Get Mystery Box with random crypto!

Сітуацыя ў беларускай эканоміцы па выніках кастрычніка ІV ква | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Сітуацыя ў беларускай эканоміцы па выніках кастрычніка

ІV квартал пачаўся слаба. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) па папярэдняй ацэнцы вырас за кастрычнік толькі на 0,2%.

4 кастрычніка першы энергаблок АЭС вярнулі да працы. Гэта выклікала рост дададзенай варасці ў энергетыцы на 25% (эфект нізкай базы 2020 г.).

Энергетыка паскорыла рост ВУП на 0,4 п.п. Значыць пры стаячай АЭС Беларусь магла мець скарачэнне ВУП.

Апрацоўчая прамысловасць змінусавала ўпершыню з 2020 г. Added value скарацілася на 1,1%, што запаволіла рост эканомікі на 0,2 п.п.

Яшчэ ўвесну прамысловасць дадавала ў ВУП па 3-4 п.п., але выглядае, што тыя часы мінулі надоўга.

Дынаміка тавараабароту ў аптовым гандлі таксама ў мінусе — на 3,3% да 2020 г. У спалучэнні са спадам валавога рэгіянальнага прадукта ў Гомельскай і Віцебскай абласцях, Мінску і абнуленнем росту ў Мінскай вобласці гэта ўказвае на магчымыя праблемы вялікіх экспарцёраў — чорнай металургіі, нафтаперапрацоўкі, хімічнай прамысловасці.

Цягам усяго 2021 г. у мінусе застаецца будаўнічы сектар. За кастрычнік added value у сектары абрынулася на 19% да 2020 г. Гэта забяспечыла запаволенне росту ВУП на 0,9 п.п.

Ёсць зніжэнне індэксаў у сектары інфармацыі і сувязі. Яго ўнёсак у ВУП стаў мінімальным за 7 месяцаў (+0,5 п.п., а раней было 0,7-1,1 п.п.).