Get Mystery Box with random crypto!

Нацбанк сапсаваў кар’еру трэцяму запар менеджару Альфа-Банка | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Нацбанк сапсаваў кар’еру трэцяму запар менеджару Альфа-Банка

18 лістапада не прайшоў атэстацыю ў Нацбанку Аляксандр Бабко. Камісія пры НБРБ прызнала яго "не соответствующим квалификационным требованиям и требованиям к деловой репутации, предъявляемым к должностям заместителя руководителя, члена коллегиального исполнительного органа банка и небанковской кредитно-финансовой организации".

Крыніцы ў фінансавым сектары называюць атэстацыю зручным інструментам кантролю чыноўнікаў над менеджарамі ў банках. Працэдура дазваляе аператыўна кэнсэліць недастаткова кваліфікаваных на думку дзяржапарату людзей.

Гэта не першая неатэстацыя сярод менеджараў Альфа-Банка. Увесну камісію пры НБРБ не прайшлі Смоляк і Застольскі.

Хваля неатэстацый у Альфа-Банку пачалася пасля візіту Лукашэнкі на Мотавела. Там ён сказаў наступнае:

"Идеи разорвать предприятие на куски, а затем их раздать по банкам (Белгазпромбанк, Альфа-Банк и иные) я расцениваю как антигосударственные. Это уничтожение предприятия", - заметил Александр Лукашенко.

Праз месяц пасля "бітвы пры Мотавела" Нацбанк арганізаваў пазапланавую праверку Альфа-Банка, якая выявіла парушэнні ў дзейнасці гэтага банка з расійскім капіталам. Неўзабаве за гэтым паследаваў кадравы зоркапад у Альфа-Банку.