Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2022-03-02 10:06:15
Вельмі цікавы будынак быў, асабліва да гаўнарамонту апошніх часоў, калі захоўваліся гістарычныя рамы. Будынак дыхае паўночным мадэрнам, нават не верыцца, што ў 1925 годзе пабудавалі. Калі і так, то, відаць, мясцовы архітэктар столькі за сваё жыццё перарабіў асабнякоў, што калі прыйшла новая ўлада і авангард, з пад яго рукі ўсё роўна выходзіла сецэсія.

Абноўлена: нягледзячы на распаўсюджаную інфармацыю пра 1925 год, насамрэч будынак узведзены ў 1890 годзе. У ім размяшчаліся павятовае і прыхадское вучылішча, а ў 1925 годзе толькі надбудавана вуглавая частка.
827 views07:06
Адкрыць / каментаваць
2022-03-02 09:52:21
У Харкаве разбураны будынак Наркамата працы па вуліцы Міраносіцкай, 1, помнік архітэктуры мясцовага значэння, пабудаваны ў 1925 годзе. Пасля пераводу наркамата ў Кіеў тут размяшчаўся Харкаўскі абкам партыі. Цяпер — адзін з факультэтаў Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта.

#Украіна #вайна
841 views06:52
Адкрыць / каментаваць
2022-03-01 10:02:04
Ракетны ўдар па ансамблю ўсходняй часткі плошчы Свабоды ў Харкаве, уведзеным у 1950-я гады у стылі савецкага неакласіцызму. У будынку па цэнтры, помніку архітэктуры мясцовага значэння, размяшчаецца абласная адміністрацыя. У будынках выбіты ўсё шыбы, але большых разбурэнняў, здаецца, няма - снарад недаляцеў зусім трохі.

У іншым, заходнім канцы плошчы знаходзіцца знакаміты канструктывісцкі ансамбль Дзяржпрама, пабудаваны ў 1920-х гг.

Абноўлена: унутры будынка адміністрацыі абрынуліся перакрыцці, частка даху, атык.

#Украіна #вайна
855 views07:02
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 18:09:35
Оперны тэатра ў Адэсе праз 80 гадоў пасля апошняй вайны. Пабудаваны ў 1884-1887 гадах нямецкімі архітэктарамі Ф. Фельнерам і Г. Гельмерам ў стылі неабарока. За прыклад быў узяты будынак дрэздэнскай оперы Земпера.

#Украіна #вайна
460 viewsedited  15:09
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 21:04:21 Міжнароднае права абараняе культурную і духоўную спадчыну чалавецтва (гістарычныя помнікі, творы мастацтва, месцы адпраўлення культу).

У выпадку ўзброенага канфлікту такая маёмасць павінна карыстацца павагай, каб зберагчы яе ад прадказальных наступстваў канфлікту (Дадатковы пратакол I да Жэнеўскіх канвенцый, арт. 53 і 85.4d; Дадатковы пратакол II да Жэнеўскіх канвенцый, арт. 16). Спецыяльная канвенцыя аб абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, была падпісана ў Гаазе 14 мая 1954 года. У ёй выкладзены правілы абароны і ўдакладняецца роля ЮНЕСКА (Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) у гэтай вобласці. Гэта канвенцыя была дапоўнена двума Пратаколамі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту. Першы пратакол быў прыняты 14 мая 1954 года, затым, 26 сакавіка 1999 года, быў прыняты другі пратакол.

Акрамя таго, наўмысны напад падчас узброенага канфлікту на культурныя каштоўнасці лічыцца ваенным злачынствам (Статут Міжнароднага крымінальнага суда, артыкул 8.2 b ix і 8.2 e iv)

Культурныя каштоўнасці могуць быць адзначаны спецыяльным знакам адрознення: сіні трохвугольнік над сінім квадратам на белым фоне.

#вайна #ахова
765 views18:04
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 20:45:23
Разбураны дом кінатэатра імя М. А. Шчорса ў Чарнігаве (здымка з двара). Помнік архітэктуры мясцовага значэння, пабудаваны ў 1939 годзе. Першы раз быў разбураны ў часы Вялікай Айчыннай вайны, адбудаваны ў 1947 годзе. У тым жа годзе ў будынку прайшоў адкрыты судовы працэс, на якім судзілі нямецкіх і венгерскіх ваеннапалонных, якія здзейснілі ваенныя злачынствы.

#Украіна #вайна
835 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2022-02-26 10:18:15
Галоўны чыгуначны вакзал у Пшамыслі, куды цяпер прыбываюць украінскія ўцекачы, быў капітальна адрэстаўраваны ў 2010 годзе. Звярніце ўвагу: ні падшыўных столяў, ні лідскіх радыятараў з калгаснымі зашыўкамі пад вокнамі, нават вокны захавалі падвойныя з адзінарным шкленнем і фурнітурай, а не як у нас — замяняюць аўтэнтыку ("знос 100%" на помніках 1950-х ) на імітацыю з дрэва (у лепшым выпадуку) з таўшчэзнымі рамамі з-за двухкамерных шклопакетаў.

#рэстаўрацыя #замежжа #Польшча #вайна
790 views07:18
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 17:55:07
У Чарнігаве гарыць дом былога акруговага суда, пабудаваны ў 1904 годзе, дзе цяпер размяшчаецца Службы бяспекі Украіны. У будынак трапілі два снарады. Дом акруговага суда прызнаны помнікам гісторыі мясцовага значэння.

#Украіна #вайна
555 views14:55
Адкрыць / каментаваць
2022-02-22 18:25:54
Скандалы, інтрыгі, расследванні:
Раман Заслонаў не меў дачынення да размалёўкі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Андрэй Задорын. Хоць заказ быў на чатырох мастакоў, Заслонаў быў заняты персанальнай выстаўкай, таму роспіс выканалі Задорын, Васіль Баранаў і Вячаслаў Лямачка. Але імя Заслонава яны ўсё роўна ўвекавечылі.

#роспісы #Мінск
831 views15:25
Адкрыць / каментаваць
2022-02-22 17:34:31
Мяркуючы па ўсім гэта работа Рамана Заслонава, які цяпер пражывае ў Францыі, выкананая ў 1990 годзе.

#роспісы #Мінск
893 views14:34
Адкрыць / каментаваць