Get Mystery Box with random crypto!

Пашыраная памылка, калі гавораць пра цану на газ для Беларусі, | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Пашыраная памылка, калі гавораць пра цану на газ для Беларусі, гэта называць цану, указаную ў кантракце між Газпрамам і яго дачкой у Беларусі — былым Белтрангазам.

После того, как Россия провела налоговый маневр и начала торговать с нами нефтью по более высоким ценам, она все равно продолжает нас поддерживать, прежде всего за счет цены на газ: Беларусь получает тысячу кубометров газа за 128 долларов.

Беларускія спажыўцы з 2012 г. не атрымліваюць газ па кантрактнай цане між Газпрамам і экс-Белтрансгазам. Прычына ў тым, што на мяжы РБ-РФ Газпрам фактычна прадае паліва самому сабе — ад матчынай кампаніі да даччынай.

Таксама з 2012 г. Газпрам трансгаз Беларусь абавязкова дадае сваю надбаўку да цаны, памер якой карэктуецца кожны год. Цяпер яна блізкая да $20 на 1000 м³ газу.

І гэта яшчэ не ўсё. $128 — гэта цана без падатка на дададзеную вартасць (ПДВ).

Такім чынам нават ільготныя катэгорыі спажыўцоў у Беларусі атрымліваюць газ па $180 за 1000 м³ — і гэта пры нулявой маржы Белапалівагаза.

Непрывілеяваныя спажыўцы набываюць тавар ад Белпалівагаза з добрай накруткай. Фінальная цана $300-350 за 1000 м³ — звычайная рэч у рэаліях 2021 г.