Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2021-09-29 23:07:12
Памятайце, у цэнтры Менска хацелі паставіць помнік князю Глебу? Але яго там, дасюль няма.

Амаль роўна тры гады таму ў сталіцы вырашылі паставіць помнік Глебу Менскаму і правялі конкурс на яго стварэнне. Меркавалася, што скульптура можа з'явіцца ў Верхнім горадзе ўжо ў 2019 годзе, але, як бачым, гэтага не адбылося. Больш за тое, суаўтар помніка распавядаў, што з лістапада 2018-га яму ніхто нічога не казаў пра далейшы лёс яго працы.

крыніца: @tropinki
793 views20:07
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 17:41:58
Для здымак новага ваеннага фільма "Праведнiк" пад в. Жодзішкі пабудавалі новы драўляны мост праз раку Вілія.

У раёне вёскі Жодзішкі (Смаргонскі раён) пабудавалі новы драўляны мост, які стаў дэкарацыяй для здымак новага фільма пра Другую сусветную вайну, у галоўнай ролі здымаецца Канстанцін Хабенскі і Чулпан Хаматава. У пракат стужку плануецца выпусціць у 2022 г.
Месца выбрана невыпадкова, раней тут знаходзілася паромная пераправа праз раку.
На будаўніцтве маста трохі сэканомілі (не зрабілі ледарэзы) і таму, нажаль, ён не зможа перажыць зіму i ход iльду, таму пасля здымак яго знясуць. А мост у гэтым месцы вельмі нават патрэбны. Дарэчы, недалёка яшчэ захаваліся бетонныя апоры ад нямецкага маста 1-й сусветнай вайны.

Крынiца: @tropinki фота: @dima67574
681 views14:41
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 21:00:26
Чым заняцца на гэтых выходных?

1. Свята "Вяртанне" Паўночных Афін "", прысвечана да Дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.
Дзе: Залессе
Калі: 25 верасня, 15-00
Кошт: 10 руб
2. Экалагічнае свята “Журавы і журавіны Мёрскага краю”.
Дзе: Мёры
Калі: 25 верасня, 10-00
Кошт: 0 руб
3. Свята дароў восені і развiтання з летам "Гарбузы і слiмакi Новага Поля"
Дзе: Новае Поле
Калі: 26 верасня 12-00
Кошт: 0 руб

@tropinki
582 viewsedited  18:00
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 12:14:07
Мора Герадота.
Або Прыпяцкае сардэчка ў траўні і верасні.
447 views09:14
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 16:04:34
На вуліцы Замкавай у Горадне ідзе рэстаўрацыя падвалаў на цокальным паверсе.

Гэтыя муры раскапалі археолагі перад адбудовай комплексу будынкаў "На Замкавай" на месцы гістарычнай радавай забудовы.

@tropinki
557 viewsedited  13:04
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 13:18:12
Рэстаўрацыя агароджы i варотаў БНТУ ў Менску (Было > Стала)

У 2020 годзе спецыялісты кампанii Adradžennie правялі аб'ёмную працу па рэстаўрацыі агароджы і варотаў БНТУ. Арыгінальная агароджа была вырабленая ў 1950-я гг, за мінулыя 70 гадоў падвяргалася толькі афарбоўцы без расчысткі і рамонту.

Падчас рэстаўрацыйных работаў высветлілася, што плот збіраўся з дэталяў па месцы паралельна з узвядзеннем цагляных слупоў. Гэты працэс быў доўгім, і да моманту першай афарбоўкі плот быў ужо іржавы. Ніжнія палосы знізу не фарбаваліся наогул. Усе ўнутраныя прымыканні элементаў першапачаткова не былі пафарбаваныя. Як следства, 30% сталёвых элементаў цалкам з'ела карозія. Каля 20% літых элементаў былі страчаныя.

Падрабязней прачытаць пра ўвесь працэс i вынiк можно на сайце кампанii.
1.2K views10:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 23:06:57
Экасцежка па Спораўскаму балоту (в. Высокае, Бярозаўскі раён, Берасцейская вобл.)

Экасцежка мае даўжыню 1,5 км, была нанова пабудавана ў 2020 г на грошы ПРААН і мае асаблівасць у наяўнасці двух паромаў на яе шляху.

Спораўскі заказнік — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння, асновай якога з'яўляецца Спораўскае балота, адно з самых вялікіх натуральных нізінных балотаў у Еўропе.

Тэрыторыя з’яўляецца вызначальным месцам гнездавання вяртлявай чаротаўкі, папуляцыя якой знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення. Тут гняздуецца каля 9 % сусветнай папуляцыі. Каб яе пабачыць ёсць вышка і аглядная пляцоўка. Таксама ёсць на месцы гід і невялікі гатэль.

52.3985, 25.1060

Крыніца: @tropinki
361 views20:06
Адкрыць / каментаваць
2021-09-20 11:59:52
Лёс капыльскага касцёла святых Петра i Паўла

Хто пазнае ў гэтым дзіўным збудаванні адзін з самых даўніх і важных архітэктурных помнікаў Капыля? На першы погляд – гэта звычайная савецкая сталоўка. Але ж не! Некалі гэта быў шыкоўны неагатычны касцёл, узведзены ў сярэдзіне 19 ст. на месцы старажытнага храма, які пабудаваў у 1439 г. князь Міхал Жыгімонтавіч.

Касцёл быў закрыты яшчэ перад другой сусветнай вайною, часткова знішчаны, пацярпеў у ваенныя гады, але канчаткова перабудаваны ў тое, што мы бачым сёння ў 1950-х гг (па другiх крынiцах 1960-х). Цяпер гэта Цэнтральная сталоўка Капыльскага Райпо і рэстаран "Колас".

Каталіцкая парафія ў Капылі была адроджана ў 1996 годзе. Страціўшы надзею вярнуць даўні касцёл, капыльскія католікі, з 2002 года ў 200 метрах ад месцазнаходжання былога касцёла, пачалі будаўнiцтва новага будынка ў iншым стылi.

@tropinki
352 views08:59
Адкрыць / каментаваць
2021-09-18 21:48:22
На аўкцыён Ebay выклалі чарговую партыю новых якасных фотаздымкаў Менска часоў нямецкай акупацыі. Частка 3

@tropinki
685 views18:48
Адкрыць / каментаваць
2021-09-18 21:47:35
На аўкцыён Ebay выклалі чарговую партыю новых якасных фотаздымкаў Менска часоў нямецкай акупацыі. Частка 2

@tropinki
656 views18:47
Адкрыць / каментаваць