Get Mystery Box with random crypto!

Вельмі цікавы будынак быў, асабліва да гаўнарамонту апошніх ча | Спадчына

Вельмі цікавы будынак быў, асабліва да гаўнарамонту апошніх часоў, калі захоўваліся гістарычныя рамы. Будынак дыхае паўночным мадэрнам, нават не верыцца, што ў 1925 годзе пабудавалі. Калі і так, то, відаць, мясцовы архітэктар столькі за сваё жыццё перарабіў асабнякоў, што калі прыйшла новая ўлада і авангард, з пад яго рукі ўсё роўна выходзіла сецэсія.

Абноўлена: нягледзячы на распаўсюджаную інфармацыю пра 1925 год, насамрэч будынак узведзены ў 1890 годзе. У ім размяшчаліся павятовае і прыхадское вучылішча, а ў 1925 годзе толькі надбудавана вуглавая частка.