Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2021-10-27 18:07:43
Месяц назад мы пісалі аб пачатку работ па ўстаноўцы дзвюх назіральных вышак на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Ельня" у Мёрскім раёне.

Рады паведаміць аб тым, што адна з вышак усталяваная. Яна знаходзіцца на краі балота па маршруце ад вёскі Сухавержжа да возера Курганістае.

Другая вышка будзе ўсталяваная ў бліжэйшы час.

Устаноўка вышак павысіць цікавасць да бёрдвотчарства, дасць магчымасць паназіраць за птушкамі, якія жывуць на балоце, і проста палюбавацца ўнікальным для Беларусі ландшафтам.

@tropinki
124 views15:07
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 11:14:14
Сховішча мацэў на былых яўрэйскіх могілках на вуліцы Сухая ў Менску.

На месцы былых яўрэйскіх могілкак зараз знаходзіцца мемарыяльны сквер і знак ахвярам Менскага гетта.

Аднак у апошні час усё часцей на іх тэррыторыі то траншэі капаюць, то бізнес-цэнтр Імперскі пабудуюць, таму і знаходзяць новыя надгроб'я, якія і вырашана было знесці ў адно месца. Мацэвы тут таксама прывезены і з былых могілак у раёне сучаснай плошчы Незалежнасці.
Дарэчы, тут ёсць і хрысціянскія помнікі. Усяго іх налічваецца тут больш за пару соцен.

53.9025, 27.5362

фота: @tropinki
474 views08:14
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 10:54:57
У Ракаўскім прадмесці ў Менску ўсталявалі музыкальную скамейку ў гонар кампазітара Алега Моўчана.

Каля дома па вул. Ракаўская, 20 усталявалі скамейку, калі садзішся на якую адразу пачынае гучаць музыка, напісаная кампазітарам (зараз вельмі гучна і раптоўна, можна спужацца).
Дошка знаходзіцца на сцяне дома, дзе нарадзіўся знакаміты дзеяч культуры.

фота: @tropinki
944 views07:54
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 17:14:41
У весцы Гарадзішча пад Менскам, дзе быў заснаваны Менск, ачышчаюць склоны валоў гарадзішча ад кустоў і хмызняку.
1.3K views14:14
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 19:02:05
#архітэктурабсср
Працягваю паціху ствараць мадэлі для рубрыкі "Страчаны і нерэалізаваны канструктывізм Беларусі ў 3D".
Гэтым разам доўга мучаў будынак "Клюбу металістых" у Менску, які стаяў на вуліцы Кірава ў раёне "Дынама", пацярпеў ад бамбардыровак і быў разабраны пасля вайны. Праект яго тыповы, аўтарства архітэктараў А.Васільева і Л.Панамаровай, прыняты да рэалізацыі ў 1928 годзе. У БССР такіх было пабудавана два: адзін у Менску, другі ў Віцебску.
Віцебскі захаваўся да нашых дзён у даволі занядбаным стане. Менавіта па ягоных абмерачных чарцяжах 1998 года я і рабіў сваю мадэль (дзякуй за чарцяжы В.Асененка). Зрэшты, менскі і віцебскі будынкі трохі адрозніваліся растаноўкай і шырынёй ваконных праёмаў, што было заўважна калі параўновайць будынкі на старых фотаздымках. Таму асноўны аб'ём будынка зроблены цалкам па абмерачных, а растаноўка вокнаў і канфігурацыя ваконных рам часцяком па фотках на глазок.
Пакуль зрабіў толькі голую мадэль, яшчэ шмат працы з ёй па тэктурах і рэндэру.
687 views16:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 16:43:15
На раскопках у Крэўскім замку, якiя праходзiлi трыццаць чатыры гады таму назад.

@tropinki
585 views13:43
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 15:30:58
Габрэйскія могілкі як адно са сведчанняў поліканфесіянальнасці і шматнацыянальнасці Беларусі ў недалёкім мінулым.

Яшчэ 120 гадоў таму габрэйская супольнасць Дрыбіна складала каля 50% насельніцтва мястэчка.
У 1939 годзе ў Дрыбіне жыло каля 2860 чалавек, у тым ліку 513 габрэяў. Так здарылася, што
падчас Другой сусветнай вайны загінула каля 800 габрэяў Дрыбіна. А пасля вайны, па ўспамінах мясцовых жыхароў, пасля бежанства вярнуліся толькі 8 сем'яў...
Зараз на габрэйскіх могілках у Дрыбіне, па некаторых дадзеных, каля 400 мацэў, а найбольш старое пахаванне датуецца 1834 годам.
Сёння - гэта месца цішыні, адкуль можна назіраць неверагодныя заходы сонца над поймай ракі Проня.
аўтар: Крысціна Цвірка

@tropinki
521 views12:30
Адкрыць / каментаваць
2021-10-21 23:01:53
План горада Полацка 1707 года.
739 views20:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-21 12:22:22
1905 год. Праект для ўстановкі кіёскаў у розных частках горада Менска для продажу розных газет. Праектаваў Якаў Гінсбург.
1.2K viewsedited  09:22
Адкрыць / каментаваць
2021-10-16 08:47:31
Залатая восень на Быхаўшчыне ў лесе ля Чыгірынскага водасховішча.

фота: @tropinki
535 views05:47
Адкрыць / каментаваць