Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2022-05-06 15:13:27
Капліца на могілках у в. Амнішава Лагойскага раёна, пабудаваная ў 1816 годзе. У 2008-2009 гадах адрамантавана сумеснымі намаганнямі сельсавета і парафіі. Як заўсёды ў такіх выпадках — лепш бы згніла.

#амнішава #касцёлы #драўлянаедойлідства
866 views12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 22:07:45
Дэўкраінізацыя тапанімікі захопленых раёнаў Украіны. Назву Нікольскае паселішча ў Данецкай вобласці насіла з 1855 па 1923 гады, пасля яно было перайменавана ў гонар бальшавіка В. Валадарскага, а ў рамках дэкамунізацыі ў 2016 годзе вернута гістарычная назва. Цяпер людзі, гісторыя якіх пачынаецца з 1917 года, вяртаюць сваіх ідалаў. Як бачна, украінскай мове на знаках таксама пакладзены канец.
469 views19:07
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 08:29:31
Ачышчэнне гістарычнага цэнтра Магілёва ад рэкламы.

#рэклама #магілёў #гістарычнаязабудова
558 views05:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 15:01:33
А вось што зрабілі з помнікам архітэктуры ў в. Макараўцы цяпер. Не пашкадавалі ні драўляны касцёл, ні браму, ні званіцу. Як шмат грошай у вясковай парафіі на незаконную рэалізацыю фантазій ксяндза.

#антырэстаўрацыя #касцёлы #драўлянаедойлідства #Макараўцы
416 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 14:52:55
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа ў в. Макараўцы Бераставіцкага раёна, пабудаваны ў 1795 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі (шыфр 413Г000686)

#касцёлы #драўлянаедойлідства #Макараўцы
414 views11:52
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 14:39:16
У 2021 годзе дакументы на наданне ахоўнага статусу накіраваны на разгляд у абласны савет, але справа скончылася невядома чым.
#ВялікіяШылавічы
294 views11:39
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 14:31:48
Вялікія Шылавічы рыхтуюцца да цыбулізацыі. Ахоўнага статусу, нягледзячы на нядаўнія абяцанні, храм так і не атрымаў.

#ВялікіяШылавічы #цэрквы #антырэстаўрацыя #непомнік
316 views11:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 18:49:55
26 красавіка ў Магілёве гарэў будынак першай гарадской элекстрастанцыі, узведзены ў 1910 годзе і перабудаваны ў 1930-я гады пад жылы дом у стылі канструктывізму. Фасады, калі прыгледзецца, захоўваюць рысы абодвух эпох. На жаль, будынак дагэтуль не мае ахоўнага статусу. У сакавіку 2020 года мы звярталіся ў гарвыканкам з просьбай ініцыяваць наданне яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але там палічылі, што гэта «пакуль заўчасна», але абяцалі ўстанавіць іфармацыйную дошку (здаецца, яна так не з'явілася). Гэта ўжо не першы закінуты аб'ект у горадзе, які гарыць ад пражывання там розных бамжоў; так гарэлі будынкі па Лазарэнкі, гарэлі казармы на Крупскай.

#разбурэнне #Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяархітэктура
274 views15:49
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 10:13:11
Лідскі райвыканкам лічыць, што закладка праёмаў цэглай аварыйнай сцяны сядзібы Грабоўскіх у Дзікушках і дадатковая падпорка пад тэрасай могуць нанесці ўрон каштоўнасці. Але ёсць і добрая навіна - выканкам рыхтуе прапанову на ахоўны статус для сядзібы.

#ахова #сядзібы #Дзікушкі
478 views07:13
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 18:52:30
Колерам тое, што збераглі
64 views15:52
Адкрыць / каментаваць