Get Mystery Box with random crypto!

Мова Дэталёва

Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва М
Лагатып тэлеграм-канала movananova — Мова Дэталёва
Адрас канала: @movananova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 995
Апісанне з канала

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-01-13 10:01:13 #цікаваеслова

ГАЛІ́ЦЬ (зразаць брытвай валасы; не насіць барады і вусоў)

Прыклад: Галіць да бляску галаву дзед прызвычаіўся яшчэ ў войску.
413 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 11:05:17 #відэа

5 студзеня 1104 года нарадзілася вялікая беларуская асветніца, святая Еўфрасіння Полацкая.

Слынны гісторык Сяргей Тарасаў сёлета выдаў кнігу-даследванне жыцця і дзейнасці Еўфрасінні. А трохі раней, будучы госцем курсаў МН, выступаў з публічнай лекцыяй пра легендарную святую.

Прапануем паглядзець гэты выступ (з 1 гадз. 05 хв у відэа па спасылцы) - надзвычай цікавы і пазнавальны!



278 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 10:01:07 #цікаваеслова

ВЕ́ЙКІ (валосікі на павеках (абапал вачэй)

Прыклад: Дзяўчаты любяць фарбаваць вейкі, каб выглядаць яшчэ прыгажэйшымі!
360 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 13:52:39 Channel photo updated
10:52
Адкрыць / каментаваць
2022-01-04 13:52:34 Channel name was changed to «Мова Дэталёва»
10:52
Адкрыць / каментаваць
2021-12-26 12:27:56
#кіно

Колькі фільмаў пра Раство ды Новы Год вы ўжо перагледзелі за апошні тыдзень?) А колькі з іх - на беларускай мове?

"Адзін дома - 2" - калядная класіка ў беларускамоўнай агучцы. Добры варыянт на сёння!

Глядзець тутака: https://www.movananova.by/medyateka/adzin-doma-2.html
316 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 09:29:18
Апошнія заняткі ў 2021 годзе! Ужо сёння ўвечары! Далучайцеся)

Тэма: разМОВА з Юрасём Каласоўскім

Падключыцца да канферэнцыі Zoom
https://us04web.zoom.us/j/72972243141?pwd=SzhFQldzNWR..

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 729 7224 3141
Код доступу: 4321
Join our Cloud HD Video Meeting
us04web.zoom.us
[Link]
Join our Cloud HD Video Meeting
https://us04web.zoom.us/j/72972243141?pwd=SzhFQldzNWR
396 viewsedited  06:29
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 13:00:24 #тэорыямовы

Мянушкі людзей

Калі імя даецца дзіцяці бацькамі пры нараджэнні, прозвішча перадаецца ў спадчыну, а псеўданім прыдумляецца самім чалавекам, дык мянушка звычайна даецца чалавеку цягам жыцця іншымі чальцамі калектыву (школа, універсітэт, праца, турма, суседзі, аднавяскоўцы), часта насуперак жадання самога чалавека. Мянушкі ўзнікаюць і часцей існуюць пераважна ў вусным маўленні і падкрэсліваюць нейкія індывідуальныя асаблівасці чалавека, вылучаюць яго з натоўпу. У адрозненне ад імені мянушка амаль заўсёды эмацыйна афарбаваная. Прычым, паводле даследаванняў, мянушкі з адмоўнай канатацыяй у значнай ступені пераважаюць над мянушкамі нейтральнымі і, што зусім ужо рэдка, станоўчымі. Таму мянушкі звычайна ўжываюць у дачыненні да трэцяй асобы (за вочы), рэдка – у твар.

Мянушка – самае старажытнае з найменняў чалавека. У паганскія часы мянушка выкарыстоўвалася ў функцыі імені і адлюстроўвала нейкія прыкметы, дзеянні, аб’ект знешняга свету. Перадусім гэта было звязана з той магічнай функцыяй, якой старажытныя людзі надзялялі імя чалавека. Яно мусіла адпалохаць ці падмануць злых духаў, хваробы, смерць (Воўк, Мядзведзь, Вавёрка, Сабачы Хвост, Някрас, Хвароша, Няўзор, Няклюд). Дарэчы, з гэтым вераваннем быў звязаны таксама старажытны абрад “падмены”, калі бацькі выносілі дзіця з хаты, а затым чужы чалавек заносіў яго назад, нібыта іншае дзіця, і віншаваў бацькоў з нованароджаным, якому адразу давалі новае імя (Нянаш, Нянаша, Нясвой, Найдзёна). Імёны-мянушкі маглі таксама паказваць чаканасць або нечаканасць з’яўлення дзіцяці (Ждана, Жадан, Дораг, Мілуша, Люба; Няждан, Бяда, Не́люб, Нялюба, Няміл), а таксама час нараджэння (Зіма, Вясна) ці парадак з’яўлення ў сям’і (Пяршак, Аўторак,Трацяк).

Пасля прыняцця хрысціянства шырока ўжывальнымі сталі грэчаскія і рымскія імёны. Аднак, паколькі іх значэнне не было зразумелае людзям, яны яшчэ працяглы час паралельна з “афіцыйным” кананічным імем ужывалі “хатняе” паганскае імя, якое мела празрыстую форму. З цягам часу магічная функцыя імені старачвалася, і сувязь гукавай абалонкі імені з ягоным значэннем паступова знікала.

Аднак многія старажытныя мянушкі не зніклі цалакам, а сталі асновай для беларускіх прозвішчаў і такім чынам дайшлі да нас (Кулак, Рудак, Галавень, Бірук, Вол). Сярод іх таксама былі і сямейныя мянушкі, якія пераходзілі ад бацькоў да дзяцей (Каваль – Кавалёў, Кавальчук, Кавалец, Кавальскі). Яны маглі адрознівацца ў залежнасці ад полу і ўзросту: бацька Ганчар, жонка Ганчарыха, сын Ганчарык.

Такім чынам, з распаўсюдам хрысціянства і выцясненнем паганства мянушкі перастаюць быць тоеснымі імёнам, але працягваюць існаваць паралельна з імі. Цікавая традыцыя ўжывання мянушак у Вялікім Княстве Літоўскім, дзе іх мелі многія князі: Трайдзень Хіжы (мянушку атрымаў ад ворагаў), Жыгамонт Стары (мянушку атрымаў таму, што яшчэ пры жыцці дамогся каранавання ў пераемнікі свайго 10-гадовага сына Жыгамонта ІІ Аўгуста), Аўгуст Моцны (з прычыны фізічнай сілы), Радзівіл “Сіротка” (падчас прыёмаў, калі ўсе бавіліся, нібыта заставаўся адзін у пакоі і плакаў як сірата), Юрый Радзівіл Геркулес, яго сыны Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны (па колеры барады), Караль Станіслаў Радзівіл “Пане Каханку” (паводле яго ўлюбёнага звароту да ўсіх). Прасачыць ужыванне мянушак побач з імёнамі і прозвішчамі ў ВКЛ можна па Метрыках, якія ўключалі рознага кшталту юрыдычна-рэгістрацыйныя тэксты.


Далей чытайце тут: https://www.movananova.by/zaniatki/zanyatki-153/teoryya-i-praktyka-movy-myanushki-lyudzej.html
331 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 10:01:14 #цікаваеслова

ДАБРАБЫ́Т

(дастатак, матэрыяльная забяспечанасць, добрыя ўмовы жыцця)

Прыклад: Каб жыць у дабрабыце, трэба шмат працаваць.
406 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2021-12-17 10:03:55
Ужо сёння! Будзе цікава і пазнавальна - не прапускайце і далучайцеся).

Тема: разМОВА з Юрасём Каласоўскім

Далучыцца да канферэнцыі: Zoom
https://us04web.zoom.us/j/72972243141?pwd=SzhFQldzNWR..

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 729 7224 3141
Код доступу: 4321
Join our Cloud HD Video Meeting
us04web.zoom.us
[Link]
Join our Cloud HD Video Meeting
https://us04web.zoom.us/j/72972243141?pwd=SzhFQldzNWR
553 viewsedited  07:03
Адкрыць / каментаваць