Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2021-11-02 11:31:32
Брама Лідскага замка.

Знайшліся новыя малюнкі замка ў Лідзе другой паловы ХІХ ст. На іх сярод іншага добра бачна галоўная замкавая брама. Гэта досыць важнае пытанне, паколькі многія лічаць, што "гатычны" замак мусіў мець браму з "гатычнай" спічастай аркай. Такую арку, напрыклад, рэканструявалі літоўцы ў Медніцкім замку, вострыя спрэчкі былі і наконт брамы Крэўскага замка.
Па факце ў Лідскім замку мы маем выяву адзінай брамы з літоўскіх замкаў-кастэляў, і яна лучковая.

Насамрэч, праблема ў нашых павярхоўных уяўленнях пра т. зв. "вялікія стылі", у тым што мы слаба разумеем логіку формаўтварэння і разумення стыляў у розныя эпохі.

крынiца: Mikola Volkau

@tropinki
500 viewsedited  08:31
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 15:14:02
31 кастрычніка 1937 г. у Менску нарадзіўся беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл, аўтар рэканструкцый беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячаў Беларусі Яўген Кулік.

Адным з найгалоўнейшых плёнаў яго працы было тое, што ён прынiмаў удзел у стварэннi эталона герба “Пагоня”, што выкарыстоўваўся як дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь у найноўшай гісторыі.
“Яўгену Куліку вельмі пасаваў бы дэвіз Напалеона Орды “Хто хоць жменяй зямлю носіць, той уздзвігне гору”.

@tropinki
398 views12:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 11:57:09
Архіўныя фота 1897 года вёскі Гарадзішча на р. Менка (Менскi раён, каля Строчыцаў і Азярца).

Сын мясцовага святара, Аляксандр Гамаліцкі, працаваў кіраўніком Бабруйскай школы садоўніцтва, агародніцтва і хмеляводства. а калі прыязджаў да таты ў Гарадзішча, хадзіў па вёсцы з фоцікам і шчоўкаў.
дзякуючы гэтаму мы маем адзіны ацалелы здымак уніяцкай царквы ў Гарадзішчы, некалькі здымкаў вала, фота пішчалаўскай альтанкі паблізу сённяшняй таполі, некаторыя будынкі мястэчка.

@tropinki
520 views08:57
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 10:29:19
1.9K viewsedited  07:29
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 12:59:47
Працы над фасаднымі роспісамі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы завяршаюцца. На днях на фасадзе Божага Цела Нясвіжы пачнуць здымаць рыштаванні.

фота: @tropinki, Źmicier Jurkievič
395 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 12:52:24
Каля палаца у Паланечцы ў гэтыя выходныя адбыўся чарговы суботнiк, у рамках якога таксама прайшоў мастацкі плэнер, тэатральныя пастановы, а таксамамастацкая выстава, прысвечная 281 гадавіне нараджэння Тадэвуша Рэйтана.

@tropinki
238 views09:52
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 23:19:13
У лістападзе ў Горадне адкрыецца новая аглядная пляцоўка з вiдам на горад са Старога замка.

Асноўнымі гарадзенскімі агляднымі пляцоўкамі цэнтра горада на гэты момант з'яўляюцца: "Дах свету" на Савецкай вуліцы на ГД "Нёман", пляцоўка ля ратонды на вуліцы Дарвіна, схіл Каложскай царквы, а таксама кола агляду.

Перспектыўнымi месцамі яшчэ маглi б стаць званіцы цэнтральных касцёлаў і пажарная каланча, але ні ў адно з гэтых месцаў простых наведвальнікаў не пускаюць.

крынiца @tropinki
585 views20:19
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 21:23:29
У лістападзе плануецца адкрыццё экспазіцыі ў Старым замку Гродна пасля рэканструкцыі.

Рэканструкцыя аднаго са старэйшых замкаў Беларусі пачалася ў 2017 годзе і вядзецца ў некалькі этапаў. Гасцей прыме абноўленая музейная экспазіцыя з інтэрактыўнымі зонамі, якая раскажа пра гісторыю як самога замка, так і ў цэлым Гродзенскага краю.

@tropinki
454 views18:23
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 17:16:11
Восеньскае абрамленне даліны ракі Проні блізу г.п. Дрыбін.
фота: Крысцiна Цвiрка
532 views14:16
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 16:32:58
Менск. Прыгожы будынак, у якiм да рэвалюцыi (да 1910 года) месцiлася прыватная чатырохкласная яўрэйская гiмназiя Лявiдавай-Нейфах, заснаваная ў 1894 г. як прыватная вучэльня.

На той момант камянiца належыла Якаву Вейсбраму i мела адрас Багадзельная, 19в.

У тым жа раёне (Багадзельная, 19) знаходзілася іншая прыватная яўрэйская чатырохкласная жаночая прагімназія Н.А. Казарноўскай, адкрытая ў 1904 г. як прыватнае вучылішча, у 1907 г. атрымала статус прагімназіі.

Пасля вайны ў 1954 г. на гэтым месцы пабудавалi новы будынак сярэдняй школы №42. З 2002 года – гэта гімназія №42 і юрыдычны каледж.

крынiца @tropinki
636 views13:32
Адкрыць / каментаваць