Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-07-07 15:56:05 #конкурс ‘Yet, It Moves!’ ад Copenhagen Contemporary, #Данія

У 2021 годзе арганізатар конкурса - Copenhagen Contemporary - стаў пераможцам найбуйнейшай скандынаўскай #арт-прэміі Vision Exhibition Award.
Yet, It Moves! (адсылка да «Яна (Зямля) круціцца!») – іх дальнабачны даследчы праект і публічная мастацкая выстава, якая даследуе ўзаемазвязаныя рухі ў розных маштабах, ад мікра- да макракосмасу.

Yet, It Moves! будзе разгортвацца праз серыю дэцэнтралізаваных мастацкіх інсталяцый, паказаных у розных месцах у Капенгагене з мая па кастрычнік 2023, ствараючы магчымасці для людзей сутыкнуцца з сучасным #мастацтва'м па-новаму, у штодзённай гарадской прасторы і рэчаіснасці.

Для каго: #мастакі, #архітэктары, #дызайнеры, #куратары, ландшафтныя архітэктары ці іншыя, хто якім-небудзь чынам прафесійна займаецца мастацтвам/архітэктурай/навукай у публічных прасторах.

Ёсць два конкурсы:
1. для стварэння цэнтральнай платформы / павільёна / месца сустрэчы ў Капенгагене;
2. больш агульны заклік для інсталяцый, мерапрыемстваў, падкастаў і выступаў.

Бюджэт праекта павільёна/платформы складае ~65 000 EUR, агулам на ганарары мастакам і на вытворчасць.
Іншыя праекты будуць падтрыманыя з агульнага бюджэту ў 250 000 датскіх крон.

Ддл: 1 верасня.
Даведацца больш
313 viewsedited  12:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 14:55:35 Кошыцэ - Крэатыўны горад ЮНЕСКА - прапануе медыя-мастакам праграму 2-месячнага знаходжання, #Славакія

Гэтая спецыяльная #рэзідэнцыя імкнецца стварыць прастору для медыя-творцаў для распрацоўкі ўласнага мастацкага праекта. Можна стварыць новы праект або працягнуць працу над чымсьці ў стадыі распрацоўкі, змяніўшы перспектыву і падпадаючы пад тэму паралельнага оўпэнколу «Змена паводзін».

Для каго: #творцы ў сферы #медыя-#мастацтва, якія нарадзіліся, жывуць або працуюць у любым з крэатыўных гарадоў ЮНЕСКА (у спісе ёсць такія гарады, як Вільнюс, Каўнас, Львоў, Гдыня, Кракаў, Лодзь, Грац, Тбілісі і многія іншыя).

Калі
: 16 кастрычніка – 16 снежня 2022.

Арганізатары: НДА «Крэатыўная індустрыя Кошыцэ» – каардынацыйны цэнтр Крэатыўнага горада медыямастацтва ЮНЕСКА, і K.A.I.R. (Кошыцкая праграма арт-рэзідэнцыі).

Ключавыя пытанні ў межах тэмы:
- Якія змены ўносяць тэхналогіі ў наша разуменне маральных, сацыяльных і палітычных дзеянняў?
- Як гэта ўплывае на саму форму дзеяння, успрыманне дзейнасці, гарызонт дасяжных магчымасцей?
- Як гэтыя змены ў паводзінах, выкліканыя тэхналогіямі, уплываюць на ўяўленне аб нашых супольнасцях, нашай ідэнтычнасці, нашай чалавечнасці?

Прадастаўляецца:
- Стыпендыя 2000 EUR.
- Транспартныя выдаткі.
- Размяшчэнне ў Кошыцэ і доступ да студыі ў KAIR.
- Бюджэт на тэхнічную вытворчасць (да 4000 EUR).
- Магчымасць удзельнічаць у мастацкім і грамадскім жыцці горада.

Ддл: 25 ліпеня.
Падрабязнасці і заяўка
409 viewsedited  11:55
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 14:17:57 Два міжнародныя адкрытыя конкурсы для жанчын-мастачак+

Paper Story: #конкурс на анлайн-выставу і публікацыю ў зіне

Для каго: жанчыны-#мастакі.

Шукаюцца
: працы, якія ўяўляюць сабой, магчыма, чарнавікі, разважанні, сырыя гісторыі, сюжэты, эскізы, тое, што не з'яўляецца манументальным па сваёй тэхніцы, але ў той жа час распавядае пра мастачку і яе стыль і канцэпцыі.

Што можна выйграць:
⁃ анлайн-прамоцыю праз рэсурсы Ladies Drawing Club:
⁃ трапіць у штогадовае друкаванае выданне Second Edition.
⁃ удзел у анлайн-#выстава «Paper Story» 22 ліпеня - 1 жніўня 2022.

Ддл: 8 ліпеня.
Даведацца больш


Оўпэкол на публікацыю ў Create! Magazine vol. 34 і грашовыя прызы

Для каго: жанчыны і небінарныя #творцы.

Што можна выйграць:
⁃ магчымасць быць прадстаўленымі на старонках вядомага міжнароднага друкаванага выдання для творцаў.
⁃ анлайн-прамоцыя праз рэсурсы праекта (ахоп: больш за 200 000 чытачоў і падпісчыкаў па ўсім свеце, у тым ліку вядучыя галерэі, мастацкія кірмашы, калекцыянеры, куратары, пісьменнікі, арт-кансультанты і інш.)
⁃ грашовыя прэміі: 1000 / 500 / 250 USD.

Запрошаная куратарка: Пега Каргар, заснавальніца Repaint History - моцнай арганізацыі, створанай у 2018 годзе для ліквідацыі існуючага гендэрнага разрыву ў свеце мастацтва і прасоўвання кар'еры сучасных жанчын і небінарных мастакоў, засяродзіўшы ўвагу на забеспячэнні доступу да рэсурсаў і паслуг, фінансавання і супольнасці, а таксама прамой працы з музеямі і галерэямі па ўсім свеце, каб павялічыць прадстаўніцтва жанчын-мастачак на рынку #мастацтва.

Ддл: 31 ліпеня.
Даведацца больш
476 viewsedited  11:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 13:20:12 Школа лідарства для грамадскіх актывістаў, #Літва

Серыя з двух курсаў дае ўдзельнікам/-цам магчымасць сустрэцца з еўрапейскімі палітыкамі, паглыбіць свае веды ў многіх тэарэтычных пытаннях і палепшыць свае навыкі ў практычнай сферы (дэбаты, праца са СМІ, фандрайзінг і інш.).

Для каго: цяперашнія і патэнцыйныя кіраўнікі/кіраўніцы Беларусі, якія зараз жывуць у эміграцыі ў Літве, Польшчы ці любой іншай краіне Еўрасаюза або краіне-заяўніцы на членства ў ЕС (Украіне, Малдове ці Грузіі).

Арганізатары: Інстытут Роберта Шумана і партнёры.

Расклад сустрэч:
Семінар I. 11 - 14 ліпеня 2022, Тракайскі раён,
Заўвага: заезд за дзень да (10 ліпеня, нядзеля) і ад'езд праз дзень пасля праграмы (15 ліпеня, пятніца раніцай).
Семінар II. 22 - 25 жніўня 2022 г., Тракайскі раён, Літва
Заўвага: заезд за дзень да (21 жніўня, нядзеля) і ад'езд праз дзень пасля праграмы (26 жніўня, пятніца раніцай).

Ддл: 7 ліпеня да 10:00 CET.
Калі ў вас ёсць пытанні, напішыце office@schuman-institute.eu.

Падаць заяўку
493 viewsedited  10:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 13:15:31
Знаходка-маланка: арт-#рэзідэнцыя ад ipureland.art у партнёрстве з Ria Keburia Foundation, #Грузія

Калі вы жывяце мастацтвам, але не можаце ажыццяўляць сваю творчасць у роднай краіне, прапанова менавіта для вас.
Увага: дэдлайн - 5 ліпеня

Для каго: #творцы з групы рызыкі, вымушаныя пакінуць РФ і Беларусь.

Праграма таксама скіраваная на адкрыццё новых міжнародных магчымасцяў для ўдзельнікаў/-іц.

Прадастаўляецца:
бясплатнае пражыванне ў рэзідэнцыі ў Кахрэці на 8-10 тыдняў;
паралельная экспертная адукацыйная праграма з прызнанымі на міжнародным узроўні экспертамі ў галіне мастацтва;
грамадская праграма ў Тбілісі;
#стыпендыя.

Ддл: 5 ліпеня

Падрабязнасці і анлайн-заяўка
Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту options@ipureland.com
629 viewsedited  10:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 11:30:44
Ужо заўтра: #канферэнцыя «Культура (для) правоў чалавека» ў Варшаве, #Польшча

5 ліпеня ў межах Міжнароднага Тыдня беларускай культуры адбудзецца канферэнцыя аб сучаснай беларускай культуры і правах чалавека «Культура (для) правоў чалавека», ініцыяваная Embassy of the Kingdom of the Netherlands i Embassy of Belgium – Delegation of Flanders.

На канферэнцыі будуць прадстаўлены даклады беларускiх даследчыц i даследчыкаў, якія закрануць тэмы, звязаныя з аглядам мастацкіх практык у беларускім мастацтве супраціўлення, ЛГБТ+ кам'юніці Беларусі, жанчын ў перыяд перамен, грамадскіх ініцыятыў па захаванні культурнай спадчыны і гісторыя адной вуліцы, якая ўнесла свой важны ўнёсак у 2020 годзе.

Працоўная мова: англійская.

Для каго:
- прадстаўнiцы i прадстаўнiкі культурных інстытуцый і грамадзянскіх ініцыятываў, актывіскi i #актывiсты.

Для атрымання падрабязнай праграмы і рэгістрацыі на канферэнцыю просьба пісаць на ola.mzhe@gmail.com з інфармацыяй пра сябе (Імя, прозвішча, род дзейнасці/арганізацыя).
570 views08:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 18:45:39 Культурніцкія/творчыя мерапрыемствы ў Варшаве, да якіх вы можаце далучыцца на наступным тыдні

6 ліпеня: Адкрыты мікрафон на шматкультурным вечары паэзіі і музыкі «Вянок салідарнасці»

Музей сучаснага мастацтва і Дом культуры Салідарнасці «Słonecznik» запрашаюць на надзвычайны паэтычны вечар. "У адно з самых містычных святаў славянскіх народаў - Купалле, час ачышчэння і абуджэння неверагодных сіл, момант, калі ўсё немагчымае становіцца магчымым."

На тэрасах Музея на Вісле будзе гучаць польская, беларуская і ўкраінская паэзія, пад гукі імправізацыйнай музыкі. Калі вам хацелася б, каб мікрафон таксама быў i вашым, раiм спантанна паўдзельнічаць у "адкрытым мікрафоне".

Музыка: Вераніка Лось, Пётр Мелех і Аляксей Варсоба.
Паэзія: чытаюць Марына Якубовіч, Ігар Шугалееў, Вольга Мжэльская, Тарас Гембік, Дамініка Ягела, Вераніка Лось, Дорыян Дабраміра Чапла і Паўло Лугавы.
Графіка: Марыя Алена Бонет „Зёлкавы вянок”

#паэты #вакалісты #выканальніцкія_мастацтвы #перформанс


10 ліпеня: ​​Фестываль сучаснай беларускай культуры «Гучна-фэст» ад Free Belarus Center і сяброў

Оўпэнэйр пройдзе на беразе Віслы на пляцоўцы павільёна «Fala» з 11:00 да 23:00. Івэнт будзе арганізаваны ў фармаце сямейнага арт-пікніка, дзе кожны зможа знайсці для сябе заняткі на любы густ.

«Гучна-фэст» — гэта голас сучаснай Беларусі, які, нягледзячы ні на што, гучыць упэўнена і прыгожа.

З фестывальнай сцэны прагучаць: актрыса і спявачка Chornabrova, магутны рэпкор ад Цяпін Crew, касмічны этна-электронны дуэт Shuma, пастаянныя госці еўрапейскіх фестываляў Dlina Volny і любімцы публікі — Разбітае Сэрца Пацана ў поўным складзе.

І ўвага: #мастакі, #дызайнеры, #рамеснікі, #мадэльеры і іншыя #творцы тэрмінова запрашаюцца прыняць удзел у арт-маркеце! Трэба запоўніць анкету.

#Варшава #Польшча
685 viewsedited  15:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 16:12:01
BBA Photography Prize 2022, #Берлін, #Германія

Для каго: #фатографы,
⁃ 18+, любога полу і нацыянальнасці;
⁃ без абмежаванняў па досведзе ці сацыяльным / адукацыйным бэкграўндзе.

Адпраўце да 15 здымкаў - гэта дае вам права на ўдзел у доўгім і шорт-лісце і паказаць свае фатаграфіі на эксклюзіўнай выставе ў Берліне.
Прымаюцца любыя тэмы.

Што можна выйграць:
⁃ удзел у Berlin Photo Week,
⁃ сольную выставу ў BBA Gallery,
⁃ грашовыя прызы да 1 500 EUR і інш.

BBA Photography Prize + Berlin Photo Week:
⁃ Групавая выстава работ, адабраных на Берлінскі тыдзень фатаграфіі, адбудзецца ў верасні.
⁃ Больш за 20 фатографаў/-к, адабраных BBA, правядуць выставу ў Kuehlhaus Berlin, плошчай 600 кв.м, у кастрычніку - лістападзе 2022.

Крытэры адбору:

Візуальная дасканаласць, наратыў, канцэптуальнае мысленне, тэхнічнае майстэрства, глыбіня прадмета і разуменне і інш.

Ддл: 2 жніўня, апоўначы CEST.
Падрабязнасці і заяўка

#фатаграфія #прэмія
782 views13:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 15:02:08
ШКОЛА ТВОРЧАЙ САЛІДАРНАСЦІ
АДКРЫТЫ ПРЫЁМ ЗАЯВАК

Гарачы дэдлайн — 1 ліпеня!

Cultural Geographies і Libereco шукаюць удзельнікаў для міжнароднага анлайн/афлайн-праекта «Школа творчай салідарнасці.

Запрашаюць для ўдзелу актывістаў і мастакоў ад 18 да 28 гадоў з Украіны, Беларусі і Германіі.

Падчас праграмы эксперты ў галіне мастацтва і правоў чалавека падзеляцца сваімі ведамі і навыкамі практычна і тэарэтычна.

Удзельнікам будзе прапанавана далучыцца да адной з ментарскіх груп:

Гарадская прастора і актыўнасць,
Крытычнае пісьмо,
Калектыўныя архівы,
Дэкланіялізацыя практык памяці,
Салідарнасць і правы чалавека.

Пасля Школы вы будзеце зможаце рэалізаваць свой праект з дапамогай экспертаў.

Асноўнай працоўнай мовай будзе англійская.
Удзел бясплатны.
Праграма пакрывае выдаткі на пражыванне ўдзельнікаў у Франкфурце (на Одэры) і Івана-Франкоўску на час праекта, а таксама выдаткі на праезд і харчаванне.

Усе падрабязнасці тут.

Каб падаць заяўку, запоўніце гэтую форму да 1 ліпеня.
548 views12:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 13:51:01
А вось і першая гісторыя паспяховага ўдзелу ў апублікаваных тут конкурсах. Нават дзве ў адной!

«Мяне завуць Вольга Касцюк, я пішу кароткую прозу. Дзякуючы вам, я адправіла пераклад аднаго свайго апавядання ў амерыканскі часопіс PEPPER, апавяданне выйдзе праз пару дзён ў ліпеньскім нумары.»

[ У далучаных фота - вёрстка апавядання, якую ўжо можна легальна прачытаць анлайн ]



«І другая гісторыя. У верасні выйдзе маё апавяданне ў аўстрыйскім часопісе Tint. Гэта маё першае апавяданне, якое я напісала менавіта на ангельскай мове. Раней я наогул не думала, што змагу пісаць па-ангельску, але калі пабачыла ваш пост, то вырашыла паспрабаваць :)»

Мы ад такой зваротнай сувязі проста . Спадзяемся, гісторыя Вольгі натхняе спрабаваць свае сілы і вас

Маеце сваю #successstory ў адборах на оўпэнколы? Абавязкова напішыце нам у @sekktor_online!
592 views10:51
Адкрыць / каментаваць