Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына

Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына С
Лагатып тэлеграм-канала spadczyna — Спадчына
Адрас канала: @spadczyna
Катэгорыі: Дызайн , Інтэр'ер
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.73K
Апісанне з канала

Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-05-24 16:45:26
На праваслаўнай частцы могілак па вуліцы Спакойнай у Пінску можна заўважыць дзве калоны, якія засталіся ад праваслаўнай царквы. Як не дзіўна, інфармацыі пра яе няма, шчыра лічыў, што гэта такі спосаб мемарыялізацыі мясціны, а не аўтэнтычная часта храма.

Могілкавая царква абудавана ў 1823 годзе з дрэва, перабудавана ў 20 ст.

Царква была ўнесена ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (1984), але пазней бясследна знікла, відаць, згарэла. Насупраць яе быў раўнацэнных памераў касцёл, які згарэў, відаць, раней, бо ў Збор помнікаў ужо не патрапіў.

Царква з'яўлялася помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Асноўны зруб, аднолькавы па шырыні з бабінцам, пераходзіў у пяцігранную апсіду. Зрубы былі накрыты агульным дахам. Над бабінцам ўзвышалася чацверыковая званіца з галоўкай. Фасады ўпрыгожвалі пілястрамі. Пры ўваходзе — ганак з 2 калонамі.
604 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-22 16:04:13
Навошта глядзець на помнік, калі можна глядзець на анучу з малюнкам на яго фасадзе? Паштовая станцыя ў Слаўгарадзе.

#дэградацыя #Слаўгарад
673 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-21 23:02:03
А што адбылося з нішамі і лапаткамі на ўнутранай паверхні купала падчас рэстаўрацыі капліцы ў в. Дубае? Іх што, проста затынкавалі???

#капліцы #Дубае #антырэстаўрацыя
436 views20:02
Адкрыць / каментаваць
2022-05-21 16:18:12
Дзякуй усім за ўвагу, моўная справядліваць на ахоўнай шыльдзе выратавана. Але Троіцкай царкве ў Белай Царкве, на якой яна вісіць, усё яшчэ п***ц.

#БелаяЦарква #цэрквы
720 views13:18
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 20:20:49
Працягваецца аднаўленне Пакроўскай царквы на Школішчы ў Магілёве. Без велізарнай паркоўкі не абышлося.

#аднаўленне #Магілёў #цэрквы
774 views17:20
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 18:19:27
ПЗА ўсё ж знайшлі, якасць адсканаванай схемы самі бачыце якая — абсалютная нечытэльнасць. Тым не менш бачна, што будынак па Леніна, 18 к3 пазначаны сінім колерам, а ў легендзе гэты колер ідзе адразу пасля чырвоных афіцыйных помнікаў і па абрысах (божа, во жывём ) можа здагадацца, што там нешта кшталту "здания обладающие историко-архитектурной ценностью..." — прынамсі падобныя фармулёўкі сустракаюцца ў праектах зон аховы вельмі часта. Калі гэта так, то разбурэнне такога будынка з'яўляецца крымінальным злачынствам (праўда, не памятаю, каб быў хоць адзін выпадак прыцягнення да адказнасці па гэтым артыкуле).

Дарэчы, высветлілася што яшчэ раней нейкім прадпрымальнікам быў знішчаны суседні дом рабіна. Ну што, як там у вас, паднялася эканоміка ў горадзе?

#мсціслаў
961 views15:19
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 16:29:16
У Мсціславе знішчылі мураваную сінагогу пачатку XX ст. Будынак стаяў на вуліцы Леніна, якая вядзе ад гарадскога цэнтра да кагальнага калодзежа. Сінагога не мела ахоўнага статусу, нягледзячы на гэта аб'ект мог ахоўвацца праектам зон аховы гістарычнага цэнтра, але доступ да яго адсутнічае, бо сайт tnpa.by пасля хакерскай атакі так і не паднялі да канца.

#знішчэнне #гістарычнаязабудова #мсціслаў #сінагогі
4.4K views13:29
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 14:50:56
Не ведаю чаго ўсе так ўзбудзіліся з-за адной шыльды, бо калі хто звяртаў на іх увагу, то прыкладна кожныя трэцяя выканана з памылкамі, або не адпавядае вызначанай форме, або адклеілася ці выцвела.

https://twitter.com/WowHotShots/status/1526638668554829826?t=w1SIeQ8LMwCbrdBRvD4DiQ&s=19
903 views11:50
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 19:40:20
На Вишневце решили построить вторую Коложу. Храмовый комплекс планируют построить на перекрестке Индурского шоссе и ул. Малаховичской. Прототипом нового храма выбрали Коложскую церковь XII века. Общественные обсуждения строительства пройдут с 24 мая…
712 views16:40
Адкрыць / каментаваць
2022-05-16 18:21:25
У мінскім касцёле Святога Іосіфа, дзе цяпер размяшчаецца Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, відаць, пачынаецца рамонт. Пакуль што дэмантавалі вонкавыя дзверы і павесілі лісток з папярэджаннем аб небяспецы.

#мінск #касцёлы #рэстаўрацыя
736 views15:21
Адкрыць / каментаваць