Get Mystery Box with random crypto!

ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ Э
Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Адрас канала: @lukanomika
Катэгорыі: Эканоміка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 16.28K
Апісанне з канала

Бот для кантактаў - @lukanomikabot

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2021-10-24 18:01:08 Новы «Ток» — з эканамісткай Кацярынай Барнуковай: ці чакаць абвалу заробкаў, што будзе з рублём і калі санкцыі ўдараць па Беларусі.



7.9K views15:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-23 16:34:21 #падкаст_па_беларуску

Адзін з новых падкастаў, які цешыць сваёй актыўнасцю і рэгулярнасцю выхадаў новых выпускаў – “Так склалася гістарычна”.

З апісання падкаста: “Падкаст, заснаваны на рэальных падзеях. Проста гаворым пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы з разумнымі людзьмі”.

У прынцыпе, усё так і ёсць. Стваральніца і вядучая падкаста, Ганна Дзягель, запрашае беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў і размаўляе з імі на выбраныя тэмы. Пакуль выглядае на тое, што тэмы абіраюцца ў храналагічным парадку. Пачаўся падкаст з выпуска пра першыя беларускія дзяржавы, а апошні на сёння, чацвёрты выпуск – пра найвышэйшае саслоў'е ВКЛ.

Ці атрымаліся размовы простымі – думаю, у кожнага слухача будзе сваё меркаванне на гэты конт. Мне, прызнаюся шчыра, не заўсёды ўдавалася паспяваць за ходам думак разумных гасцей Ганны. Але тым не менш слухаць падкаст было цікава. Гэта я рабіла падчас прыгатавання вячэры – гэты руцінны занятак у кампаніі інтэлігентных людзей падаўся мне знаачна больш прыемным

Працягласць выпускаў розніцца – ад амаль гадзіны (першы выпуск) да прыкладна 30 хвілін (чацвёрты).

Хачу звярнуць увагу на якасць запісу – файны гук, сучасны джынгл.

Слухаць “Так склалася гістарычна” на ўсіх платформах – https://podcast.ru/1584542781
5.7K views13:34
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 17:46:01 Еўрапейскія медыя пішуць, што бельгійцы з Tessenderlo Group спрабуюць вывесці прадукцыю Беларуськалія з-пад санкцый ЕС. Некаторыя прэцэдэнты ўжо існуюць. Вось вам цытата з гендырэктара Беларускага металургічнага завода:

Генеральный директор заметил, что 2020 год для предприятия оказался очень сложным. "Это серьезно сказалось и на финансовых потоках, и на заказах. Пришлось регулировать рабочий график. Благодаря всему коллективу БМЗ, его профессионализму, пониманию этой сложной ситуации мы выдержали этот год", - сказал Дмитрий Корчик. Что касается санкций, он отметил, что благодаря определенной работе клиентов БМЗ предприятие под санкционные меры не попало.

Да 50% экспарту БМЗ завязана на еўрапейскія рынкі. З адкрытай статыстыкі вядома, што ў 2021 г. буйныя імпарцёры прадукцыі з чорных металаў з Беларусі — гэта Германія, Польшча, Расія, Украіна, Ізраіль, Бразілія, Нідэрланды, Літва, Італія, Сербія, Славакія, Румынія і г.д.
5.1K views14:46
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 15:31:01 У Расіі Цэнтрабанк падняў ключавую стаўку адразу на 75 базісных пунктаў — да 7,5% гадавых. Эканамічным агентам ЦБ даслаў выразны сігнал: ён дапускае яшчэ некалькі павышэнняў цягам восені-зімы 2021 г.

А што ў Беларусі? Ці пойдзе Нацбанк на нейкія дзеянні ў дачыненні да СР у бліжэйшыя тыдні?

На нашую думку, яшчэ з чэрвеня 2020 г. (паніжэнне СР пасля нарады ў Лукашэнкі) эканамічная логіка трывала саступае пазіцыі.

Па-першае, вялікая маса чыноўнікаў у розных ведамствах упэўненая, што сітуацыю з інфляцыяй ратуе дзяржаўнае рэгуляванне цэн. На сёння яно пашыраецца ледзь не палову таварных пазіцый на паліцах крамаў.

Па-другое, павышэнне ставак аўтаматычна робіць больш дарагімі новыя крэдыты дзяржаўным прадпрыемствам. Выйсце для іх можа быць у далейшым пашырэнні практыкі дырэктыўнага крэдытавання і ў новым росце выпуску аблігацый Банка развіцця. Нездарма ліміт выпуску аблігацый Банка развіцця нядаўна засакрэцілі — да лета 2021 г. ліміт быў публічны.

Але пашырэнне практыкі дырэктыўнага крэдытавання даволі хутка нівелюе рашэнні Нацбанка па працэнтных стаўках. Пытанне, ці будзе ўвогуле нейкі пазітыўны эфект ад такога спалучэння, а негатыўныя эфекты навідавоку.

Таксама для Нацбанка яшчэ даступная аргументацыя са спасылкай на Расію. Маўляў, яны ўжо павысілі, а ў нас з імі скаардынаваная манетарная палітыка — дык і нам трэба. Магчыма тады прапановы Нацбанка па стаўках неяк пройдуць праз сіта Саўміна і АП.

Варта паўтарыць, што ўрад мае чым адказаць, каб агарадзіць дзяржсектар. І гэты адказ праз недасканаласці працэнтнага каналу можа цалкам абнуліць дзеянні Нацбанка. Хіба што крэдыты для прыватных кампаній і няльготныя крэдыты для грамадзян стануць даражэйшымі.
6.3K viewsedited  12:31
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 17:02:01 Бараўлянам-Лясному хочуць надаць гарадскі статус ужо ў 2022 г. Цяпер яны знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.

Для чаго гэта могуць рабіць? Напрыклад, адносна нядаўна Орша і Ліда са 100 тысячамі жыхароў і Барысаў са 140 тысячамі былі аб’яднаныя са сваімі раёнамі. Раней гэта былі асобныя адміністрацыйныя адзінкі, як Жодзіна (64 тысячы).

У сеціве ёсць звесткі пра насельніцтва Бараўлянаў і Ляснога станам на 2018 г. Калі скласці насельніцтва Ляснога і Бараўлянаў разам, то атрымаецца больш за 36 тысяч жыхароў. Але да Ліды, Оршы ці Барысава далёка.

Значыць прычына можа быць у падатках. У Беларусі ёсць ільготы для дзейнасці малога бізнэсу ў сельскай мясцовасці. З пераводам у гарадскі статус такія льготы могуць адабраць і тады падаткі ў бюджэт павысяцца.

Не варта забываць і пра падаткі на нерухомасць і зямлю. Тут таксама могуць быць непрыемныя варыянты для новых гараджанаў — пасля кадастравай пераацэнкі.
7.4K views14:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 13:20:36 Стало известно, сколько минчан не получает среднюю зарплату

По уровню средней зарплаты Минск занимает первые места в стране. Однако на деле такой зарплатой может похвастаться меньшинство работников столицы.

https://banki24.by/news/5058-stalo-izvestno-skolko-minchan
6.1K views10:20
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 13:19:49 ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ pinned «Свежая аналітыка па беларускай эканоміцы: Потребительский рынок Республики Беларусь. Октябрь 2021 г. Как будет платить налоги белорусская «айтишка», когда примут проект нового Налогового кодекса Обзор реального сектора экономики Республики Беларусь. Сентябрь…»
10:19
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 09:09:01 Чарговае судовае разбіральніцтва супраць Беларусі. У арбітражы будуць разбіраць прэтэнзіі іранскай кампаніі "Кейсан" да ўрада ў асобе Мінэканомікі і Мінгарвыканкама. Іранцы вядомыя даўгабудам "Магніт Мінска" ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі.

Інвестпраект рэалізуецца аж з 2009 г. Тэрміны будаўніцтва неаднаразова адкладаліся ў часе. Станам на лета 2021 г. сітуацыя на будоўлі вачыма назіральнікаў была такой:

Зараз на пляцоўцы «Магніт Мінска» не назіраецца ніякіх рухаў. Прыбралі нават будаўнічыя краны. Наўрад ці забудоўшчык паспее ўзвесці свой аб'ект у чарговы раз адведзеныя яму тэрміны.
4.8K views06:09
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 19:08:01 Сітуацыя ў эканоміцы наступная:

прырост ВУП за ІІІ квартал ≈ 1,7% (у ІІ квартале было каля 5,4%), прырост ВУП за верасень ≈ 0,7%

Другі месяц запар на дынаміку негатыўна ўплывае нізкі ўраджай. Сельская гаспадарка змінусавала за верасень на 13,7%.

Дынаміка ў прамысловасці таксама вельмі сціплая на фоне першага паўгоддзя. За верасень прадукцыя прамысловасці павялічылася толькі на 2,3%. У І і ІІ кварталах выпуск рос на 9-12%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал падаюць і да 2019 г., і да 2020 г. За верасень мінус склаў 9,1%.

Аналагічна ў мінусе 2 гады запар перавозкі грузаў і пасажыраў. Прычым у верасні паказчыкі пагоршыліся нават да нізкай базы 2020 г.

Аптовы таварабарот за верасень дадаў толькі 2,8%, рытэйл — 1,7%. Унутраны попыт у эканоміцы застаецца пад прэсам.
7.1K views16:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 15:22:01 Свежая аналітыка па беларускай эканоміцы:

Потребительский рынок Республики Беларусь. Октябрь 2021 г.

Как будет платить налоги белорусская «айтишка», когда примут проект нового Налогового кодекса

Обзор реального сектора экономики Республики Беларусь. Сентябрь 2021 г.

Чистая продажа иностранной валюты в сентябре рухнула в разы. Но оборот валютного рынка – рекордный
7.9K views12:22
Адкрыць / каментаваць