Get Mystery Box with random crypto!

Галоўны чыгуначны вакзал у Пшамыслі, куды цяпер прыбываюць укр | Спадчына

Галоўны чыгуначны вакзал у Пшамыслі, куды цяпер прыбываюць украінскія ўцекачы, быў капітальна адрэстаўраваны ў 2010 годзе. Звярніце ўвагу: ні падшыўных столяў, ні лідскіх радыятараў з калгаснымі зашыўкамі пад вокнамі, нават вокны захавалі падвойныя з адзінарным шкленнем і фурнітурай, а не як у нас — замяняюць аўтэнтыку ("знос 100%" на помніках 1950-х ) на імітацыю з дрэва (у лепшым выпадуку) з таўшчэзнымі рамамі з-за двухкамерных шклопакетаў.

#рэстаўрацыя #замежжа #Польшча #вайна