Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2021-09-18 21:44:20
На аўкцыён Ebay выклалі чарговую партыю новых якасных фотаздымкаў Менска часоў нямецкай акупацыі.

Фотаздымкі падпісаны, у асноўным, за 1944год. Лёгка разлічыць большасць месцаў, але ёсць і рэдкія кадры для разгадвання, якія ў выніку могуць аказацца і ня Мінскам увогуле.

@tropinki
696 views18:44
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 20:57:16
Вось ужо на працягу больш за 20 гадоў з надыходам восені ўся Еўропа адзначае Еўрапейскiя дні спадчыны: у верасні праводзяцца мерапрыемствы і акцыі для знаёмства з аб'ектамі культурнай і прыроднай спадчыны.
Навагрудчына таксама традыцыйна далучаецца да гэтай акцыі.
У гэтым годзе Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае наведвальнiкаў прыняць удзел у цікавых мерапрыемствах.

Одно з іх адбудзецца ўжо заўтра, 18 верасня - інтэрактыў «Выпадковы экскурсія».

А 22 верасня вас чакаюць квэсты:
«У пошуках скарбаў Міндоўга» (для школьнікаў малодшых і сярэдніх класаў)
«У пошуках ключоў ад гарадскіх варот».

Кантакты Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея
ул.Гродненская, 2 тэл. +375159745918
26 viewsedited  17:57
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 12:59:52 Беларускамоўны сегмент тэлеграма працягвае паціху развівацца. На сённяшні дзень 137 каналаў на tgstat.com пазначылі Беларускую як мову канала. Ёсць сярод іх буйныя на дзясяткі тысяч падпісчыкаў, але большасць гэта невялікія аўтарскія каналы даволі шырокай тэматыкі - ад гісторыі да мемаў, ад кіно да крыптавалют.
Некаторыя з іх вашай увазе:
.
@historyja - канал пра беларускую гісторыю
.
@kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае
.
@karcinki — смешныя мемы, пацешныя відэа і цытаты з сэнсам. Выключна па-беларуску, выключна па кайфе!
.
@horadnia — пра актуальнае, гісторыю, культуру, цікавосткі і іншае праз гарадзенскую прызму і з гарадзенскім духам
.
@hodnaby - гэта пра край годных ідэй. Мы паказваем, што беларусам быць годна. Адукацыйны, забаўляльны кантэнт, анонсы цікавых падзей, розныя цікавосткі – усё пра нас і ўсё тут.
.
@belarus_sacral - Аўтар канала блукае па Беларусі ў пошуках старой архітэктуры, закінутага і разбуранага, атмасферных могілак, бровараў, млыноў і цудоўных гісторый.
.
@bellitra — канал, які пераканае вас, што беларуская літаратура не толькі пра вайну і вёску. Кніжныя агляды, літаратурная афіша, цытаты і розыгрышы кніг.
.
@cryptobelarusik - першы і напэўна адзіны канал пра крыпту на беларускай мове.
460 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 12:43:22
Паглядзiце восеньскi вiд на Балота Ельня з вышынi жураўлiнага палёту.

Лета хай і скончылася, але падстаў прыехаць у Мёрскі край стала толькі больш.

Цёплы верасень дае магчымасць атрымаць асалоду ад вандровак i магчымасць паглядзець Ельню, прайсцiся па эксцежцы, сабраць журавін, а таксама паслухаць жураўлёў.

А яшчэ ў наступныя выходныя (25 верасня) ў Мёрах пройдзе фестываль "Жураўлi i журавiны".

@tropinki
486 views09:43
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 12:26:43
Унікальны вузкакалейны паравоз, які выкарыстоўваўся на Мінскай дзіцячай чыгунцы, а потым стаяў закінутым, прадалі і вывезлі ў Маскву.

Вузкакалейны паравоз з'яўляўся адзіным на тэрыторыі Беларусі паравозам вузкай (750 мм) каляіны. Канкрэтна гэты паравоз вырабілі ў Польшчы ў 1955 годзе. У 1963-м яго прывезлі на Дзіцячую чыгунку, а ў 1975-м спісалі. Потым ён стаяў на шляхах станцыі «Піянерская», а пасля - у двары прывакзальных вежаў на Кірава.

У 1992 г паравоз выкупіў і перавёз да сябе бізнэсмэн, але так і не аднавіў. Аматар вузкакалейнай чыгунцы Арцём Слiзкi звязваўся з уласнікам, той быў гатовы прадаць яго за $ 40 000.

Беларускія энтузіясты спадзяваліся, што паравоз прызнаюць рухомай гісторыка-культурнай каштоўнасцю: звярталіся з такой прапановай у Мінскі аблвыканкам. Падрыхтавалі гістарычную даведку, абгрунтавалі унікальнасць аб'екта. Але не.

У расійскай сталіцы паравоз цяпер стаіць на вул Прафсаюзнай, 41, дзе 4 гады таму пабудавалі ГЦ пад старадаўні чыгуначны вакзал.

@tropinki
486 views09:26
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 13:02:44
Вось так выглядае зараз краявід са старой аварыйнай вышкі каля экатрапы "Азяраўкі-Ельня". Новая аглядная пляцоўка будзе яшчэ вышэй і від яшчэ больш цікавы.

фота: @tropinki
704 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 12:59:56
10 верасня пачаліся работы па ўстаноўцы дзвюх наглядальных вышак на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня".

Вышкі будуць устаноўлены на двух папулярных маршрутах. Адна - на месцы старой вышкі каля экатрапы "Азяраўкі-Ельня", другая - на краі балота па маршруце ад вёскі Сухавержжа да возера Курганістае.

Устаноўка вышак павысіць цікавасць да бёрдвотчарства, дасць магчымасць паназіраць за птушкамі, якія жывуць на балоце, і проста палюбавацца ўнікальным для Беларусі ландшафтам.

@tropinki
694 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-09-14 16:10:01
У Менску сёння адкрыўся Форум рэстаўратараў культурнай спадчыны 1.0.

фота: @tropinki
542 views13:10
Адкрыць / каментаваць
2021-09-14 12:13:58
14-гадовы школьнік пабудаваў у Minecraft цэлы горад Гродна.

На відэа можна ўбачыць вядомыя славутасці ў віртуальным выглядзе: Савецкая вулiца, пажарная каланча, Універсітэт ім. Янкі Купалы, Драм тэатр, Фарны касцёл і касцёл Адшукання святога крыжу, Новы Замак, сiнагога і іншыя.

@tropinki
665 views09:13
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 22:44:11
З 14 па 15 верасня ў Менску адбудзецца Форум рэстаўратараў культурнай спадчыны 1.0.

У рамках мерапрыемства пройдуць майстар-класы і семінары экспертаў па рэстаўрацыі, пастаўшчыкоў матэрыялаў і падрадчыкаў.

Заяўленыя наступныя тэмы семінараў-дыскусій:
1. Спадчына i соцыум (на прыкладзе Гальшанскага замку)
2. «Права на спадчыну» i дзяржаўная сiстэма аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сінагога Беларусi - у пошуках новых канцэпцый захавання
3. Тэхнiчыныя аспекты i асаблiвасцi выканання працы на аб'екце гісторыка-культурнай спадчыны Беларусi
4. Удзел праваслаўнай і рымска-каталіцкай царквы ў захаванні сакральнай спадчыны Беларусi
5. Грамадскiя iнiцыятывы ў захаванні культурнай спадчыны
6. Метады пошука на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны
7. Тэхнічнае нарміраванне ў галiне захоўвання гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Квіток каштуе 15 руб.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе г. Менск, пр. Газеты "Праўда", 11.

@tropinki
427 views19:44
Адкрыць / каментаваць