Get Mystery Box with random crypto!

ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ Э
Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Адрас канала: @lukanomika
Катэгорыі: Эканоміка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 16.28K
Апісанне з канала

Бот для кантактаў - @lukanomikabot

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2021-09-20 12:52:37 Імаверныя кандыдаты на хлапок у пятым пакеце: Беларусбанк, банк Дабрабыт, Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, Банк Развіцця, Белтэлекам, дрэваапрацоўка.

Пакуль што супраць трох асноўных дзяржаўных банкаў, у якіх аблугоўваюцца экспарцёры і крэдытуюцца стратныя прадпрыемствы, дзейнічаюць толькі лайтовыя еўрапейскія санкцыі, якія забараняюць доступ на еўрапейскі рынак капітала і фінансаванне дзяржаўных праектаў. Гэта не адное і тое ж, што поўная забарона на супрацоўніцтва, якая цяпер абмяркоўваецца ў еўрапейскіх і амерыканскіх кабінетах.
5.5K views09:52
Адкрыць / каментаваць
2021-09-18 19:00:19 Выступ старшага навуковага супрацоўніка BEROC Дзмітрыя Крука пра сітуацыю ў беларускай эканоміцы: ацэнка да канца 2021 г. і прагноз на 2022 г. — на відэа гэта адцінак часу з 26:45 да 40:10.



6.2K viewsedited  16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 16:19:41 ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ pinned «Свежая аналітыка па беларускай эканоміцы. 1) Исследовательская компания InComeIn подготовила аналитический обзор "Экономика Беларуси – июль-август 2021 года". 2) Агентство ПраймПресс подготовило обзор экономической конъюнктуры в Республике Беларусь, который…»
13:19
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 16:11:25 Цікавыя дзеянні адбыліся на днях вакол акцый Белгархімпрама. 15 верасня нехта прадаў 5% акцый гэтай кампаніі.

Чым адметнае гэтае прадпрыемства?

Белгархімпрам быў генпадрадчыкам на будаўніцтве Гарлыцкага калійнага камбіната. 31/03/2017 камбінат нібыта здалі ў прысутнасці Лукашэнкі і Бердымухамедава (з запозненнем на 2 гады), але прадпрыемства так і не запрацавала эфектыўна.

Па інфармацыі БелГазеты, беларусы патрацілі на будаўніцтва камбіната $900+ млн, а ім заплацілі на $190 млн менш. З 2019 г. беларусы і туркмены судзяцца ў Стакгольмскім арбітражы — ёсць пазоў Туркменхіміі і сустрэчныя патрабаванні Белгархімпрама.

Мажарытарным акцыянерам Белгархімпрама да нядаўняга часу быў Беларуськалій (50,45%). Беларуськалій навыдаваў "дачцэ" пазыкаў на дзясяткі мільёнаў у рублях і валюце. Гэтыя пазыкі пастаянна рэструктурызаваліся, бо Белгархімпрам не мог плаціць у нармальным рэжыме.

Але ў жніўні 2021 г. Беларуськалій трапіў пад санкцыі ЗША. Адпаведна паводле прынцыпу кантролю 50% у санкцыйную пастку заходзіць і Белгархімпрам. Калі заўчора быў прададзены 5% пакет з долі Беларуськалія, то гэта мае выводзіць прадпрыемства з-пад санкцый Амерыкі.
6.9K views13:11
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 18:10:45 Дынаміка ВУП Беларусі ў 2021 г. па месяцах:

красавік — +7,2%

травень — +5,3%

чэрвень — +3,8%

ліпень — +3,3%

жнівень — +0,9%

Вялікі негатыўны ўнёсак у дынаміку жніўня зрабіла сельская гаспадарка. Праз нізкі ўраджай зерневых культур выпуск арганізацый аграрыяў абваліўся на 20,3% да 2020 г.
8.6K views15:10
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 09:09:01 Свежая аналітыка па беларускай эканоміцы.

1) Исследовательская компания InComeIn подготовила аналитический обзор "Экономика Беларуси – июль-август 2021 года".

2) Агентство ПраймПресс подготовило обзор экономической конъюнктуры в Республике Беларусь, который представляет собой анализ результатов опросов предприятий реального сектора.

3) В настоящее время потребительский спрос показывает неустойчивый рост. Есть ли предпосылки для сохранения роста, что влияет на розничные продажи, как ведут себя потребители – эти и другие темы раскрываются в обзоре.
5.8K views06:09
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 19:13:27
Белстат канстатуе: з 2014 г. бізнэс у Беларусі не развіваецца. Колькасць актыўных прадпрыемстваў не расце, занятасць на існуючых зніжаецца. Таксама падае сярэдняя колькасць персаналу на новых прадпрыемствах.
1.8K viewsedited  16:13
Адкрыць / каментаваць
2021-09-11 14:32:01 Старшы навуковы супрацоўнік BEROC Леў Львоўскі пра беларускую эканоміку і не толькі.



8.3K views11:32
Адкрыць / каментаваць
2021-09-09 15:04:01 У інтэрнэце гуляе дакумент з папраўкамі ў Падатковы кодэкс на 2022 г. У тэлеграме ён даступны тут:

https://t.me/realestate_business_Belarus/162136

Адна з радыкальных змен датычыць ІП, натарыусаў і адвакатаў.

Вось актуальны кодэкс у 2021 г.:

Статья 324. Плательщики налога при упрощенной системе налогообложения

1. Плательщиками налога при упрощенной системе налогообложения (далее в настоящей главе - плательщики) признаются:
1.1. организации, являющиеся юридическими лицами Республики Беларусь (далее в настоящей главе - организации);
1.2. индивидуальные предприниматели;
1.3. нотариусы, осуществляющие нотариальную деятельность в нотариальном бюро, адвокаты.


А вось папраўкі па спасылцы:

Статья 324. Плательщики налога при упрощенной системе налогообложения

1. Плательщиками налога при упрощенной системе налогообложения (далее в настоящей главе – плательщики) признаются организации, являющиеся юридическими лицами Республики Беларусь, перешедшие в порядке, установленном статьей 327 настоящего Кодекса, на применение налога при упрощенной системе налогообложения (далее – упрощенная система) либо начавшие его применение в порядке и на условиях, установленных пунктами 3 и 4 статьи 327 настоящего Кодекса.
8.5K views12:04
Адкрыць / каментаваць
2021-09-09 14:05:05 Памятаеце рашэнне пра засакрэчванне лімітаў выпуску аблігацый Банка развіцця? Дык вось, 12 жніўня БРРБ зрабіў 5 выпускаў аблігацый на 200 млн руб кожны. Агулам атрымліваецца 1 млрд руб. Паперы даволі кароткія (у Банка развіцця абарачэнне аблігацый звычайна некалькі гадоў), яны павінны быць пагашаныя ўлетку і ўвосень 2022 г.

14 верасня Нацбанк апублікуе звесткі пра грашовую масу. Будзе вельмі цікава, сачыце за гэтым.
8.9K viewsedited  11:05
Адкрыць / каментаваць