Get Mystery Box with random crypto!

26 красавіка ў Магілёве гарэў будынак першай гарадской элекстр | Спадчына

26 красавіка ў Магілёве гарэў будынак першай гарадской элекстрастанцыі, узведзены ў 1910 годзе і перабудаваны ў 1930-я гады пад жылы дом у стылі канструктывізму. Фасады, калі прыгледзецца, захоўваюць рысы абодвух эпох. На жаль, будынак дагэтуль не мае ахоўнага статусу. У сакавіку 2020 года мы звярталіся ў гарвыканкам з просьбай ініцыяваць наданне яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але там палічылі, што гэта «пакуль заўчасна», але абяцалі ўстанавіць іфармацыйную дошку (здаецца, яна так не з'явілася). Гэта ўжо не першы закінуты аб'ект у горадзе, які гарыць ад пражывання там розных бамжоў; так гарэлі будынкі па Лазарэнкі, гарэлі казармы на Крупскай.

#разбурэнне #Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяархітэктура