Get Mystery Box with random crypto!

Міжнароднае права абараняе культурную і духоўную спадчыну чала | Спадчына

Міжнароднае права абараняе культурную і духоўную спадчыну чалавецтва (гістарычныя помнікі, творы мастацтва, месцы адпраўлення культу).

У выпадку ўзброенага канфлікту такая маёмасць павінна карыстацца павагай, каб зберагчы яе ад прадказальных наступстваў канфлікту (Дадатковы пратакол I да Жэнеўскіх канвенцый, арт. 53 і 85.4d; Дадатковы пратакол II да Жэнеўскіх канвенцый, арт. 16). Спецыяльная канвенцыя аб абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, была падпісана ў Гаазе 14 мая 1954 года. У ёй выкладзены правілы абароны і ўдакладняецца роля ЮНЕСКА (Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры) у гэтай вобласці. Гэта канвенцыя была дапоўнена двума Пратаколамі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту. Першы пратакол быў прыняты 14 мая 1954 года, затым, 26 сакавіка 1999 года, быў прыняты другі пратакол.

Акрамя таго, наўмысны напад падчас узброенага канфлікту на культурныя каштоўнасці лічыцца ваенным злачынствам (Статут Міжнароднага крымінальнага суда, артыкул 8.2 b ix і 8.2 e iv)

Культурныя каштоўнасці могуць быць адзначаны спецыяльным знакам адрознення: сіні трохвугольнік над сінім квадратам на белым фоне.

#вайна #ахова