Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2021-07-09 09:36:36
Працяг паста пра зорчаты бастыён Бабруйска.

У мінулым пасце мы прайшлiся па гiсторыi крэпасцi ўвогуле.
У гэтым пасце хочам звярнуць вашу ўвагу на дэталі, якія на першы погляд не моцна прыкметныя, але пры дэталёвым разглядзе набліжаюць крэпасць да ўзроўню шэдэўра архітэктуры. У прыватнасці:
- Мур цэглы. Усюды цаглінкі падагнаныя ідэальна.
- Таўшчыня сцен.
- Форма цэглы. У кожным месцы выгібу, у кожнай арцы, у кожным праёме.
- Дэкаратыўныя элементы. У тым ліку з граніту. Апраўленне вокнаў, дзвярэй і краёў будынкаў.
- I не тыповы план будаўніцтва. Па факце, ня сіметрычныя нават пакоі размешчаныя ў розных канцах сіметрычнага будынка.
І ні намёку на халтуру ні ў адным з пералічаных месцаў. І так, ёсць інфармацыя, што крэпасць потым яшчэ доўга дабудоўвалася, і абрастала новымі фартыфікацыйнымі будынкамі i дэталаямi.
@tropinki
115 views06:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 22:59:21
"Не пакатушкі ва ўгары": пад Гроднам з'явіцца ўнікальны вузкакалейны маршрут.

Як мінскі інжынер па буднях будуе метро, а ў вольны час возіць экскурсіі па вузкакалейках і марыць пра ўласны музей.

https://euroradio.pl/ne-pakatushki-va-ugary-pad-grodnam-zyavicca-unikalny-vuzkakaleyny-marshrut
252 views19:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 15:01:12
Мая любімая рубрыка Сцежкі і драўляная архітэктура.

У гэты раз ня змог прайсці міма драўлянага дамка ў Заслаўі. Знаходзіцца каля чыгуначнай станцыі і, судзячы па шыльдачцы, ахоўваецца дзяржавай, як помнік архітэктуры.

Бачна, што гаспадары ўжо пачалі мяняць вокны на пластыкавыя, аднак яшчэ віднеецца арыгінальныя драўляныя. Але галоўнае, што захаваліся ліштвы.

фота: @tropinki
392 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 13:20:36
У 2020 годзе Мiнскае роварнае таварыства правяло традыцыйны ручны падлік раварыстаў. Таксама былі прааналізаваны дадзеныя з першага ў Беларусі стацыянарнага велалічыльніка і рэсурсу Strava Metro. Усё гэта дало магчымасць больш дакладна вывучыць і прааналізаваць дынаміку інтэнсіўнасці веласіпеднага руху і скласці партрэт веласіпедыста.
447 viewsedited  10:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 21:38:13
У Мінску плануецца будаўніцтва Армянскай Апостальскай Царквы «Святога Рыгора Асветніка»

На ўчастку 0,42 Га па вуліцы Філімонава ў Мінску будзе размешчаны храм і парафіяльны дом:
вышыня царквы разам з крыжам - 24 метры, плошча пабудовы царквы - 250 м2, плошча парафіяльнага дома - 320 м2.

Раней планавалася будаўніцтва на вуліцы Сталетава, аднак з-за пратэста мясцовых жыхароў, верагодна, месца перанеслася на іншую пляцоўку. У дадзены момант атрыманы ўчастак зямлі для будаўніцтва царквы, распрацаваны і ўзгоднены архітэктурны праект з Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва г. Мінска і ідзе распрацоўка будаўнічага праекта царквы.

@tropinki
419 views18:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 21:31:36
Архiтэктар, палiтычны дзеяч, педагог, фалькларыст, паэт, стваральнік беларускага архітэктурнага стылю і галоўны архітэктар БНР. Ён першым абгрунтаваў i практычна ўвасобiў iдэю нацыянальнага беларускага стылю ў тагачасным будаўнiцтве. Хто такі Лявон Вітан-Дубейкаўскі? Распавядае Onliner.
412 views18:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 10:31:34
Бабруйск. Велічэзная крэпасць-зорка.

Яе памер дзівіць! Крэпасць ўдзельнічала ў шматлікіх гістарычных падзеях і таму акружаная мноствам фактаў і гісторый, дзе часта складана падзяліць дзе праўда, а дзе выдумка. Бабруйская крэпасць была ў XIX стагоддзі адной з найбуйнейшых у Еўропе. Адыграла вялікую ролю ў французска- рускай вайне 1812 года. У ёй сядзелі некаторыя дзекабрысты пасля няўдалага паўстання. Пасля 1917 года ў горадзе і яго прыгарадах грунтаваліся буйныя воінскія злучэнні Чырвонай, а затым Савецкай арміі. Да распаду СССР у Бабруйску знаходзіліся штабы авіяцыйнай і танкавай армій, у прыгарадах - танкавыя часткі і авіябаза далёкіх бамбавікоў, якія мелі на ўзбраенні ядзерныя бомбы.

Каардынаты месца: 53.1413, 29.2412

@tropinki
543 views07:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 22:24:57
Полацак. Хроніка будаўніцтва кадэцкага вучылішча на месцы Верхняга замка

Фота ўверсе: лістапад 2020 (фота gorod214) паведамляецца пра сенсацыйнае адкрыццё пахаванняў 12 стагоддзя.

Фота ўнізе: травень 2021 (фота Сяржук Суднік ) - праз паўгода на месцы археолага "сядзіць" экскаватар і месца пахаванняў знішчана.

@tropinki
1.2K viewsedited  19:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 21:49:21
Фотапараўнанне віду на гістарычны раён Школiшча, Паднiколля i Стары горад у Магілёве з Дняпроўскага маста.

1910 / 1914-1916 / 2007 / 2021 (фота: @trevelier)

@tropinki
416 views18:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 21:35:21
Забарона на наведванне лясоў знята па ўсёй Беларусі.
Крыніца: Мінлясгас
462 viewsedited  18:35
Адкрыць / каментаваць