Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-06-05 09:19:45
У працяг нашай публікацыі Анлайнер паглядзеў, што адбываецца з кінатэатрам «Перамога» у Мінску

#рэканструкцыя #мінск #савецкаяспадчына
https://realt.onliner.by/2022/06/03/kak-pryamo-sejchas-vyglyadit-kinoteatr-pobeda-gde-idet-rekonstrukciya-zafiksirovali
660 views06:19
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 12:28:51
Адваротны бок алеі знакамітых землякоў у Глыбокім: толькі тры скульптары дадумаўся падпісаць бюст па-беларуску — Валяр'ян Янушкевіч і Гумілеўскія
447 views09:28
Адкрыць / каментаваць
2022-06-04 12:18:17
Зандажы ў бакавым алтары касцёла ў Глыбокім. Як бачна, сцены касцёла мелі багаты паліхромны роспіс, але ў час нядаўняга рамонту ён не быў раскрыты.

#роспісы #інтэр'ер #глыбокае #касцёлы
448 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 11:48:50 Пра адноўлены комплекс на Замкавай вуліцы ў Гродне:

У архітэктурным плане адбудаваны комплекс мае шэраг недахопаў і неадпаведнасцяў страчаным будынкам. Напрыклад, на цэнтральнымі дамку знікла карнізная цяга пад гзымсам [гарызантальны пояс пад карнізам]. Праз гэта візуальна фасад здаецца больш выцягнутым, чым на старых фота.

Першапачаткова фасады планавалі аднаўляць з цэглы, а ўцяпленне змясціць унутр канструкцыі. “Калі гаворка ідзе менавіта пра аднаўленне страчанага, то гістарычны фасад не павінны гучаць як барабан, калі па ім пастукаць. Зараз фасады збудавалі з сілікатных блокаў з уцяпленнем па версе. Дэкаратыўныя элементы цяпер проста навешаныя на фасад з лёгкіх матэрыялаў”, - патлумачыў Раман Забела.

Новыя будынкі адпачаткова збіраліся ўзвесці дакладна паводле гістарычных планаў, дзе не было ніводнага правільнага кута. Гэта бы добра перадала гістарычны характар забудовы. Зараз жа будынкі ў плане ідэальна правільныя. 

Да дэталяў і дэкору ёсць шмат заўваг. “Вокны атрымаліся больш характэрнымі для архітэктуры XIX ст., коўка занадта дэкаратыўная і звычайна размяшчалася на тыльным баку варот і дзвярэй, бо яны адчыняліся ў двор, - пералічыў архітэктар. - Манахромны каларыт фасадаў не адпавядае характару бараковай архітэктуры. З’явіўся дадатковы дэкор вакол праёмаў, а гістарычных пілястр [выступы сцяны, якія імітуюць калоны], дзе ўласна і размяшчалася славутая рыбка, няма”.

Праца з гістарычнай архітэктурай - гэта як раз праца з дэталямі, мяркуе Раман Забела. Менавіта дэталі ўтвараюць характар будынкаў, адпаведны іх часу, падсвядома фармуюць у гледача густ і стэрэатыпнае ўяўленне пра гістарычны аб’ект.

#аднаўленне #Гродна #гістарычнаязабудова
https://telegra.ph/Adkryecca-bez-rybkі-Cі-patrehbny-goradu-gіstarychny-Dom-rybaka-06-03
626 viewsedited  08:48
Адкрыць / каментаваць
2022-06-03 09:39:56
Кінатэатр «Перамога» ў Мінску выглядае зараз так.

#рэканструкцыя #мінск #савецкаяспадчына
149 views06:39
Адкрыць / каментаваць
2022-06-02 09:12:23
У гэты час праходзіць грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра г. Мазыра з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы», пра што можна даведацца з абвесткі на сайце Мазырскага райвыканкама. Праўда, нягледзячы на тое, што ў тэксце напісана, што з матэрыяламі канцэпцыі можна будзе азнаёміцца на сайце выканкама з 15.05.2022 па 08.06.2022, ніякіх матэрыялаў там не выкладзена. Адсутнічае таксама хоць якая ўвага да абмеркавання з боку мясцовых СМІ, так што застаецца абсалютна невядомым, што там напраектавалі для шматпакутнага гістарычнага цэнтра Мазыра, амаль цалкам зачышчанага ў апошнія дзесяцігоддзі 20 ст. ад гістарычнай забудовы.

У аблвыканкам накіраваны зварот аб датэрміновым спыненні абмеркавання і правядзенні паўторнага з публікацыяй патрэбных матэрыялаў згодна з заканадаўствам.
#мазыр #ахова #гістарычнаязабудова
792 viewsedited  06:12
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 12:43:43
Нагадваем, што ў дні цэнтралізаванага тэсціравання прапускны рэжым у дворыку БДУ адмяняецца і кожны з вас можа агледзець размешчаныя там гісторыка-культурныя каштоўнасці і іншыя цікавосткі. Адказ Мінгарвыканкама можаце раздрукаваць і паказваць усім зацікаўленым.

#Мінск
505 views09:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-01 09:26:54
Адноўленыя камяніцы, у тым ліку Дом рыбака, па вуліцы Замкавай у Гродне адкрыюць ў час Фестывалю нацыянальных культур. Гістарычныя будынкі былі знесены пасля вайны, у 2017 годзе ўчастак выстаўлены на продаж з умовай аднаўлення страчаных аб'ёмаў. Пры будаўніцтве былі выяўлены аўтэнтычныя скляпенні. У час праектавання змяніўся ўласнік і навуковы кіраўнік, пасля гэтага будынкі аднаўляліся ўжо з газасілікату, а не з цэглы, як меркавалася першапачаткова.

https://grodnonews.by/news/stroitelstvo/dom_rybaka_otkroyut_v_grodno_v_pervyy_den_festivalya_natsionalnykh_kultur.html

#гродна #гістарычнаязабудова #аднаўленне
623 views06:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-31 07:16:09
Ежы дэ Вірыён, перадапошні ўладальнік сядзібы Лішкі ў Бераставіцкім раёне, у час нацысцкай акупацыі арыштаваны і зняволены ў Аўшвіцы. Атрымаў нумар 3570. Быў адным з арганізатараў вайсковага руху супраціву. Загінуў у канцлагеры.

P.S. Сядзіба Вірыёнаў дагэтуль не мае ахоўнага статусу.

#лішкі #непомнік #сядзібы
690 views04:16
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 14:11:07
Невялічкі офтоп.

Сябры! Нашаму цудоўнаму Андрусю Горвату патрэбная дапамога ў аднаўленні палаца Горватаў у Нароўлі, таму, калі хтось з вас муляр ці ведае якіх-небудзь муляроў, пішыце, калі ласка спадару Андрусю.
566 views11:11
Адкрыць / каментаваць