Get Mystery Box with random crypto!

Не паспелі запусціць завод Miory Steel, а ўжо ратуюць яго. Пра | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Не паспелі запусціць завод Miory Steel, а ўжо ратуюць яго. Прадпрыемства не можа плаціць па даўгах.

Урад прапанаваў крокі па стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі на прадпрыемстве, якое сапраўды аказалася ў складаным становішчы па шэрагу прычын - сказаў прэм'ер-міністр. "Хоць прадпрыемства зарабіла ў канцы мінулага года, яно не змагло выйсці на тыя абароты, якія далі б магчымасць пагашаць свае абавязацельствы", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Вядома, што за час рэалізацыі інвестпраекта яго цана для інвестара вырасла з $200 да $400 млн, а прадпрыемства атрымлівала льготныя крэдыты ў рамках лімітаў дырэктыўнага фінансавання.

Бюджэт падтрымае завод не проста так, а таму што дэстабілізацыя пагражае дзяржаўным страхавым кампаніям. Для страхавога бізнэсу канцэнтрацыя рызыкаў на праекце ММПЗ-груп такая, што трэба даліць у капітал страхавых аж 1,4 млрд руб.

Таму ніякай дабрачыннасці з боку дзяржавы тут няма, а ёсць выключна клопат пра дзяржаўны страхавы бізнэс і яго інтарэсы.