2022-02-20 14:46:02
Зацвержаны праект зон аховы гістарычнага цэнтра Кобрына, распрацаваны спецыялістамі БелНДІПгорадабудаўніцтва. Калі глядзіш Дзяржаўны спіс, не так відавочна наколькі гораду пашчасціла ў свой час, што пад ахову ўзяты фактычна ўсе гістарычныя будынкі — за тое гэта добра бачна на схеме.
Хочацца адзначаць што тэкставая частка адна з найбольш распісаных з вядомых мне. Сярод іншага:
Забаронена будаўніцтва ў перыметральнай і ўнутрыквартальнай забудове без уліку архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў аб страчанай гістарычнай забудове; без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышыні прылягаючай забудовы;
Забаронена і навукова неабгрунтаванае змяненне фасадаў нешматлікіх гістарычных будынкаў без ахоўнага статусу (шэрым);
Забаронена любое будаўніцтва на ўчастках па вул. Леніна, 49 і Савецкай, 13 (на фота), акрамя аднаўлення страчаных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Проста цікава, хто дазволіў знішчэнне ГКК у свой час?
Забаронены нарэшце непразрыстыя агароджы вышэй за 1,5 м.
#Кобрын #ахова
586 views11:46