Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-11-17 17:48:19
Музей сучаснага мастацтва ў Менску з розніцай 7 гадоў.

@tropinki
785 views14:48
Адкрыць / каментаваць
2021-11-14 11:19:01
Гродна. Сацыялістычная № 35 – малебная школа Бенахім (па іншых крыніцах – Арах Хаім (Орах Хаім), дом Брамсана, спартыўная школа.

Год пабудовы – каля 1856, перабудавана ў к. ХІХ ст.
Вядома, што ў п.п. ХІХ ст. на гэтым месцы стаяў драўляны будынак малебнай школы. У 1855 г. па духоўнаму запавету Арона Сокала замест старой драўлянай было вырашана пабудаваць новую мураваную школу, будаўніцтва якой было завершана, можна меркаваць, у наступным годзе.

Згодна з праектным малюнкам, будынак школы з боку вуліцы меў адзін паверх, а з процілеглага – два. Пасля пажару 1885 г. школа была перабудавана. У 1895 г. уласнікам будынка з’яўляўся Брамсан.
У 1907 г. будынак меў адрас – Гарохавая № 6. У 1950 г. – абласны савет спартыўнага клуба “Спартак” і спартыўны зал.

@tropinki
626 views08:19
Адкрыць / каментаваць
2021-11-13 16:29:01
Чарцяжы піўзавода, які належыў перадапошняй уладальніцы Гальшанскага замка Яўгеніі Аляксандраўне Ягмінай, жонцы стацкага саветніка М.І. Ягміна. У 1897 годзе памешчыца звяртаецца у Віленскае Губернскае праўленне з просьбай аб дазволе далейшай эксплуатацыі існуючага ўжо завода па вырабу піва, які знаходзіўся ў мястэчку Гальшаны.
(дакументы захоўваюцца ў Вільнюсе ў Літоўскім Дзяржайным Гістарычным Архіве. LVIA)

@tropinki
701 views13:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 16:16:00 Спампаваць скан арыгiнальнай кнігi «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі».
578 viewsedited  13:16
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 16:14:34
12 лістапада 1827 года нарадзіўся Шпілеўскі Павел Міхайлавіч

ў сяле Шыпілавічы Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі (цяпер — Любаньскі раён, Мінскай вобласці, Беларусь) у сям'і святара (1827—1861) – беларускі і пісьменнік-этнограф, публіцыст, перакладчык народнай культурнай спадчыны беларусаў.

У 1853 у часопісе "Сучаснік" была надрукавана галоўная праца Паўла Шпілеўскага - "Падарожжа па Палессі і Беларускім краі". Нарыс пачынаецца ў Варшаве і заканчваецца ў Грэску (цяпер Слуцкі раён Мінскай вобласці).

@tropinki
583 views13:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-12 12:49:49
674 viewsedited  09:49
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 11:33:01
778 viewsedited  08:33
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 17:47:03
У Мёрскім раёне прадаюць сядзібу Лапацінскіх

Выстаўлены на продаж сядзібна-паркавы комплекс «Леонпаль» з сядзібай Лапацінскіх у Мёрскім раёне. Таргі павінны адбыцца 6 снежня.

За комплекс просяць 23 600 рублёў. Належыць комплекс і тэрыторыя вакол яго прадпрыемству «Інтэграл». Разам з сядзібным комплексам даецца права арэнды 1,3 гектараў зямлі на мяжы з Еўрасаюзам на беразе Заходняй Дзвіны.

Пакупнік павінен будзе на працягу месяца пасля набыцця падпісаць ахоўнае абавязацельства і забяспечыць захаванасць сядзібы, бо яна з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

55.7998, 27.7805

@tropinki
1.3K views14:47
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 17:31:57 Спецыяліст IBA Group Станіслаў Прыдыбайла стварыў дакументальны фільм пра гісторыю грамадскага транспарту Беларусі.

У аснове фільма ляжаць дакументы Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Фільм створаны з дапамогай нейрасетак, якія выканалі каларызацыю, агучку, накладанне фонавай музыкі, "ажыўленне" і аднаўленне фота.

Дакументальны фільм распавядае пра развіццё грамадскага транспарту ў Беларусі з 1890 па 1980 гад.





@tropinki
582 viewsedited  14:31
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 14:33:09
Вёска Куль: капліца Святога Ёзэфа i аколiцы. Храм пабудаваны ў 1847 годзе ў тыя часы, калі дадзеныя землі і сядзіба былі ў валоданні роду Бржазоўскіх. Ад разбуранай сядзібы-палаца сёння ідзе алея, праз густы лес, назад да капліцы святога Юзафа.
фота: Людміла Рублеўская

53.8026, 26.7473

@tropinki
653 views11:33
Адкрыць / каментаваць