Get Mystery Box with random crypto!

ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ Э
Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Адрас канала: @lukanomika
Катэгорыі: Эканоміка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 16.28K
Апісанне з канала

Бот для кантактаў - @lukanomikabot

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2021-11-02 12:34:01 Цікавую рэч распавёў на днях віцэ-прэм’ер Назараў. Паводле яго словаў, мадэрнізацыя трактарабудаўнічай вытворчасці дасць магчымасць падвоіць сумарны выпуск да 2030 г. (да 70 тыс. штук) і падвоіць экспарт.

Назараў лічыць, што РБ сёння займае 2% на сусветным рынку трактарнай прадукцыі і мадэрнізацыя дазволіць дасягнуць як мінімум 4%.

А цяпер пагаворым пра суровую рэальнасць. Пікавы выпуск трактараў для сельскай і лясной гаспадаркі быў паказаны ў 2012 г. — 71 тыс. штук. Вытворчасць па гэтай пазіцыі за 2020 г. — 39,5 тыс. штук.

Такім чынам, чыноўнік прапаноўвае правесці мадэрнізацыю толькі дзеля таго, каб аднавіць выпуск трактароў на ўзровень 2012 г. З тае пары мінула амаль 9 гадоў, а ў 2030 г. будзе 18!

Цікава, як МТЗ і кампанія без прапанавай Назаравым мадэрнізацыі маглі выпускаць 71 тыс. машын, а цяпер не могуць? І дарэчы, чаму доля Беларусі на трактарным рынку мае павялічыцца з 2% да 4%? Чыноўнік думае, што канкурэнты будуць спакойна чакаць, пакуль МТЗ выйдзе на паказчыкі 2012 г.?
6.5K viewsedited  09:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 12:34:01 Свежая аналітыка па беларускай эканоміцы:

Обзор экономики Беларуси за три квартала 2021 года. Тенденции и прогнозы

Валютный рынок: основные факторы влияния и риски

Макропрогноз для экономики Республики Беларусь на 2022 год
5.8K views09:34
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 13:42:25 Сёння віцэ-прэм’ер Назараў паведаміў, што прамысловасць больш не будзе драйверам росту беларускай эканомікі. Далей — цытата:

Паводле нашай ацэнкі, тэмп росту аб'ёму прамысловай вытворчасці па выніках 2021 г. чакаецца на ўзроўні 105,3% да 2020 г. Прагноз на 2022 г. — больш за 103%.

Кумулятыўны прырост за 9 месяцаў складае 7,9%. Значыць да канца 2021 г. нават чыноўнікі чакаюць крайне нізкія індэксы — прыросты на пару працэнтаў.

З іншага боку, Назараў знайшоў нейкую еўрапейскую кампанію, якая гатовая супрацоўнічаць з падсанкцыйным МАЗам.

Мы павялічым магутнасці вытворчасці аўтобусаў да 3000 штук у год. Сёння выпускаем максімальна 1500. Учора была сустрэча з патэнцыйным еўрапейскім інвестарам. Хутчэй за ўсё, мы з ім падпішам у бліжэйшы час кантракт на вытворчасць аўтобусаў пад ключ.
7.1K viewsedited  10:42
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 16:49:01 Не паспелі запусціць завод Miory Steel, а ўжо ратуюць яго. Прадпрыемства не можа плаціць па даўгах.

Урад прапанаваў крокі па стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі на прадпрыемстве, якое сапраўды аказалася ў складаным становішчы па шэрагу прычын - сказаў прэм'ер-міністр. "Хоць прадпрыемства зарабіла ў канцы мінулага года, яно не змагло выйсці на тыя абароты, якія далі б магчымасць пагашаць свае абавязацельствы", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Вядома, што за час рэалізацыі інвестпраекта яго цана для інвестара вырасла з $200 да $400 млн, а прадпрыемства атрымлівала льготныя крэдыты ў рамках лімітаў дырэктыўнага фінансавання.

Бюджэт падтрымае завод не проста так, а таму што дэстабілізацыя пагражае дзяржаўным страхавым кампаніям. Для страхавога бізнэсу канцэнтрацыя рызыкаў на праекце ММПЗ-груп такая, што трэба даліць у капітал страхавых аж 1,4 млрд руб.

Таму ніякай дабрачыннасці з боку дзяржавы тут няма, а ёсць выключна клопат пра дзяржаўны страхавы бізнэс і яго інтарэсы.
3.5K views13:49
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 12:34:01 Пашыраная памылка, калі гавораць пра цану на газ для Беларусі, гэта называць цану, указаную ў кантракце між Газпрамам і яго дачкой у Беларусі — былым Белтрангазам.

После того, как Россия провела налоговый маневр и начала торговать с нами нефтью по более высоким ценам, она все равно продолжает нас поддерживать, прежде всего за счет цены на газ: Беларусь получает тысячу кубометров газа за 128 долларов.

Беларускія спажыўцы з 2012 г. не атрымліваюць газ па кантрактнай цане між Газпрамам і экс-Белтрансгазам. Прычына ў тым, што на мяжы РБ-РФ Газпрам фактычна прадае паліва самому сабе — ад матчынай кампаніі да даччынай.

Таксама з 2012 г. Газпрам трансгаз Беларусь абавязкова дадае сваю надбаўку да цаны, памер якой карэктуецца кожны год. Цяпер яна блізкая да $20 на 1000 м³ газу.

І гэта яшчэ не ўсё. $128 — гэта цана без падатка на дададзеную вартасць (ПДВ).

Такім чынам нават ільготныя катэгорыі спажыўцоў у Беларусі атрымліваюць газ па $180 за 1000 м³ — і гэта пры нулявой маржы Белапалівагаза.

Непрывілеяваныя спажыўцы набываюць тавар ад Белпалівагаза з добрай накруткай. Фінальная цана $300-350 за 1000 м³ — звычайная рэч у рэаліях 2021 г.
6.3K views09:34
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 16:54:56 ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ pinned «Як па-вашаму зменяцца цэны на тавары і паслугі за наступныя 12 месяцаў?»
13:54
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 16:49:01 Заснавальніца даследніцкай кампаніі InComeIn Ірына Юзвак у фэйсбуку паведамляе наступнае:

Турецкие банки перестали переводить деньги в Беларусь. Вне зависимости от того, что за компания и с кем у нее в Турции контракты.

Аргументация: "Не хотим рисковать из-за санкций. Еще хорошо помним историю Halkbank из-за американских санкций против Ирана".
6.5K views13:49
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 12:36:16 Белорусы свели покупки отечественных товаров к многолетнему минимуму

Потребители в РБ все чаще смотрят в сторону импорта и отворачиваются от продукции белорусских производителей.

https://banki24.by/news/5069-belorusy-sveli-pokupki-otechestvennyh
5.6K views09:36
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 13:11:18
Як па-вашаму зменяцца цэны на тавары і паслугі за наступныя 12 месяцаў?
Anonymous Poll
0%
знізяцца або не вырастуць
0%
вырастуць на 0,1-3%
1%
вырастуць на 3,1-6%
1%
вырастуць на 6,1-9%
3%
вырастуць на 9,1-12%
5%
вырастуць на 12,1-15%
7%
вырастуць на 15,1-18%
12%
вырастуць на 18,1-21%
63%
вырастуць больш чым на 21%
8%
цяжка сказаць/не ведаю
2.2K voters6.2K views10:11
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 13:08:16
Як па-вашаму змяніліся цэны на тавары і паслугі за апошнія 12 месяцаў?
Anonymous Poll
0%
знізіліся або не выраслі
0%
выраслі на 0,1-3%
0%
выраслі на 3,1-6%
1%
выраслі на 6,1-9%
5%
выраслі на 9,1-12%
8%
выраслі на 12,1-15%
11%
выраслі на 15,1-18%
17%
выраслі на 18,1-21%
48%
выраслі больш чым на 21%
8%
цяжка сказаць/не ведаю
2.3K voters6.3K views10:08
Адкрыць / каментаваць