Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-05-16 16:33:12 На Вишневце решили построить вторую Коложу.

Храмовый комплекс планируют построить на перекрестке Индурского шоссе и ул. Малаховичской. Прототипом нового храма выбрали Коложскую церковь XII века.

Общественные обсуждения строительства пройдут с 24 мая по 17 июня.

Как будет выглядеть храм и зачем его собрались строить

https://telegra.ph/V-Grodno-na-Vishnevce-postroyat-vtoruyu-Kolozhu-Vot-kak-ona-budet-vyglyadet-05-16
764 views13:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-14 16:40:51 Вы адгадалі. Магілёўскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне ад 21 красавіка 2022 года №39-8 "О присвоении наименований элементам улично-дорожной сети города Могилева", паводле якога ў мікрараёне ў граніцах вуліц Крупскай, Стасава, Грышына, Калужскай праектаванай вуліцы №4 будзе прысвоена найменне "вуліца Васілія Кацюшына", №6 - "вуліца Івана Мазалава". Абодва з'яўляюцца ўдзельнікамі абароны Магілёве. Раён, у якім з'явяцца гэтыя вуліцы, мае тэматыку настольных гульняў: ужо пабудаваны кварталы "Шахматы" і "Лато". У 2020-2021 гадах гарадская тапанімічная камісія моцна зрадзела, але, як кажуць, застаўся благанадзейны краявед, які і да таго заўсёды прапаноўваў увекавечваць толькі розных вайскоўцаў. Як мы ўжо не раз падкрэслівалі, месца ваенных — на памятных дошках і на помніках, а ў тапаніміцы перавага павінна аддавацца раскрыццю гістарычнай геаграфіі месца і «созидательному труду» яго насельнікаў.

https://www.belta.by/regions/view/v-mogileve-pojavjatsja-novye-ulitsy-501422-2022
942 viewsedited  13:40
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 22:29:35
У гонар каго назвалі праектаваныя вуліцы ў Магілёве?
Anonymous Poll
7%
У гонар мастакоў і пісьменнікаў
26%
У гонар Філарэта
43%
У гонар савецкіх военачальнікаў
6%
У гонар удзельнікаў вызвольнага паўстання
13%
У гонар Года гістарычнай памяці
4%
У гонар гістарычных дзеячаў
342 voters686 views19:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 15:23:17 Кампанія «Еўраопт» даслала каментарый:

«Утверждения о ценности „исторической“ входной двери в магазин не соответствуют действительности. Дверь была установлена в конце 90-х годов и не являлась аутентичной. Ее замена на облике здания не отразилась. А заменить старую дверь было необходимо. Тяжелая и ненадежная, она не просто с трудом открывалась, но и могла оказаться небезопасной для людей старшего поколения, которых много проживает в этом районе и которые каждый день приходят к нам за покупками».

Можа быць і ў 90-я паставілі, але давайце звернемся да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 г. № 384:

11. Установить, что ремонтно-строительные работы:
11.3. по замене заполнений оконных и дверных проемов на фасадах жилых домов, внесенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь, выполняются с учетом утвержденных структурным подразделением местного исполнительного и распорядительного органа, осуществляющим государственно-властные полномочия в области архитектурной, градостроительной и строительной деятельности на территории административно-территориальной единицы, администрацией парка, если такие жилые дома расположены на территории индустриального парка, по согласованию с Министерством культуры вариантов заполнений оконных и дверных проемов на фасадах таких жилых домов (с указанием цвета, материалов и конфигурации).


Еўраопт хоча сказаць, што Мінгарвыканкам для гісторыка-культурных каштоўнасцей распрацаваў варыянты дзвярэй з пластыку, з ручкамі з металічнай трубы і з палутарным адчыненнем палотнаў, а пасля ўзгадніў гэтыя варыянты з Міністэрствам культуры?))))

#дэталі #дзверы
1.4K viewsedited  12:23
Адкрыць / каментаваць
2022-05-13 08:19:05
У помнік архітэктуры па праспекце Незалежнасці, 91 у Мінску замест магазіна Радзівілаўскі заехаў Еўраапт, які правёў рамонт, пры гэтым старыя драўляныя дзверы былі заменены на пластыкавыя, якія ніяк не адпавядаюць малюнку — гэта з'яўляецца парушэннем заканадаўства.

Нагадваю, што важна своечасова (лепш у момант дэмантажу) фіксаваць і паведамляць у мясцовыя органы аб любых падазроных работах на помніках архітэктуры. Так, дзякуючы своечасоваму рэагаванню ўдалося вярнуць драўляныя дзверы ў дом па праспекце Машэрава, 1.

https://realt.onliner.by/2022/05/12/v-generalskom-dome-otkrylsya-evroopt-no-ischezla-derevyannaya-dver
#савецкаяспадчына #дзверы #антырэстаўрацыя #дэталі #мінск
1.6K views05:19
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 08:22:02
Не стала паловы альтанкі Міцкевіча ў Туганавіцкім парку.

Абноўлена па інфе ад спецыялісткі з райвыканкама:
«У мінулым годзе была бура, якая зламала палову дрэва. Было прадпісанне аховы прыроды аб тым, каб увесь гэты буралом прыбраць. Яшчэ некалькі дрэў злева, каля ўваходу ў парк, былі выкарчаваныя, яны таксама былі паваленыя ветрам. З другой часткай дрэва ўсё нармальна. Проста так ніхто гісторыка-культурную каштоўнасць пілаваць не будзе. Адзінае — там не вельмі добра спілавалі гэтае дрэва, застаўся пень. Але я гэтым пытаннем займаюся». 

#сядзібы #паркі #Туганавічы
817 views05:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-08 20:34:32
Што будзе ў Вяжным?
Anonymous Poll
11%
Проста пафарбуюць
41%
Абшыюць сайдынгам
48%
Ацыбуляць
269 voters594 views17:34
Адкрыць / каментаваць
2022-05-08 20:33:47
На Свята-Мікалаеўскай царкве 1799 года ў в. Вяжное Пружанскага раёна паставілі рыштаванні. Царква з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

#Вяжное #цэрквы
593 views17:33
Адкрыць / каментаваць
2022-05-07 14:40:21
Выдатны англійскі пісьменнік і мастацкі крытык Джон Рэскін выказваў рэзкую крытыку рэстаўрацыі, не толькі яе практычных вынікаў, але і самой яе ідэі. Ацэньваючы архітэктуру з пазіцый рамантызму як найвышэйшую праяву творчага духу, якая стаіць нароўні з паэзіяй, Рэскін пярэчыў супраць усялякай спробы ўварвання ў мастацкую тканіну твора старажытнага дойлідства. Рэстаўрацыя, паводле Рэскіна, азначае «найбольш татальнае разбурэнне, якое можа зведаць будынак: разбурэнне, пасля якога не сабраць ужо ніякіх сведчанняў, разбурэнне, якое суправаджаецца стварэннем падробленай копіі знішчанага». Альтэрнатыву рэстаўрацыі, якая разумелася ім як грубая і фальсіфікацыйная падмена арыгінала, Рэскін бачыў у падтрыманні будынка, пакуль гэта магчыма, і ў пасіўным эстэтычным назіранні за яго натуральнай гібеллю, калі гэта стане непазбежным.

#асобы
803 viewsedited  11:40
Адкрыць / каментаваць
2022-05-07 13:43:03
У сяле Скаварадыніўка Харкаўскай вобласці знішчаны літаратурна-мемарыяльны музей Рыгора Скварады, украінскага філосафа і паэта. Музей размяшчаўся ў аднмы з будынкаў сядзібы паноў Кавалеўскіх, узведзеным у XVIII ст. як паркавы павільён. У гэтым доме Скварада жыў і памёр.

#Украіна #вайна
812 views10:43
Адкрыць / каментаваць