Get Mystery Box with random crypto!

ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ Э
Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Адрас канала: @lukanomika
Катэгорыі: Эканоміка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 16.28K
Апісанне з канала

Бот для кантактаў - @lukanomikabot

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2021-11-17 18:29:01 Сітуацыя ў беларускай эканоміцы па выніках кастрычніка

ІV квартал пачаўся слаба. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) па папярэдняй ацэнцы вырас за кастрычнік толькі на 0,2%.

4 кастрычніка першы энергаблок АЭС вярнулі да працы. Гэта выклікала рост дададзенай варасці ў энергетыцы на 25% (эфект нізкай базы 2020 г.).

Энергетыка паскорыла рост ВУП на 0,4 п.п. Значыць пры стаячай АЭС Беларусь магла мець скарачэнне ВУП.

Апрацоўчая прамысловасць змінусавала ўпершыню з 2020 г. Added value скарацілася на 1,1%, што запаволіла рост эканомікі на 0,2 п.п.

Яшчэ ўвесну прамысловасць дадавала ў ВУП па 3-4 п.п., але выглядае, што тыя часы мінулі надоўга.

Дынаміка тавараабароту ў аптовым гандлі таксама ў мінусе — на 3,3% да 2020 г. У спалучэнні са спадам валавога рэгіянальнага прадукта ў Гомельскай і Віцебскай абласцях, Мінску і абнуленнем росту ў Мінскай вобласці гэта ўказвае на магчымыя праблемы вялікіх экспарцёраў — чорнай металургіі, нафтаперапрацоўкі, хімічнай прамысловасці.

Цягам усяго 2021 г. у мінусе застаецца будаўнічы сектар. За кастрычнік added value у сектары абрынулася на 19% да 2020 г. Гэта забяспечыла запаволенне росту ВУП на 0,9 п.п.

Ёсць зніжэнне індэксаў у сектары інфармацыі і сувязі. Яго ўнёсак у ВУП стаў мінімальным за 7 месяцаў (+0,5 п.п., а раней было 0,7-1,1 п.п.).
5.3K viewsedited  15:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 00:05:27 Еўразійскі банк развіцця пазычае Банку развіцця ў Беларусі 314,5 млн еўра. Тэрмін вяртання грошай — 01/12/2024. Пазыка выдаецца пад гарантыі Мінфіна, стаўка не называецца.

Цікава, што такімі адносна кароткімі грашыма ўлады збіраюцца фінансаваць "найбольш важныя эканамічныя праекты дзяржавы".
7.8K views21:05
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 12:45:05 Пуцін нагадаў, што перакрыццё транзіту газу праз Беларусь будзе парушэннем дагавору пра продаж Белтрансгаза. Вось што чакае РБ, калі яны пойдуць на такі крок.

Белорусская сторона обязуется по требованию ОАО "Газпром" выкупить все ранее переданные ОАО "Газпром" акции ОАО "Белтрансгаз" за 5 миллиардов долларов, а также компенсировать ОАО "Газпром" все убытки, которые могут у него возникнуть в связи с этим в случае невыполнения любого из указанных в документе условий:

- потребление закупаемого у ОАО "Газпром" газа исключительно на территории Беларуси;
- беспрепятственная и бесперебойная транспортировка по территории Беларуси природного газа, подаваемого с территории России;
- исключительное право "Белтрансгаза" на закупку природного газа, вывозимого с территории России и предназначенного для потребителей Беларуси;
- неиспользование специальных прав по управлению ОАО "Белтрансгаз", которые бы нарушали или ущемляли объем прав, предоставленных акционерам "Белтрансгаза" в соответствии с применимым законодательством о хозяйственных обществах, включая введение особого права ("золотой акции") на участие в управлении белорусским газотранспортным предприятием;
- отсутствие не санкционированного собственником природного газа отбора из потоков газа, транспортируемых через территорию Беларуси;
- неизменность условий пользования земельными участками под объектами недвижимого имущества белорусского участка газопровода Ямал — Европа в соответствии с законодательством Беларуси, действующим на дату подписания соглашения.

І вы яшчэ верыце словам, што Беларусь перакрые расійскі транзіт?
6.3K views09:45
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 17:11:52 ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ pinned a photo
14:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 17:11:05 Глава МИД России заявил, что властям ЕС необходимо начать переговоры по миграционному кризису.
«Когда из Турции шли беженцы, ЕС выделил финансирование, чтобы они оставались на территории Турецкой республики. Почему нельзя помогать также белорусам», — сообщил глава МИД России.


Вось цяпер ясныя мэты міграцыйнага крызісу. Расія не хоча заставацца адзіным фінансавым донарам РБ, а паколькі крэдыты ад Захаду заблакаваныя, застаецца турэцкі варыянт — з дармавой дапамогай, амаль без усякіх умоваў. Таксама, калі перамовы адбудуцца, гэта будзе фактычнае прызнанне ЕС вынікаў выбараў 2020 г.
8.2K views14:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 16:49:01 Гадавая інфляцыя ў спажывецкім сектары дасягнула 10,5%. Гэта максімум са снежня 2016 г. Нездарма павышэнне тарыфаў Белтэлекама і мабільных аператараў перанеслі з кастрычніка на лістапад — іначай гадавы індэкс інфляцыі быў бы яшчэ большы.

Паводле апытанкі на нашым канале чытачы адчувалі гадавы рост цэн у кастрычніку як 20,9% і прагназавалі, што інфляцыя праз год нават павысіцца і складзе 21,8%.

Паводле Белстата, калі прыняць за 100% узровень цэн у канцы 1990 г., то за гэты час (1991-2021 гг.) індэкс інфляцыі дасягнуў 8 161 358 701,12%.
6.4K views13:49
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 15:40:15 Сітуацыя на ўнутраным валютным рынку ў 2021 г.

Нацбанк з’яўляецца пакупніком валюты на чыстай аснове 4 месяцы запар — з ліпеня па кастрычнік. За гэты час Нацбанк выкупіў з біржы $1,23 млрд.

Рэкордны аб’ём Нацбанк набыў за кастрычнік, бо былі квартальныя падаткі і расійскі рубель умацоўваўся на каціроўках нафты. За гэты месяц Нацбанк выкупіў $0,54 млрд.

У цэлым за 2021 г. сальда валютнага рынку атрымалася на карысць Нацбанка — $1,45 млрд. У 2020 г. было наадварот — чысты продаж валюты на $1,92 млрд.
6.5K views12:40
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 14:50:46
Вышел самый полный обзор потребительского рынка РБ за январь-сентябрь 2021 года

Обзор адресован менеджерам и владельцам торговых предприятий.

Основные темы:
- Последствия падения спроса на потребительском рынке Беларуси.
- Что происходит в ритейле и в экономике Беларуси, с доходами населения и потребительским кредитованием?
- Ожидать ли восстановления спроса?
- Какие готовятся меры госрегулирования ритейла?
- Как они повлияют на финансы торговых предприятий?

Стоимость обзора 110 BYN без НДС.

Заполняйте заявку и получайте актуальную информацию для вашего бизнеса.
6.8K views11:50
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 15:40:36 ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ pinned «Свежая аналітыка па беларускай эканоміцы: Обзор экономики Беларуси за три квартала 2021 года. Тенденции и прогнозы Валютный рынок: основные факторы влияния и риски Макропрогноз для экономики Республики Беларусь на 2022 год»
12:40
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 15:40:26 Цікавая фінансавая сітуацыя склалася на Беларускім металургічным заводзе. Нягледзячы на суперспрыяльную кан’юнктуру, за 9 месяцаў 2021 г. БМЗ паказаў чысты прыбытак 45 тысяч рублёў.

Як так атрымалася?

На продажы прадукцыі БМЗ зарабіў 441,4 млн руб. Але ў мінулым годзе прадпрыемства спісала на расходы толькі частку адмоўных курсавых розніц (скарысталіся спецуказам).

У выніку за 9М2021 адмоўныя курсавыя розніцы да спісання перасягнулі 420 млн руб. Разам з падаткамі гэта і абнуліла прыбыткі БМЗ.

Статыстыка ўзятая адсюль: https://t.me/banki24_news/2051
4.5K viewsedited  12:40
Адкрыць / каментаваць