Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2021-11-05 13:49:01
Сядзіба роду Бішэўскіх у в. Лынтупы (Віцебская вобласць).

1916-1917 / 2021

фота: @tropinki
342 views10:49
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 11:24:01
534 views08:24
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 15:15:27
Сайт Bymapka.me па пошуку беларускага бiзнеса за мяжой. #цікавыясайты

Як знайсці і падтрымаць сваіх за мяжой? Выйшаноў новы сэрвіс для беларусаў, што знаходзяцца не на Радзіме, але для якіх важныя сувязі з землякамі – www.bymapka.me.
Як скарыстацца BY MAPKA?
1. Калі вы хочаце падтрымаць беларусаў за мяжой, заходзьце на старонку праекту www.bymapka.me і адшукайце неабходную вам паслугу
2. Калі вы пачынаеце свой бізнес за мяжой, запоўніце простую анкету па спасылцы
www.bymapka.me/forms

@tropinki
484 viewsedited  12:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 12:33:05
У Нацыянальным парку "Браслаўскія азёры" плануюць стварыць дэндралагічны сад.

Прадугледжваецца, што будзе сабраны калекцыйны фонд розных відаў хваёвых і лісцяных парод, пладова-ягадных дрэў і кустоў, дэкаратыўных і лекавых раслін, рэзка-араматычных траў, якія не растуць у натуральных умовах на тэрыторыі Беларусі. Пры закладцы тэрыторыі больш за 10 га рэкамендуецца правесці папярэднюю работу па ландшафтным дэкаратыўным планаванні з добраўпарадкаваннем малымі архітэктурнымі формамі з мэтай фарміравання паркавага ансамбля.

Закладка дэндралагічнага сада запланавана на 2022-2023 гады, крыніцы фінансавання - рэспубліканскі бюджэт і ўласныя сродкі нацпарка.

Грамадскае абмеркаванне праекту пройдзе з 8 лістапада па 8 снежня ўключна. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце прыродаахоўнай установы.

@tropinki
615 views09:33
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 10:24:01
У Берасці пры падтрымцы ўстановы "Ахова птушак бацькаўшчыны" стварылі прыгожы мурал з сокалам-пустальгай.

Такія муралы з птушкамі ствараюцца паступова ва ўсіх гарадах Беларусі.

фота: brestguide, andreleperemen
663 views07:24
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 21:36:53
Фонд "Шчорсы і Храптовічы" напісаў пост пра гісторыю і незайздросны лёс сажалак у парку сядзібы Храптовічаў у мястэчку Шчорсы Навагрудскага раёна.

https://www.facebook.com/1998288887091593/posts/2987237898196682/

@tropinki
626 views18:36
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 15:01:30
План менскіх замкавых юрыдык 1783 года, адкрыты Іванам Луцкевічам.

@tropinki
486 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 13:14:37
Старажытныя могілкі ў гістарычным цэнтры Гродна.

Сацыялістычная № 38, 40. Дом і флігель Малавісты. Год пабудовы – 1900. Эклектыка. У 1907 г. будынкі мелі адзін адрас – Гарохавая № 7 / Паліцэйская № 11.

На месцы будынкаў у п.п. XVII ст. стаяла невялікая драўляная Васкрасенская царква, побач з якой знаходзіліся могілкі. Паводле Ю. Гардзеева, у 1752 г. царкоўныя пляцы былі забудаваны дворыкам і плябаніяй. Падчас пажара 1753 г. будынак царквы разам з царкоўным домам згарэлі і пасля гэтага царкву ніхто не аднаўляў.

Святар Лянкевіч пачаў узвядзенне драўлянага дома, які быў перавезены з вуліцы Падол і належаў Часнахрэсцкай царкве. Закончыў будаўніцтва гэтага дома Фрыдрых, зяць Лянкевіча. У 1768 г. на царкоўных пляцах засталіся толькі могілкі, дом плябана ды агарод, а ў 1775 г. на “пляцах папоўскіх” стаялі чатыры драўляныя дамы каталіцкага насельніцтва.

@tropinki
573 views10:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 23:15:44
З пачатку снежня пачнуць лятаць прамыя самалёты з Масквы ў Гродна. Так што каралеўскі горад чакае наплыў расейскіх турыстаў.

Расейская авіякампанія Nordwind пачынае палёты з Гродна ў Маскву з коштамі ад 98 BYN у адзін бок, што адносна нядорага.

Старт палётаў - з пачатку снежня, па 3 разы на тыдзень (пн, чц, сб). У кошт уваходзіць толькі ручная паклажа.

Раней Горадня не ўваходзіла ў топ папулярных гарадоў прыцягнення расейскіх турыстаў, у адрозненне ад Менска, Берасця, Віцебска і Нясвіжа з Мірам. Часцей за ўсё гэты горад наведвалі турысты з Польшчы і Літвы, але каранавірусныя абмежаванні павярнулі сітуацыю на 180 градусаў на Ўсход.

З мінусаў - у нас усё любяць падмінаць пад расейцаў: замяняюць беларускую мову на шыльдах, буклетах і г.д на расейскую, нібыта расейцы нічога не зразумеюць. То бок гэта яшчэ больш выцясняе беларускую. З іншага боку новы паток дазволіць падтрымаць трохі падбіты мясцовы турбізнэс.

@tropinki
416 viewsedited  20:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 12:02:34
6 лістапада 2021 г. экспазіцыя Старога замка адкрываецца для наведвання. Кошт квiтка - 5 руб

Музей працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00, каса да 17.00.
Уваходны білет у Стары замак:
• для школьнікаў – 3 руб.
• для навучэнцаў ССНУ, студэнтаў ВНУ, пенсіянераў – 4 руб.
• для дашкольнікаў, інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, дзяцей-сірот, ваеннаслужачых тэрміновай службы – бясплатна
• для астатніх наведвальнікаў – 5 руб.
Экскурсія па экспазіцыі Старога замка (група да 10 чалавек):
• для групы дашкольнікаў, школьнікаў, навучэнцаў ССНУ – 15 руб.
• для групы студэнтаў ВНУ, дарослых – 20 руб.
Сямейнае наведванне экспазіцыі Старога замка (для сямей з дзецьмі дашкольнага і школьнага ўзросту):
Уваходныя білеты:
• для дашкольнікаў – бясплатна
• для школьнікаў – 2 руб.
• для дарослых – 4 руб.
Экскурсія – 15 руб.

@tropinki
535 viewsedited  09:02
Адкрыць / каментаваць