творчасці паэта.



517 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 10:01:27 #цікаваеслова

КУ́ФАР (драўляная скрыня з векам і замком (века - рус. крышка)

Прыклад: Бабуля распавядала, што мела ў пасаг вялікі куфар з кужэльным палатном і даматканымі посцілкамі.
546 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 19:48:01
Пішыце + у каментарах - і атрымаеце спасылку!
467 views16:48
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 10:01:31 #слоўнік

Апошнім часам рэдка так бывала, каб каляндарная зіма супала з тым, што мы бачым за вакном. Але сёлета нам пашчасціла, і 1 снежня - сапраўдны зімовы дзень.

Таму і лексіка сёння тэматычная - зімовая.

Снежань, студзень, люты
Замаразкі, прымаразкі. Адзімкі – веснавыя замаразкі.
Тэмпература вышэйшая/вышэй за нуль, ніжэйшая/ніжэй за нуль
Холад, дужа халодна/холадна, мароз, дрэннае, неспрыяльнае надвор’е, на дварэ некамфортна
Кароткачасовае пахаладанне
Штармавое папярэджанне
Поўнач (рус. север), поўдзень (рус. юг)
Паўночна-ўсходні вецер
Паўночнае ззянне
Неба хмурыцца, робіцца пахмурным (рус. пасмурнеет)
Хмарыстае неба, на небе хмары
Снег, сняжынкі, снежнае покрыва
Іней (родны склон: інею), у Янкі Купалы сустракаецца варыянт “інь”
Лядзяш (рус. сосулька), ледзяшы
Гурбы, сумёты (рус. сугробы)
Завея, завіруха, замятуха, мяцеліца
Лёд (множны лік: ільды, родны склон – ільдоў), тонкі слой лёду, ледавік (рус. ледник)
Слізка (рус. скользко), слізгота/каўзота (рус. скользота), слізгацець, слізгацца (што рабіць) па лёдзе
Паслізнуцца і паваліцца, грымнуцца, ляснуцца, упасці
Траўмаваць руку, звярнуцца ў траўмапункт
Шарон, шарпак (рус. наст) – ледзяная корка на снезе. Родны склон: шарану́
Слота, вільгаць, лужыны, машыны праляталі па лужынах і пырскалі вадой на мінакоў
Пранізлівы вецер
Пяшчотнае зімовае сонейка
Адліга (рус. оттепель), раставанне снегу, снег паступова растае, па вуліцах пабеглі ручаі
Новы год, Каляды
Елка, яліна, ялінка – дрэва ў лесе
Ялінка, ёлка – калядная, упрыгожаная
Абагравальнік
Хутацца, захінацца ў плед (коўдру)
Грэцца перад камінам/камінкам, чакаючы Дзеда Мароза (Святога Мікалая) з коміна, які пад’едзе на паўночных аленях з Белавежскай пушчы
Піць гарачы шакалад, малако з мёдам
Паліць печ (паліць у печы), зводзіць шмат дроваў
Распілаваць бервяно, насекчы дроваў на калодзе, сякераю ці калуном
Птушкі на зіму адлятаюць у вырай

Зімовая вопратка і адзенне
Футра, куртка, паліто
Світар (размоўнае — швэдар)
Рукавіцы, пальчаткі
Тэрмабялізна
Панчохі з начосам
Шарсцяныя шкарпэткі
Боты
Валёнкі
Галёш (галош), галёшы (галошы)
Цёплая шапка
Шалік

Зімовыя віды спорту
Лыжны спорт, біятлон, фрыстайл, хакей і г.д.

Зімовыя забавы
Лыжы. Навастрыць лыжы
Катацца на снаўбордзе
Гарналыжны комплекс “Сілічы”
Зімовая рыбалка. Вудзіць рыбу. Рыба бярэцца/клюе/торкае
Гуляцца ў сне́жкі
Катацца на санках, перакуліцца ў снег, уляцець у сумёт
Катацца на каньках (коўзацца), коўзанка (каток), фігурнае коўзанне
Снягурачкі – канькі з моцна закругленымі насамі

“Зімовыя” хваробы
Прастуда (застуда), прастудзіцца (застудзіцца)
Грып
Ангіна (гарлянка)
Пераахаладзіцца, пераахаладжанне
Абмарозіць, абмарожанне
Кашаль, насмарк
Чы́хаць, на яго напаў чых
497 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 11:00:58 #тэорыямовы

Асобы, асобны, асаблівы, асабісты, асабовы  - як не заблытацца?

Асобы, асобны, асаблівы, асабісты, асабовы — гэта так званыя паронімы, то бок словы, што гучаць падобна, але маюць рознае значэнне. Падобнае гучанне словаў звычайна абумоўленае наяўнасцю аднаго кораня пры розных афіксах (прыстаўках або суфіксах). Няправільнае ўжыванне паронімаў – з’ява дастаткова распаўсюджаная. І яна сведчыць пра не вельмі добрае валоданне мовай, а часам і пра агульны ўзровень моўцы.

Слова асобны (рус. отдельный) мае наступныя значэнні 1. ‘той, што вылучаны з шэрага іншых, існуе асобна побач з іншымі’ (асобныя групы людзей). 2. вайск. ‘які з’яўляецца самастойнай тактычнай адзінкай, не ўваходзіць у склад больш буйнога вайсковага злучэння’ (асобны танкавы батальён).
Не блытаць са словам асобы (рус. особый)якое таксама мае два значэнні 1. ‘адметны, не падобны да іншых; асаблівы, свой, толькі яму ўласцівы; індывідуальны’ (Для апрацоўкі градак у нас былі асобыя прылады.). Сёння ў гэтым значэнні часам можа таксама ўжываецца слова адмысловы (Для апрацоўкі градак у нас былі адмысловыя прылады.). 2. ‘які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне’ (асобы аддзел).

Слова асаблівы (рус. особенный, особый) у першым сваім значэнні — ‘не падобны да іншых; не такі, як усе; адметны’ — супадае са словам асобы і ўжываецца нават часцей за яго (асаблівы позірк, асаблівае заданне). Другое значэнне – ‘больш значны, чым звычайны’ (асаблівае запрашэнне).

Слова асабісты (рус. личный) – гэта той, што “належыць пэўнай асобе, прызначаны для яе; звязаны з канкрэтнай асобай” (асабісты лёс чалавека, асабісты почырк). Каб праверыць правільнасць ужывання, слова асабісты можна ў кантэксце замяніць словам індывідуальныперсанальны без парушэння сэнсу (персанальны лёс).

Яшчэ адно падобнае да вышэй пералічаных словаў – асабовы (рус. личный, лицевой) – ‘які выражае граматычную катэгорыю асобы’ (асабовы займеннік). Слова асабовы таксама ўжываецца ў некалькіх устойлівых назвах:

асабовы склад — склад асоб (рабочых, служачых) якой-н. установы, прадпрыемства, вайсковага падраздзялення і г.д.(асабовы склад вучэльні);
асабовы рахунак – бухг. рахунак, адкрыты на пэўную асобу, рус. лицевой (асабовы рахунак супрацоўніка);
асабовая справа — папка з дакументамі якой-н. асобы, што працуе ў дадзенай установе (Асабовая справа заўсёды захоўваецца ў аддзеле кадраў).
710 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 10:01:11 #цікавінкі

Сёння - Дзень народзінаў нашага слыннага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У кнізе "Беларускі гістарычны анекдот" даследчык Сяргей Шапран апублікаваў такую забаўную гісторыю, звязаную з Караткевічам:

Караткевіч і касманаўты
 
У 1985 годзе ў Оршы праходзіў семінар творчай моладзі, на якім сярод іншых выступалі партыйныя і савецкія работнікі, якія перасцерагалі маладых літаратараў ад ідэалагічных і палітычных памылак. І вось падчас семінара малады пісьменнік Уладзімір Арлоў заўважыў, што ў сваім выступе сакратар гаркама партыі ні слова не сказаў пра Уладзіміра Караткевіча, хоць Оршу, у першую чаргу, праславілі не дасягненні ў сацыялістычным спаборніцтве, а канкрэтны чалавек — апостал беларускай культуры Уладзімір Караткевіч. І таму Арлоў прапанаваў назваць імем Караткевіча вуліцу, на якой той жыў. Партсакратар адрэагаваў імгненна: ідэалагічна гэта будзе няправільна, таму што вуліца тая носіць імя касманаўтаў.
— Як? Адразу ўсіх касманаўтаў?! — пацікавіўся Арлоў.
— Так, усіх адразу.
— Яны што, усе нарадзіліся ў Оршы ці жылі тут? — не здаваўся літаратар.
Аднак яго апанент таксама меў пачуццё гумару:
— Яны над Оршай праляталі…
Прайшоў час, і аршанская вуліца Касманаўтаў атрымала імя Уладзіміра Караткевіча, а потым на ёй з’явіўся і помнік аўтару «Каласоў пад сярпом тваім» і «Дзікага палявання караля Стаха».
594 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2021-11-25 23:48:18
Ужо заўтра! Пакажу, як прэзентаваць даследчую работу па беларускай мове і паразмаўляем з Ташай Мурзэнштольц пра агучванне па-беларуску! Пішыце + у каментарах - і атрымаеце спасылку!
288 views20:48
Адкрыць / каментаваць