Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-09-13 11:59:24
Каштоўнасць царквы Святога Мікалая ў вёсцы Латыгаль Вілейскага раёна, Менскай вобласці заключаецца ў асноўным у тым, што гэты старадаўні драўляны будынак фактычна не перабудоўваўся ў ходзе ўсёй сваёй гісторыі. На сённяшні дзень, ад свайго арыгінальнага гістарычнага аблічча дадзены храм адрозніваецца дэмантаваным барочным фасадам, матэрыялам даху і колерамі.

Царква ў гэтым годзе адзначыла 250-годдзе да чаго была выдадзена краязнаўчая кнiга «Латыгольская царква (1771- 2021)» па гiсторыi храма пад аўтарствам Аляксандра Плавiнскага.

Ніжэй паказаны рэквізіты для дапамогі храму ў аднаўленні:

№BY46 AKBB 30150632 0073 4610 0000 Приход храма Святителя Николая Чудотворца в д. Латыголь УНП 600008569 код банка AKBBBY2X ЦБУ №632 г. Вилейка филиала №601 ОАО "Беларусбанк" религиозной общины прихода храма Святителя Николая Чудотворца Молодечненской епархии БПЦ в д. Латыголь

крынiца: @tropinki
427 views08:59
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 11:51:36
З-за дрэннага стану будынка царквы 18 ст ў вёсцы Латыгаль, прыход збірае грошы на капітальны рамонт помніка архітэктуры

Я патэлефанаваў настаяцелю храма і запытаў якія працы неабходныя зараз помніку архітэктуры і плануюцца.

Ён распавёў, што ў дадзены момант адна са сцен храма (злева, бліжэй да поўначы) амаль згніла і патрабуецца поўная яе замена. У сувязі з гэтым спатрэбіцца рамонт і падлогі і столі ўнутры, т.ё. помнік мае патрэбу ў капітальным рамонце. Для таго, каб не пакідаць на зіму храм без сцяны плануецца сабраць адразу ўсю суму, каб комплексна завяршыць работы. Калі атрымаецца знайсці дастатковую колькасць сродкаў таксама разглядаецца варыянт замены пакрыцця даху з бляхi на гонт. Вяртанне аўтэнтычнага барочнага фасада на жаль не разглядаецца.

Зараз зроблены часовыя падпоркі, каб сцяна не павалілася, атрыманы ўсе дакументы для пачатку наступных рамонтных работ. Для працы прыцягнутая тая ж арганізацыя, што займаецца аднаўленнем касцёла ў Будславе.

крынiца: @tropinki
763 viewsedited  08:51
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 21:47:22
У Дзешчанках Узденскага раёна ў рамках фестывалю Бульбяны фэст адкрылі помнік Бульбе.

Чаму бульба і чаму тут?
Яшчэ 11 год таму (15 верасня 2010 года) на базе мясцовага вучэбна-педагагічнага комплекса «Дзешчанскі дзіцячы сад-сярэдняя школа» з’явіўся першы на Беларусі музей бульбы. Раней на месцы ўстановы адукацыі знаходзілася эксперыментальная база, дзе спецыялісты вырошчвалі новыя насенныя сорты бульбы беларускай селекцыі. Пасля тут пабудавалі дзіцячы сад-сярэднюю школу, і, каб зберагчы гісторыю населеннага пункта, на яе базе стварылі музей бульбы.

Дарэчы, помнік вызваў шырокі водгук у сеціве, што пра яго напісалі амаль усе беларускія і расейскія выданні.
425 views18:47
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 18:36:25
Капліца Новага замка ў Горадне, палкавая царква, кантора. Пабудавана ў 1752 г. па праекце Іахіма Хрысціяна Яўха. У 1753 г. кіраўніцтва заканчэннем яе будаўніцтва было даручана Іагану Фрыдрыху Кнёблю, якога памылкова лічаць аўтарам праекта. Паводле інвентароў, над галоўным уваходам капліцы змяшчалася пазалочаная разьба з выяваю Провіда Божага, па бакам ад уваходу ў нішах знаходзіліся статуі св. Пятра і Паўла (я мяркую што гэтыя статуі захаваліся ў фарным касцёле ля капліцы Маці Божай Кангрэгацкай). Алтар меў белы колер з пазалотай. збоку алтара – амбон з пазалочаным верхам. Насупраць Амбона вісеў абраз з выяваю Пакуты Хрыста. Інтэр’ер капліцы быў ўпрыгожаны фрэскамі, разьбой і пазалотай, тут стаяла дванаццаць белых лавак.

Поўная версiя артыкула ад Мечыслава Супрона

@tropinki
426 views15:36
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 18:13:25
1752 г. Адна з самых ранніх мапаў, дзе выяўлены Менск.
На мапе можна ўбачыць Замак (замчышча), некалькі хрысціянскіх храмаў, гарадскія валы з Юр'еўскай брамай, татарскі мячэт і могілкі, а таксама вёскі, якія пазней увойдуць у гарадскую мяжу: Крупец (з капліцай), Ржавец, Веснінка і дзве Масюкоўшчыны.
Цікавасць уяўляе пазначэнне трасіроўкі вуліц у паўночна-заходняй частцы Менска.
Ф.147. Воп.3. Спр.24857а.
(Адшукана Уладзімірам Дзянісавым)

@tropinki
457 viewsedited  15:13
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 14:47:50
На плошчы Свабоды ў Менску ўсталявалi два новых турыстычна-краязнаўчых стэнда з мапай славутасцяў i апiсаннем старой забудовы гістарычнага цэнтра Менска.

фота: @tropinki
246 views11:47
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 19:14:24
У Менску завяршылі будаўніцтва маста аз Свіслач у раёне вуліцы Зыбіцкай. Але відавочна, што праход праз яго адкроюць у бліжэйшы час толькі ў напрамак Траецкага прадмесця, з-за будаўніцтва вялікай гасцініцы ў другім баку.

фота: @tropinki
136 views16:14
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 16:20:29
Працягваюцца археалагічныя даследаванні Лаўрышаўскага манастыра

Пры абследаванні мясцовасці быў знойдзены фундамент. Царква знаходзілася на старых могілках і дзейнічала, відавочна, да 1939 г. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, яе рэшткі былі разабраны ў 1961 г. Першы этап раскопак праводзіўся ў 2019 г. Тады быў даследаваны фундамент прытвору і паўднёвая частка фундамента асноўнага памяшкання.
Храм быў пабудаваны з драўляных брусоў на валунах, змацаваных вапнавым растворам. Фундамент мае памеры 12,2 х 5,72 м і глыбіню да 0,8 м. Ён захаваўся поўнасцю, і па ім можна вывучаць прыёмы будаўніцтва невялікіх храмаў у мінулым.

1. Паўднёвая частка фундамента на палову глыбіні, выгляд з боку прытвору (раскопкі 2019 г.).
2. Фундамент прытвору (раскопкі 2019 г.).
3. Сёлетнія раскопкі, расчыстка валуннай кладкі на палову глыбіні.
4. Паўночна-усходняя частка фундамента на палову глыбіні.
5. Расчыстка фундамента на поўную глыбіню.
6. Фрагмент сценкі фундамента (дзяленне мернага бруска – 1 дм)

Падрябязней

@tropinki
334 views13:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 19:53:36
Працягваецца актыўнае аднаўленне разбуранага дома на вулiцы Рэвалюцыйнай, 6 у Менску

16 траўня 2021 vs 18 жніўня 2021

фота: @tropinki
441 views16:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-18 17:50:56
Не прайшло і паў гады, а гістарычны будынак хлебапякарнага заводу ўжо весь пасыпаўся.

Але што цікава, агалённая стогадовая цэгла насупраць выглядае вельмі добра.

За якасць адказвае нязменны ўладальнік і спадар гістарычнай забудовы ў цэнтры Менску арганізацыя "Минская спадчина".

фота: @tropinki
258 views14:50
Адкрыць / каментаваць