Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 11

2021-08-04 14:11:02
За адну базавую выстаўлены на аўкцыён сядзібны дом Рудніцкіх у вёсцы Асада Дзедзіна Мёрскага раёна.

Гэтая сядзіба была пабудавана па замове суддзі Аляксандра Рудніцкага ў 1820 годзе.
Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся цэнтр калгаса «Ленінскі шлях», а ў 2010 годзе палац выставілі на продаж, бо грошай на яго аднаўленне не было.
Зараз аўкцыён старнуе з сімвалічных 29 рублёў. Аўкцыён па продажы сядзібнага дома адбудзецца 12 жніўня.

Калі я там быў два гады таму стан знешне быў дастаткова добрым, аднак унутры будынка перакрыцці паміж паверхамі згнiлi і яшчэ трэба прыбраць шмат смецця. Мясціны вакол вельмі маляўнічыя і перспектыўныя для стварэння гасцініцы, так як ёсць вялiкая плынь турыстаў на Балота Мох і Заказнік Ельня.

крынiца @tropinki
640 views11:11
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 12:19:21
На фота - былое чыгучнае дэпо канца ХІХ ст. у Гродне. У міжваенныя гады яго перабудавалі ў прыгожы трохпавярховы будынак у неабарочным стылі ды прыстасавалі пад адміністрацыйныя памяшканні і жыллё. Паглядзіце, які ён быў прыгожы! (фота 1-2)

У часы Другой сусветнай будынак згарэў (фота 3), а са савецкім часам яго адбудавалі сціпла і аддалі пад жыллё чыгуначнікам.

У 2000-х будынак адсялілі (фота 4), у 2014-м яго падпалілі бяздомныя. У апошнія два гады актывізаваліся працы па яго рэканструкцыі. Але ж як яны вядуцца. Паглядзіце толькі на апошняе фота: без слёз на гэты "еўрааграрамонт" глядзець немагчыма :(

Крыніца: instagram.com/hrodna.life
392 views09:19
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 10:40:39
Бясплатны сплаў на плыце па Прыпяці

Калі вы марыце сплавіцца па Прыпяці гэтым летам і маеце свабодныя выходныя, то знайшоў для вас класны варыянт. Ёсць 10 свабодных месцаў.
Старт сёння ў 13 гадзін з рачнога парта ў Мікашэвічах.
Тэлефон для сувязі +375292601817
120 views07:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 17:29:45
Будынак былога ваеннага штаба і пажарнага дэпо на вуліцы Крупскай у Магілёве рэканструююць і ператвораць у гандлёвы цэнтр «Форс»

Гістарычнае збудаванне пач 20 ст. стаяла закінутым з 2002 года. У 2016-м аб'ект пацярпеў ад пажару і нарэшце прыцягнуў да сябе ўвагу грамадскасці.

Давесці закiнутае месца да розуму плануюць у 1-м квартале 2022 года. Вонкавае аблічча гісторыка-культурнага помніка абяцаюць захаваць, а вось усё, што ўснутры, пераробяць. Новы ГЦ уяўляе сабой два будынкі агульнай плошчай 4000 кв. м. Тут размесцяцца гандлёвыя аб'екты і офісы. Па падліках забудоўшчыка, шматфункцыянальны комплекс штодня будуць наведваць 3000-6000 чалавек.
@tropinki
269 views14:29
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 15:56:56
Актуальная мапа забаронаў і абмежаванняў наведвання лясоў. Калі коратка - усё вельмі дрэнна.
306 viewsedited  12:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 12:35:56
Хачу падзялiцца з вамi яшчэ адным беларускамоўным каналам.

Кукумба - невялікая каманда, якая стварае беларускамоўны кантэнт: анімэ, фільмы і серыялы з беларускамоўнай агучкай і субцітрамі.

Спасылка на канал: https://t.me/kykymba_by
169 viewsedited  09:35
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 12:14:28
15 ліпеня – апошні дзень прыёма заявак на Конкурс «Спадчына ў дзеянні – 2»

Ведаеце цікавыя кейсы? Хочаце, каб прафесійнае журы ацаніла працу забудоўшчыкаў гістарычнага цэнтра вашага горада ці мястэчка? Запаўняйце заяўкі https://bit.ly/3bOSuUh

Намiнацыi:
1 Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны
2 Лепшы індывідуальны творчы ці даследчы праект / творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны
3 Лепшы сацыяльна-значны праект, у якім рэалізуецца сацыяльны / культурны / эканамічны ці экалагічны патэнцыялы гісторыка-культурнай спадчыны
4 Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя / ревіталізація / кансервацыя / рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны
5 Лепшы новы архітэктурны праект у гістарычным асяроддзі
@tropinki
222 viewsedited  09:14
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 12:11:01
Сучасны стан сядзібна-паркавага ансамбля роду Вірыёнаў у в.Лішкі Бераставіцкага раёна.

Каардынаты месца: 53.2975, 23.8385

Пабудаваны ў 1893 (паводле іншых звестак, у 1875 ці ў 1883) у стылi класіцызм. Асабняк складаецца з 2-х частак: старога аднапавярховага будынка з ганкам у стылі шляхецкіх сядзіб і дабудаванага да яго ў 1848 годзе двухпавярховага будынка з чатырохпавярховай вежай у стылі італьянскай вілы.
Акрамя сядзібнага дома захаваліся гаспадарчыя пабудовы канца 19 ст.

Пры сядзібе меўся невялікі парк з сажалкай плошчай усяго 1 га, заложаны ў 1883 годзе. Дарэчы, апошні «захапіў» і сам палац.
Паводле інвентарызацыі 1980 года, у парку расло 40 відаў і форм драўнінных раслін. Яшчэ некалькі гадоў таму дадатковай атракцыяй для турыстаў маглі быць страўсы, якіх трымалі ля самага палаца, але сельскагаспадарчая школа з’ехала, а з ёй зніклі і экзатычныя птушкі.
Зараз палац у заняпадзе, таму спяшайцеся паглядзець, пакуль яго не зруйнавалi.
фота: @woodenberg_inst

@tropinki
219 views09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 10:25:57 Падборка беларускамоўных каналаў Тэлеграма, якiя могуць быць вам цiкавы:

Палявая пошта — гісторыя Беларусі на старых паштоўках і здымках. Публікуюцца і сучасныя фота гэтых жа мясцін, можна пабачыць, як змянілася наша краіна за стагоддзе.

Беларускі піонэр — аўтарскі канал пра гісторыю БССР 1920-х, 1930-х гадоў: часопісы, газеты, фотаздымкі і архітэктура.

Умовы для мовы — як абараніць беларускую мову ў Беларусі. Звароты за беларускую мову, кампаніі да якіх можна далучыцца, навіны, парады юрыста.

Sacral_BY — аўтар канала блукае па Беларусі ў пошуках старой архітэктуры, закінутага і разбуранага, атмасферных могілак, бровараў, млыноў і цудоўных гісторый.
279 viewsedited  07:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-09 10:09:21
Гiсторыя руйнавання гiстарычнага будынка Дома Розенберга ў Бабруйску па адрасе вул. Пушкіна, 163.

Гэта быў дом ўладальніка цагляных заводаў Арона Розенберга. Працэдура аднаўлення будынка называлася "рэканструкцыяй".

Адным з ранейшых уладальнікаў будынка быў Максім Субботкін. У 2015 годзе будынак выкупіў мясцовы прадпрымальнік Вячаслаў Рыжкоў. Спачатку быў часткова зруйнаваны фасад, планавалася, што будзе проста надбудаваны другі паверх. Аднак у вынIку аблiчча будынка было знішчана, засталася толькi частка арыгiнальных муроў і пабудаваны дом нанова так, як гэта бачыў новы ўладальнік.

Гэта была класічная дарагая сядзіба канца 19 стагоддзя, з шыкоўнымі разнымі дзвярамі, велізарным склепам з падземным ходам, ліпавай алеяй.
Да зносу прывяло яго тое, што будынак з інвентарным нумарам 710 / C-1304 не быў унесен у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, а таксама пераезд краязнаўчага музея ў іншае месца.

@tropinki
328 views07:09
Адкрыць / каментаваць