Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2021-11-09 10:49:25
Перадзімавая прыгажосць прыроды лістапада.
Хутар Ігнацішкі (Лынтупскі край). Беларускае Паазер'е.
фота: Iгар Пастухоў

@tropinki
738 views07:49
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 19:43:01
Вiтаю, сябры!
Пры дапамозе генератара выпадковых лікаў выбралi пераможцаў латэрэi. Сервic вызначыў сярод 37 удзельнiкаў нумары 6 (Павел), 5 (Siargei), 30 (Сергей), 25 (oops !), 11 (belarus).
Для ўсiх астатнiх дзейнiчаюць знiжкi 5% i 10% у любым выпадку.

АЛЕ, мы будзем яшчэ праводзiць шмат конкурсаў з кнiгамi (пакуль будзе атрымоўвацца), наступны будзе праз тыдзень. I кнiгi далей будуць больш дарослыя i сур`ёзныя)

Таму абавязкова заставайцеся на сувязi!
409 views16:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 13:26:13
Ворша, вул. Ленiна, 7
канец 1930-х / 2021 г.

фота: НАРБ / Aleh Dziarnovich
падрабязней пра будынак

@tropinki
658 views10:26
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 10:37:55
736 views07:37
Адкрыць / каментаваць
2021-11-07 22:40:53
Паміж двума фотадымкамі харальнай сінагогі ў Менску прайшло дзясятак год. На першай выяве яшчэ дарэвалюцыйнае фота дзеючай сінагогі. І наверсе бачым сімвалічныя скрыжалі Старога запавету з 10-ю запаветамі - агульнымі і для габрэяў і для хрысціян і ўвогуле для чалавецтва.
На другім фота ўжо савецкі час, ад сінагогі засталіся толькі сцены. Замест скрыжаляў з надпісамі запаветамі - ужо герб.
Былі прыбраны запаведзі: шануй Бога, не крадзі, не забівай, не ілжэсведчы... У хуткім часе пачнуць забойствы і ўсё горшае... І чорны час 1930-х гадоў.

(Сёння ў сценах былой сінагогі месціцца рускі тэатр імя Горкага).
470 views19:40
Адкрыць / каментаваць
2021-11-07 10:50:06
764 views07:50
Адкрыць / каментаваць
2021-11-06 14:35:04 Дзень добры, спадарства.
Хочацца таксама распавесці пра цiкавыя беларускія тэлеграм-каналы. Сёння ў падборцы 5-ка з рознай тэматыкай: гісторыя, культура, архітэктура і нават гумар.
Заходзьце, чытайце, падпісвайцеся! :)

@belarus_sacral - адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.

@pabielarusku - штодня свежыя і класічныя мемы ды жарцікі на роднай мове. Смейся з намі, рагачы з сябрамі!

@poshtabel — старыя паштоўкі і фота Беларусі і яе жыхароў пачатку ХХ ст. + сучасныя фотапараўнанні!

@kufar_starazytnasc - старонка экскурсавода і музеяўнаўца Паўла Каралёва. Уратоўваем беларускую спадчыну (часта з-пад каўша экскаватара). Рэстаўруем і ладзім выставы. Шануйма сваё!

@belmne — Падарожжа па беларускай гiсторыi. Грандыёзныя падзеi i нечаканыя старонкi. Усё, што пакiнула у нас сляды.
587 views11:35
Адкрыць / каментаваць
2021-11-06 10:59:01
Гродна. Тэлеграфны завулак №2 – богадзельня, дом хрысціянскага дабрачыннага таварыства, прафесійная жаночая школа

Пабудаваны каля 1855 г. як дом для хрысціянскага дабрачыннага таварыства. Уваходзіў у комплекс, які складаўся з двух мураваных і двух драўляных будынкаў. Мае рысы позняга класіцызму. На планах 1795 і 1812 гг на гэтым месцы пазначаны драўляны асабняк, акружаны гаспадарчымі пабудовамі і садам, які ў дакуменце 1789 г згадваецца як “дом уласны маёра Сака”.

У 1821 г будынак перайшоў ва ўласнасць Гродзенскага хрысціянскага дабрачыннага таварыства. У пач 20 ст комплекс будынкаў уключаў дзіцячы прытулак, багадзельню для прыстарэлых, "дом трудолюбия” (адчынены ў 1893 г, для яго наймаўся прыватны дом, праўдападобна на вул. Васілька №33) і танную сталоўку (адчынена ў 1901 г).
Канкрэтна ў будынку па сучасным адрасе Тэлеграфны завулак №2 знаходзілася, праўдападобна, багадзельня. Яна пачала тут дзейнічаць у 1821 г.

У 1921 г тут была арганізавана прафесійная жаночая школа ніжэйшага ўзроўню.

@tropinki
767 views07:59
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 19:55:14

Разыграем 5 дзіцячых кніжак па беларускай гісторыі сярод падпісчыкаў. Для гэтага трэба:
1. Быць з Беларусі (але купіць можна і з-за мяжы)
2. Быць падпісаным на канал Сцежкі Беларусі @tropinki і Выдавецтва Тэхналогія @technalohija_books, а таксама на чат канала Сцежак. @turbel.
3. Напісаць мне ў асабістыя @valomin "+", каб атрымаць нумар для розыгрышу.

І ўсё :)

У любым выніку вы зможаце скарыстацца зніжкай да канца месяца ў кніжнай краме tn.by па промакоду:
СЦЕЖКІ5 - мінус 5% на дзіцячыя кніжкі
СЦЕЖКІ10 - мінус 10% на дзіцячыя кніжкі на замовы ад 75 р.

Вынікі будуць да панядзелка.
942 views16:55
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 19:54:18
Вітаем, сябры!
Нас стала ўжо больш за 2000 чалавек, і таму мы хацелі бы падзяліцца з вамі чымсьці карысным і цікавым, але так як адразу столькі чалавек ахапіць немагчыма будзем рабіць паступова і разыграем для пачатку невялічкую кніжку, але адразу 5 штук, па адной кніжцы на чалавека :)

Дарэчы, вельмі цікава было б пачуць, якія ў вас любімыя кнігі па гісторыі і краязнаўству, ці якія бы хацелі прачытаць).

Таксама цікавы вашыя ідэі па новым пастам і актыўнасцям.
709 viewsedited  16:54
Адкрыць / каментаваць