Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 16

2022-01-31 20:21:17
Улады Берліна разглядаюць пытанне аб ператварэнні цэнтра горада ў зону без машын. Петыцыю ўжо падтрымала больш як 50 тысяч чалавек. Плошча цэнтральнай часткі Берліна, у якую плануецца забараніць уезд аўтамабілям – каля 60 квадратных кіламетраў, што супастаўна з плошчай Мінска ў граніцах МКАДа(!). Сенат Берліна абавязаны адрэагаваць на петыцыю і да канца лютага прыняць рашэнне пра тое, ці быць цэнтру Берліна свабодным ад аўтамабіляў, ці не. Кампанія Berlin autofrei лічыць, што людзям неабходзен вялікі штуршок, бо яны не могуць змяніць свае звычкі самастойна, нават калі паслугі грамадскага транспарту працягваюць паступова паляпшацца.

#Замежжа #Германія
https://www.fastcompany.com/90711961/berlin-is-planning-a-car-free-area-larger-than-manhattan
633 views17:21
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 18:50:26
У Беларусі знікне памятная мясцiна, звязаная з жыццём i творчасцю Якуба Коласа. Гаворка ідзе пра леснічоўку Ласток — трэцяе месца жыхарства бацькоў Якуба Коласа. Сюды Міхаіл Міцкевіч перабраўся з Мікалаеўскай лясной каморы 1 лістапада 1885 года і жыў да красавіка 1890 года. Сядзіба акружана яловым лесам. Да нашых дзён захаваліся хата і гумно. Праблема ў тым, што музейчык размешчаны далёка ў лесе і да яго няма нармальнай дарогі, таму турысты туды не завітваюць. У сувязі з гэтым Радай пры Мінкультуры дазволены перанос будынкаў у іншае месца. Паводле Кодэкса аб культуры перанос магчымы толькі пры «немагчымасцi захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання». У чым праблема захаваць яе на гістарычным месцы? Лес не гарыць, у зону затаплення вадасховішча не трапляе, музейчык дзейнічае. Проста так прасцей. Гістарычнае месца зарасце бур'яном і дарога туды забудзецца, а леснічоўка будзе стаяць у якой вёсцы, бліжэй да людзей, цалкам вырваная з ляснога кантэксту...

#Ласток
743 views15:50
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 10:39:41
Праект помніка Дзяржынскаму ў Івянцы (арх. Георгій Заборскі і скульптар Заір Азгур) з фондаў РОСИЗО і рэалізацыя. Атрымалася не зусім так як планавалі Бачна, што і ў наш час помнік не спыніўся ў сваім развіцці, і замест чырвонага граніту на пастаменце цяпер белая фарба

#помнікі #Івянец #дэградацыя
590 views07:39
Адкрыць / каментаваць
2022-01-30 11:04:07
У 2020 годзе ў г.п. Арэхаўск Аршанскага раёна знішчылі сядзібны дом Хлюсціных (былы маёнтак Выдрыца). У Віцебскай вобласці любяць хваліцца тым, колькі закінутых будынкаў (некалькі соцен) за год яны знеслі, быццам гэты параметр гаворыць пра нейкія поспехі рэгіёна. Не здзіўлюся, калі сядзіба была знішчана ў рамках гэтай абласной праграмы па зачыстцы безгаспадарных будынкаў, бо сядзіба ў Галошаве таксама была ў спісе на знос, але яе ўдалося выратаваць і надаць ахоўны статус.

#знішчэнне #Арэхаўск #сядзібы
358 views08:04
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 19:49:37
Краснасельскі цэментны завод пасля кансервацыі і рэканструкцыі. Ах не, гэта загніваючая польская Лодзь.

#замежжа #Польшча #прамысловаяархітэктура
975 views16:49
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 17:16:14
На каталіцкіх могілках у Берасці пілуюць дрэвы і "ёсць пашкоджанні" – піша Іван Чайчыц.
506 views14:16
Адкрыць / каментаваць
2022-01-21 14:32:34
На месцы знішчанага дома па вуліцы Віленскай, 37 у Гродне ўзведзены аб'ём навабуда. Вельмі прыгожа атрымліваецца, праўда?

#Гродна
787 views11:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 16:41:03
Міністэрства культуры сцвярджае, што ў доме Свянціцкага ў Мінску ў час капітальнага рамонту будуць адноўлены гістарычныя дзверы, якія былі заменены на новыя ў 2014, а таксама што пры правядзенні будаўнічых работ неабходна праводзіць даследаванні і прымаць меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей. Раней адміністрацыя Ленінскага раёна сцвярджала, што замена аўтэнтычных дзвярэй не патрабуе ўзгаднення з Мінкультуры, таму што яны ўнутраныя, а не вонкавыя Фармальна, гэтую логіку профільнае міністэрства ў адказе не аспрэчыла. Будзем чакаць паўнавартаснай рэстаўрацыі дома.

#мінск #ахова #дэталі #інтэр'еры #гістарычнаязабудова
791 viewsedited  13:41
Адкрыць / каментаваць
2022-01-18 23:12:35
18 студзеня 140 гадоў з дня нараджэння архітэктара Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда.
404 views20:12
Адкрыць / каментаваць
2022-01-18 13:07:07 Анлайнер засведчыў важны вынік першага тыдня пасля абвальвання пуцеправода па Пераможцаў: двухмільённы горад не спыніўся ў заторах, пазбавіўшыся скразных магістраляў праз цэнтр. Гэта робіць экстрэмальна хуткае аднаўленне пуцеправода імем Кастрычніцкай рэвалюцыі без абмеркаванняў і разлікаў своеасаблівым помнікам неэфектыўнасці цяперашняй сістэмы кіравання горадам, хоць, упэўнены, сябе гэтыя людзі бачаць героямі-стаханаўцамі.

https://t.me/onlinerby/30578
936 viewsedited  10:07
Адкрыць / каментаваць