Get Mystery Box with random crypto!

Нямецкі Spiegel: у санкцыйным спісе ЕС будуць Белавія, Гродна | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Нямецкі Spiegel: у санкцыйным спісе ЕС будуць Белавія, Гродна Азот і Беларуснафта.

Калі гэта праўда, то наступствы будуць адчувальнымі для прадпрыемстваў і бюджэта. Беларуснафта шмат гадоў экспартуе 100% сыравіны, здабытай у Беларусі, на НПЗ у Германіі, якія належаць "Роснефти".

Перапынак у экспарце беларускай нафты быў толькі ў І квартале 2020 г. Тады яе накіравалі на нашыя НПЗ, бо расіяне не пастаўлялі сваю нафту праз канфлікт.

Гэтая нафта адрозніваецца ад Urals і менавіта ў пачатку 2020 г. беларускія аўтааматары скардзіліся на дзіўныя перамены ў якасці маторнага паліва. Пасля аднаўлення імпарту расійскай нафты нараканні на бензін і дызпаліва зніклі.

Гродна Азот экспартуе вялікую частку прадукцыі на прэміяльны рынак ЕС (Польшча, Літва і г.д.). Нейкі працэнт экспарту ідзе праз порты краін Балтыі, нейкая доля — праз чыгунку сухадолам.

Бюджэт спаганяе з нафты і ўгнаенняў экспартныя мыты, калі тавар вывозіцца за межы ЕАЭС. Так што страты могуць быць і тут.