Get Mystery Box with random crypto!

Цікавую рэч распавёў на днях віцэ-прэм’ер Назараў. Паводле яго | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Цікавую рэч распавёў на днях віцэ-прэм’ер Назараў. Паводле яго словаў, мадэрнізацыя трактарабудаўнічай вытворчасці дасць магчымасць падвоіць сумарны выпуск да 2030 г. (да 70 тыс. штук) і падвоіць экспарт.

Назараў лічыць, што РБ сёння займае 2% на сусветным рынку трактарнай прадукцыі і мадэрнізацыя дазволіць дасягнуць як мінімум 4%.

А цяпер пагаворым пра суровую рэальнасць. Пікавы выпуск трактараў для сельскай і лясной гаспадаркі быў паказаны ў 2012 г. — 71 тыс. штук. Вытворчасць па гэтай пазіцыі за 2020 г. — 39,5 тыс. штук.

Такім чынам, чыноўнік прапаноўвае правесці мадэрнізацыю толькі дзеля таго, каб аднавіць выпуск трактароў на ўзровень 2012 г. З тае пары мінула амаль 9 гадоў, а ў 2030 г. будзе 18!

Цікава, як МТЗ і кампанія без прапанавай Назаравым мадэрнізацыі маглі выпускаць 71 тыс. машын, а цяпер не могуць? І дарэчы, чаму доля Беларусі на трактарным рынку мае павялічыцца з 2% да 4%? Чыноўнік думае, што канкурэнты будуць спакойна чакаць, пакуль МТЗ выйдзе на паказчыкі 2012 г.?