Get Mystery Box with random crypto!

ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ Э
Лагатып тэлеграм-канала lukanomika — ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ
Адрас канала: @lukanomika
Катэгорыі: Эканоміка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 16.28K
Апісанне з канала

Бот для кантактаў - @lukanomikabot

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2021-11-29 14:23:01 Свежая аналітыка па беларускай эканоміцы ад InComeIn i primepress.

1) Рост экономики Беларуси в январе-сентябре 2021 года был вызван, в основном, низкой базой прошлого года и удачной конъюнктурой на внешнем рынке

2) Заработная плата и занятость в Республике Беларусь. Ноябрь 2021

3) Финансы предприятий реального сектора Беларуси за три квартала 2021 года
3.2K views11:23
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 14:10:18 ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ pinned «Як па-вашаму зменяцца цэны на тавары і паслугі за наступныя 12 месяцаў?»
11:10
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 17:51:01 Нямецкі Spiegel: у санкцыйным спісе ЕС будуць Белавія, Гродна Азот і Беларуснафта.

Калі гэта праўда, то наступствы будуць адчувальнымі для прадпрыемстваў і бюджэта. Беларуснафта шмат гадоў экспартуе 100% сыравіны, здабытай у Беларусі, на НПЗ у Германіі, якія належаць "Роснефти".

Перапынак у экспарце беларускай нафты быў толькі ў І квартале 2020 г. Тады яе накіравалі на нашыя НПЗ, бо расіяне не пастаўлялі сваю нафту праз канфлікт.

Гэтая нафта адрозніваецца ад Urals і менавіта ў пачатку 2020 г. беларускія аўтааматары скардзіліся на дзіўныя перамены ў якасці маторнага паліва. Пасля аднаўлення імпарту расійскай нафты нараканні на бензін і дызпаліва зніклі.

Гродна Азот экспартуе вялікую частку прадукцыі на прэміяльны рынак ЕС (Польшча, Літва і г.д.). Нейкі працэнт экспарту ідзе праз порты краін Балтыі, нейкая доля — праз чыгунку сухадолам.

Бюджэт спаганяе з нафты і ўгнаенняў экспартныя мыты, калі тавар вывозіцца за межы ЕАЭС. Так што страты могуць быць і тут.
7.3K views14:51
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 14:24:35
Як па-вашаму зменяцца цэны на тавары і паслугі за наступныя 12 месяцаў?
Anonymous Poll
0%
знізяцца або не вырастуць
0%
вырастуць на 0,1-3%
0%
вырастуць на 3,1-6%
0%
вырастуць на 6,1-9%
4%
вырастуць на 9,1-12%
4%
вырастуць на 12,1-15%
6%
вырастуць на 15,1-18%
9%
вырастуць на 18,1-21%
71%
вырастуць больш чым на 21%
6%
цяжка сказаць/не ведаю
255 voters653 views11:24
Адкрыць / каментаваць
2021-11-24 14:22:04
Як па-вашаму змяніліся цэны на тавары і паслугі за апошнія 12 месяцаў?
Anonymous Poll
0%
знізіліся або не выраслі
0%
выраслі на 0,1-3%
1%
выраслі на 3,1-6%
1%
выраслі на 6,1-9%
2%
выраслі на 9,1-12%
8%
выраслі на 12,1-15%
14%
выраслі на 15,1-18%
18%
выраслі на 18,1-21%
49%
выраслі больш чым на 21%
7%
цяжка сказаць/не ведаю
443 voters1.0K views11:22
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 14:03:08 Тры месяцы запар ВУП Беларусі расце тэмпамі, меншымі за 1%. Эканамічнага ўзлёту хапіла толькі на ІІ квартал, а ў ІІІ-IV кварталах адбываецца жорсткая прасадка тэмпаў.
5.7K views11:03
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 21:35:35 Сёння ўвечары курс расійскага рубля прабіў адзнаку 75 руб./$ і зараз таргуецца каля яе. Гэта мінімум за 4,5 месяца. https://t.me/banki24_news/2108
2.8K views18:35
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 19:28:12 Сёння ўвечары курс расійскага рубля прабіў адзнаку 75 руб./$ і зараз таргуецца каля яе. Гэта мінімум за 4,5 месяца.

https://t.me/banki24_news/2108
5.2K views16:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 16:30:26 Пара словаў пра мінімальны заробак у Беларусі і Украіне.

У Беларусі Нацыянальная рада па працоўных і сацыяльных пытаннях прапанавала павысіць мінімальную заработную плату з 2022 г. да 457 руб.

Ва Украіне згодна з праектам бюджэта на 2022 г. мінімальны заробак з 1 студзеня складзе 6500 грывень (695 руб.), з 1 кастрычніка — 6700 грывень (717 руб.).

У 2021 г. мінімалка ў РБ складае 400 руб., ва Украіне — 6000 грывень (642 руб.). Такім чынам, у наступным годзе вялікі адрыў Украіны па мінімальным заробку захаваецца.

Паводле Белстата ў 2021 г. 2,9% беларусаў, занятых на вялікіх і сярэдніх прадпрыемствах, мелі заробак да 400 руб., 9,4% — да 500 руб., 17% — да 600 руб. і 24,9% — да 700 руб.

Значыць кожны пяты беларус у 2021 г. зарабляе менш, чым складае мінімальны заробак ва Украіне (6000 грывень/642 руб.).
7.3K views13:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 14:05:13 Нацбанк сапсаваў кар’еру трэцяму запар менеджару Альфа-Банка

18 лістапада не прайшоў атэстацыю ў Нацбанку Аляксандр Бабко. Камісія пры НБРБ прызнала яго "не соответствующим квалификационным требованиям и требованиям к деловой репутации, предъявляемым к должностям заместителя руководителя, члена коллегиального исполнительного органа банка и небанковской кредитно-финансовой организации".

Крыніцы ў фінансавым сектары называюць атэстацыю зручным інструментам кантролю чыноўнікаў над менеджарамі ў банках. Працэдура дазваляе аператыўна кэнсэліць недастаткова кваліфікаваных на думку дзяржапарату людзей.

Гэта не першая неатэстацыя сярод менеджараў Альфа-Банка. Увесну камісію пры НБРБ не прайшлі Смоляк і Застольскі.

Хваля неатэстацый у Альфа-Банку пачалася пасля візіту Лукашэнкі на Мотавела. Там ён сказаў наступнае:

"Идеи разорвать предприятие на куски, а затем их раздать по банкам (Белгазпромбанк, Альфа-Банк и иные) я расцениваю как антигосударственные. Это уничтожение предприятия", - заметил Александр Лукашенко.

Праз месяц пасля "бітвы пры Мотавела" Нацбанк арганізаваў пазапланавую праверку Альфа-Банка, якая выявіла парушэнні ў дзейнасці гэтага банка з расійскім капіталам. Неўзабаве за гэтым паследаваў кадравы зоркапад у Альфа-Банку.
7.5K views11:05
Адкрыць / каментаваць