Get Mystery Box with random crypto!

ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ Э
Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Адрас канала: @lukanomika
Катэгорыі: Эканоміка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 16.28K
Апісанне з канала

Бот для кантактаў - @lukanomikabot

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2021-06-22 15:30:40 Паўтара месяца таму мы пісалі, што Zubr Capital актывізаваў працэс выхаду з капіталу 21vek.by. Інвестфонд валодае доляй 40%, астатнія 60% размеркаваныя між засноўнікамі інтэрнэт-рытэйлера — Вайніловічам, Плюгачовым і Матусевічам.

Zubr Capital набыў долю ў 21vek.by у 2017 г. На мяжы 2019-2020 гг. адбылася першая спроба прадаць яе, але працэс быў перарваны эпідэміяй COVID-19 і немагчымасцю асабістых сустрэч з патэнцыйнымі інвестарамі.

У мінулым годзе разам з Zubr Capital таксама выстаўлялі свае долі на продаж і Вайніловіч-Плюгачоў-Матусевіч.

А цяпер у офіс 21vek прыйшлі сілавікі.
15.7K viewsedited  12:30
Адкрыць / каментаваць
2021-06-19 19:01:30 Паводле нашай інфармацыі адток валютных дэпазітаў фізічных асоб у чэрвені працягваецца тэмпамі траўня (мінус ~$200 млн/месяц).

Абвастрэнне сітуацыі пацвярджаецца апошнім рашэннем Нацбанка (гл. спасылку ўнізе). Улады хочуць, каб беларусы пабеглі ў банкі і кампенсавалі дзяржаўнаму сектару недахоп рэсурсаў у сувязі з санкцыямі ЕС і ЗША.

Першай ластаўкай курсу на павышэнне стаў Беларусбанк. Нагадаем, па інфармацыі рэйтынгавага агенцтва Fitch, гэты банк мае ўразлівую структуру актываў.

У IV квартале 2020 г. Беларусбанк быў дакапіталізаваны за бюджэтныя грошы на 1 млрд руб. Няясна, дзе будуць браць рэсурсы на новыя дакапіталізацыі — планавы дэфіцыт бюджэта на канец года складае 6 млрд руб.

https://infobank.by/infolineview/stavki-po-vkladam-vzletyat-do-nebes/
22.3K views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-06-18 21:01:50 Літоўскі рэсурс 15min.lt: пад санкцыі Еўрасаюза трапляюць Logex, Новая нафтавая кампанія, Sohra, Bremino Group, Globalcustom, Белаэранавігацыя, МАЗ і БЕЛАЗ.

Гэта яшчэ не сектаральныя санкцыі, а асобны пакет, пра які аб’явяць на наступным тыдні.
124.6K viewsedited  18:01
Адкрыць / каментаваць
2021-06-18 16:34:29 ТАСС са спасылкай на аўстрыйцаў паведамляе:

ЕС согласовал санкции против Белоруссии в сфере нефти и газа, телекоммуникаций, калийного производства, сообщает Австрийское агентство печати.

ЕС согласовал запрет на выдачу кредитов Белоруссии, торговлю ценными бумагами, инвестиционные услуги.

https://t.me/tass_agency/59782
20.9K viewsedited  13:34
Адкрыць / каментаваць
2021-06-18 15:31:25
Сяргей Чалы вяртаецца ў эфір пасля пары тыдняў вымушанага маўчання! А 16-й у стрыме @euroradio "Чалы на канікулах" абмяркуем з незалежным аналітыкам апошнія падзеі ў беларускай эканоміцы; наступствы сустрэчы Байдэна з Пуціным; санкцыі, што ўсё надвігаюцца і надвігаюцца і шмат што яшчэ.

Далучайцеся да стрыму:



І так — з Сяргеем Чалым усё добра! Ён на волі, у адноснай бяспецы і па-ранейшаму гатовы дзяліцца інсайдамі і якаснай аналітыкай!
16.2K views12:31
Адкрыць / каментаваць
2021-06-18 09:09:01 У сувязі з санкцыямі на Гуцэрыева варта нагадаць пра галоўны праект яго сям’і ў Беларусі — Слаўкалій. Умовы кітайскага крэдыта наступныя.

Наблюдательным советом ОАО «АСБ Беларусбанк» 21 августа 2015 г. принято решение:

осуществлять кредитование ИООО «Славкалий» в сумме 1,4 млрд. долларов США для реализации инвестиционного проекта «Строительство горно-обогатительного комплекса мощностью от 1,1 до 2,0 млн. тонн хлорида калия в год на сырьевой базе Нежинского (восточная часть) участка Старобинского месторождения калийных солей»;

принять в качестве обеспечения исполнения обязательств по кредиту гарантию Правительства Республики Беларусь на сумму основного долга, процентов и иных платежей, подлежащих уплате иностранному банку (ориентировочно 1,9 млрд. долларов США);

заключить межбанковское кредитное соглашение с Государственным банком развития Китая и привлечь иностранный кредит для финансирования Проекта в сумме 1,4 млрд. долларов США.
16.5K views06:09
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 22:33:25
@nashaniva даведалася прозвішчы некаторых бізнэсменаў з новага санкцыйнага спісу Еўрасаюза, які мае быць апублікаваны ў бліжэйшы панядзелак.

Чакаецца, што персанальныя санкцыі накладуць на Аляксея Алексіна, Аляксандра Зайцава, Сяргей Цяцерына, Аляксандра Шатрова, а таксама Міхаіла Гуцэрыева.

https://nn.by/?c=ar&i=274690

***
І тым часам не забывайце падпісвацца на «Нашу гісторыю» і дзіцячыя часопісы — якраз-сёння запрацавала анлайн-падпіска на Nashakrama.by
7.8K views19:33
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 17:50:48 Праілюструем, як рост цэн на расійскую нафту і падатковы манеўр уплываюць на фінансы беларускіх НПЗ.

Паводле нашых ацэнак дынаміка прыбыткаў ад рэалізацыі паліва на НПЗ у 2021 г. была наступнай:

студзень — плюс 40 млн руб да 2020 г.

люты — мінус 70 млн руб да 2020 г.

сакавік — мінус 100 млн руб да 2020 г.

красавік — мінус 200 млн руб да 2020 г.

Рэнтабельнасць беларускай нафтаперапрацоўкі ў 2021 г. вагаецца ў межах 3-4,5%. У 2020 г. дыяпазон быў такі: студзень — 0-1%, люты — 10-11%, сакавік — 17-18%, красавік — 23-24%.

Як бачыце, нізкія цэны на нафты спрыяюць лепшым фінансам НПЗ Беларусі, а высокія — не.
13.8K views14:50
Адкрыць / каментаваць