Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-07-15 19:16:23
Арт-#рэзідэнцыя «Па слядах Ван Гога» на 2023-2024, #Нідэрланды

Галерэя Ван Гога рэгулярна запрашае мастакоў на выставы і спецыяльныя праекты. Зараз Van Gogh AiR запрашае мастакоў прыехаць і папрацаваць на радзіме Ван Гога гарадку Зундэрт, каб натхніцца творчасцю знакамітага мастака і вёскай, у якой ён вырас.

Ёсць дзве гасцявыя студыі - і для кожнай свая працягласць рэзідэнтуры:
Дом Сэкстана, побач з царквой Ван Гога, - на 1 месяц. Майстэрня для працы знаходзіцца па суседстве.

Фламандскі ангар у маёнтку Дэ Морэн - на 2 месяцы. Будынак акружаны прыродай, лясамі і верасам, дакладна апісанымі Вінцэнтам у яго лістах. Гэты маёнтак таксама з'яўляецца часткай будучага нацыянальнага парку Ван Гога.

Прадастаўляецца:
- мастацкі ганарар;
- падтрымка ў публікацыі сваіх работ.

У абмен творцаў просяць бясплатна перадаць адзін са сваіх твораў #мастацтва ў калекцыю Дома Вінцэнта Ван Гога.

Ддл: 1 верасня.
Падрабязней
246 viewsedited  16:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 18:45:57
Прымаюццы творы сучаснага #мастацтва на міжнародную выставу ў Лонданскай галерэі Boomer, #Вялікабрытанія

Імклівая і пераменлівая сённяшняя рэчаіснасць стварае патрэбу ў пастаянным стане трансцэндэнтнасці, і гэта адлюстроўваецца на сучасным мастацтве. Мэта падзеі - высветліць тэндэнцыі ў сучасным мастацтве і стварыць дыялог паміж мастакамі і гледачамі.

Галерэя размешчана ў адным з самых знакавых месцаў свету — у раёне Таўэрскага моста (#Лондан).

Каб прайсці адбор, вы можаце даслаць фатаграфіі сваіх прац у высокай якасці, і галерэя надрукуе іх без дадатковай аплаты.

Ддл: 31 ліпеня.
Даведацца больш.

#мастакі #творцы
280 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 18:13:22
322 views15:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 14:36:56
Трохмесячная #рэзідэнцыя ад Пражскага грамадзянскага цэнтра, #Чэхія

Калі вы працуеце ў рэпрэсіўным асяроддзі і маеце патрэбу ў бяспечным месцы для прадуктыўнай перадышкі, то гэтая #стыпендыя на 3 месяцы ў Празе - ідэальнае рашэнне.

Для каго:
#актывісты, #даследчыкі і #журналісты, якія займаюцца грамадзянскім актывізмам і сацыяльнымі праблемамі ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Прадастаўляецца:
⁃ кампенсацыя транспартных выдаткаў;
⁃ пражыванне;
⁃ дапамога ў атрыманні візы.

Ддл: 22 жніўня.
Даведацца больш.

Photo: Dmitry Goykolov
#актывізм #грамадскія_праекты #медыя
214 viewsedited  11:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 11:35:57 #школа Women in Tech “Лічбавая салідарнасць”, #Літва

Гэты 7-дзённы інтэрактыўны інтэнсіў ўключае абмеркаванне розных практык лічбавай салідарнасці праз фемінісцкую оптыку, выпрацоўку новых стратэгій пераадолення раз'яднанасці і гендарнай няроўнасці. Праграма факусуецца на досведзе Усходняй Еўропы і ў першую чаргу – Беларусі. На працягу тыдня ўдзельніцы сумесна з эксперткамі будуць працаваць над калектыўным праектам, прысвечанаму гендарным аспектам лічбавай салідарнасці, займацца картаграфаваннем, складаннем гласарыя і апісаннем існуючых і магчымых стратэгій жаночай лічбавай салідарнасці.

Калі: 3-9 верасня.

Падчас і пасля школы плануецца стварэнне прататыпа праекта і яго ажыццяўленне. Вынікі Летняй школы будуць прадстаўлены ў рамках міжнароднай навуковай канферэнцыі “Women in Tech: Гендар і не/матэрыяльная праца” ў снежні 2022 года ў Вільнюсе.

Праграма Women in Tech - гэта інфраструктурны адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у IT-сферы, стымуляванне даследаванняў на скрыжаванні тэхналогіі і фемінізму, стымуляванне гендарнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ, пры падтрымцы ЕС.

Для каго:
- #творцы - мастачкі, якія працуюць у полі актывісцкіх практык, партысіпатарнага мастацтва, адукацыйных праектаў;
- #даследчыкі/-цы, якія займаюцца вывучэннем гендарных аспектаў працы ў сферы IT і новых тэхналогій з пункту гледжання развіцця інфраструктур салідарнасці;
- #актывісты/-кі і прадстаўніцы НДА, чые фокус і практыка знаходзяцца на стыку правоў жанчын і інфармацыйных тэхналогій, лічбавага актывізму.

Праект найперш арыентаваны на ўдзельнікаў/-іц, якія працуюць з беларускім кантэкстам і/альбо маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Прадастаўляецца;
- аплата білетаў да 200 EUR;
- пражыванне і харчаванне;
- ёсць асобны бюджэт на рэалізацыю праекта.

Для ўдзелу неабходна:
- анлайн-рэгістрацыя;
- CV;
- матывацыйны ліст да 600 словаў.

Ддл: 30 ліпеня.
Даведацца больш.
370 viewsedited  08:35
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 18:02:43
Арт-#рэзідэнцыя Arnis Residency 2022 на паўвостраве, паўночная #Германія

Arnis Residency — гэта штогадовая праграма рэзідэнцыі для сучасных мастакоў, якая знаходзіцца недалёка ад Балтыйскага мора ў фіёрдзе пад назвай Шлей у Арнісе - самым маленькім горадзе Германіі. Імкнучыся пашырыць паняцце пражывання ў сельскай мясцовасці, арганізатары грунтуюцца на мастацкай практыцы, што ўзаемадзейнічае з эканамічнымі, гістарычнымі, сацыяльна-палітычнымі або геаграфічнымі ўмовамі рэгіёна.

Калі: 18 верасня – 3 кастрычніка.

Для каго: #творцы / #мастакі індыв./парай у такіх дысцыплінах сучаснага #мастацтва, як: #перформанс, #кіно, #жывапіс, #скульптура, #фатаграфія, #літаратура, #інсталяцыя, #гук і #новыя_медыя.

Прадастаўляецца:
⁃ пражыванне,
⁃ харчаванне,
⁃ паездкі на ветразі і купанне ў Шлеі на працягу двух тыдняў,
⁃ аплата праезду ў памеры 150 EUR,
⁃ асабістыя кансультацыі,
⁃ сустрэчы з мясцовымі жыхарамі.

Ддл: 25 ліпеня.
Падрабязнасці
95 views15:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 15:05:12 Рэc-Публіка работнікаў культуры - 3-тыднёвая творчая #лабараторыя ў Кішынёве, #Малдова

Для каго: #творцы, #культменеджары #прадзюсары з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Украіны і Узбекістана.
Калі: 19 верасня – 10 кастрычніка 2022.

Лабараторыя ў Casa Zemstvei (Земства – дом мясцовага самакіравання) у Кішынёве, адкрытая для пачынаючых культ. «агентаў», чыя дзейнасць можа ўключаць шырокі спектр ідэй, метадаў рэалізацыі і практык, такіх як выяўленчае #мастацтва,  #дызайн, #перформанс, #медыя_мастацтва, #кіно, #архітэктура, акадэмічныя #даследаванні або сацыяльныя дзеянні.

Праца ў лабараторыі будзе пабудавана вакол тэмы самаарганізацыі і будзе сканцэнтравана на пытанні аб тым, як група можа пераадолець дэзінтэграцыю і фрагментацыю, бар'еры, якія схільныя разбураць асобу і грамадства ў часы крызісу. Лабараторыя будзе накіравана на пошук магчымых мадэляў грамадства і стварэнне ўстойлівасці міжнароднай культурнай супольнасці шляхам стварэння альтэрнатыўных культурных інфраструктур.

Праграма мае два блокі: тэарэтычны і практычны.
⁃ Тэарэтычны блок уключае майстар-класы і прэзентацыі, а таксама наведванне пляцовак і сустрэчы з актывістамі, даследчыкамі і грамадскімі і мастацкімі арганізацыямі Малдовы.
⁃ Падчас практычнага блока ўдзельнікі будуць весці сумесныя мастацкія праекты з суполкай Casa Zemstvei, а таксама з мясцовымі арганізацыямі і ініцыятывамі Кішынёва.

Праграма пакрывае:
⁃ міжнародныя праезды,
⁃ пражыванне, сутачныя,
⁃ выдаткі на матэрыялы для праектаў, створаных падчас праграмы.

Арганізатары: Asociația Oberliht (Кішынёў, Малдова) у супрацоўніцтве з Платформай міждысцыплінарнай практыкі Open Place (Кіеў, Украіна) і Art Prospect Network пры фінансавай падтрымцы CEC ArtsLink.

Ддл: 1 жніўня.
Даведацца больш.

#культменеджмент
296 views12:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 13:17:18
Анлайн-заняткі па акторскім майстэрстве з Андрэем Саўчанкам

Тэатральны рэжысёр і выкладчык Андрэй Саўчанка запускае анлайн #трэнінг для людзей, якія толькі пачынаюць знаёміцца з акторскай прафесіяй і хочуць зрабіць першыя практычныя крокі.

«Пачнем з азоў, знаёмства з элементамі акторскіх тэхнік, працы над сабой, дакранемся пераўвасаблення і спосабаў задумы, стварэння і ўвасаблення вобразаў».

Старт - напрыканцы гэтага тыдня.
Пішыце пра свае жаданні, мары, патрэбы і магчымасьці.

Інфармацыя пра час, умовы і асаблівасіці - у прыват: +37069227494, artofactor@gmail.com

#тэатр #выканальніцкія_мастацтвы
360 viewsedited  10:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 10:10:27 Гранты на мабільнасць для беларускіх даследчыкаў/-ц

Eastern Europe Studies Centre (EESC) у супрацоўніцтве з Беларускай асацыяцыяй даследчых цэнтраў (BARC) запрашае даследчыкаў, вучоных і экспертаў з Беларусі падаваць заяўкі на атрыманне стыпендыі для паездкі на канферэнцыю па вашым выбары.

#стыпендыя будзе прадастаўлена для ўдзелу ў міжнародных канферэнцыях або іншых мерапрыемствах, прысвечаных:
- пытанням развіцця еўрапейскай бяспекі, дэмакратыі,
- удзелу грамадзянскай супольнасці,
- правам чалавека / правам меншасцяў,
- палітыцы Усходняй Еўропы,
- вайне ва Украіне,
- палітычнай ідэнтычнасці і памяці,
- палітычных рэформ і палітычнай актыўнасці,
- дэзінфармацыі і г.д.

Любая грамадска-палітычная тэма, у якой беларускі погляд можа быць каштоўным, можа фінансавацца гэтым грантам. Гэта можа быць навуковая канферэнцыя, якая дае больш шырокія магчымасці для прэзентацыі беларускіх даследчыкаў, або міжнародная сустрэча экспертаў, якая дазваляе наладзіць кантакты паміж беларускімі і еўрапейскімі даследчыкамі.

Пры гэтым #грант могуць атрымаць толькі тыя, хто выступіць з афіцыйнай прэзентацыяй, а не проста назіральнікі.

Грант пакрывае выдаткі на:
- паездку на мерапрыемства і назад (пункт прызначэння павінен знаходзіцца ў Еўропе);
- пражыванне падчас мерапрыемства (2 ночы);
- выплачваецца сімвалічны ганарар.

Што падрыхтаваць:
- CV;
- матывацыйны ліст;
- спасылка на мерапрыемства.

Мерапрыемствы мусяць адбыцца да 1 кастрычніка 2022 года.

Ддл: заяўкі будуць разглядацца на сталай аснове.
Заяўкі дасылаць на адрас beatrice.narbutaite@eesc.lt з тэмай "Заяўка на стыпендыю".
431 views07:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 17:35:33
Два конкурсы на тры монахраматычныя анлайн-выставы для мастакоў у візуальных мастацтвах


Міжнародны конкурс для віртуальнай выставы «Канарэйка з'ела ката»
Прымаюцца ўсе формы #мастацтва, #скульптура, нават #тэксты і г.д.
Увага: праца павінна змяшчаць ТОЛЬКІ адценні жоўтага як асноўнага кампанента. Жоўты колер у якасці акцэнту таксама прымальны.
Ддл: 17 ліпеня.


#конкурс прац на паралельныя віртуальныя выставы «Амаль белае» і «Амаль чорнае» ад інтэрнэт-галерэі Artists Living Room.
Шукаюцца візуальныя творы, якія адлюстроўваюць самыя «светлыя» і «цёмныя» абставіны. Тэма паралельных экспазіцый, якія адбудуцца 5-20 жніўня, адкрытая для асэнсавання: арганізатары прадастаўляюць адкрыты досвед і мысленне як для творцаў, так і для гледачоў.
Усе продажы ідуць мастакам. #мастакі 18+ могуць выбраць удзел у адным з двух шоу з творамі ў двумерных відах мастатцтва і #відэа: #жывапіс, #малюнак, #фатаграфія, запісанае выкананне і г.д.
Ддл: 20 ліпеня.
218 views14:35
Адкрыць / каментаваць