Get Mystery Box with random crypto!

Сёння віцэ-прэм’ер Назараў паведаміў, што прамысловасць больш | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Сёння віцэ-прэм’ер Назараў паведаміў, што прамысловасць больш не будзе драйверам росту беларускай эканомікі. Далей — цытата:

Паводле нашай ацэнкі, тэмп росту аб'ёму прамысловай вытворчасці па выніках 2021 г. чакаецца на ўзроўні 105,3% да 2020 г. Прагноз на 2022 г. — больш за 103%.

Кумулятыўны прырост за 9 месяцаў складае 7,9%. Значыць да канца 2021 г. нават чыноўнікі чакаюць крайне нізкія індэксы — прыросты на пару працэнтаў.

З іншага боку, Назараў знайшоў нейкую еўрапейскую кампанію, якая гатовая супрацоўнічаць з падсанкцыйным МАЗам.

Мы павялічым магутнасці вытворчасці аўтобусаў да 3000 штук у год. Сёння выпускаем максімальна 1500. Учора была сустрэча з патэнцыйным еўрапейскім інвестарам. Хутчэй за ўсё, мы з ім падпішам у бліжэйшы час кантракт на вытворчасць аўтобусаў пад ключ.