Get Mystery Box with random crypto!

Два міжнародныя адкрытыя конкурсы для жанчын-мастачак+ Pap | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Два міжнародныя адкрытыя конкурсы для жанчын-мастачак+

Paper Story: #конкурс на анлайн-выставу і публікацыю ў зіне

Для каго: жанчыны-#мастакі.

Шукаюцца
: працы, якія ўяўляюць сабой, магчыма, чарнавікі, разважанні, сырыя гісторыі, сюжэты, эскізы, тое, што не з'яўляецца манументальным па сваёй тэхніцы, але ў той жа час распавядае пра мастачку і яе стыль і канцэпцыі.

Што можна выйграць:
⁃ анлайн-прамоцыю праз рэсурсы Ladies Drawing Club:
⁃ трапіць у штогадовае друкаванае выданне Second Edition.
⁃ удзел у анлайн-#выстава «Paper Story» 22 ліпеня - 1 жніўня 2022.

Ддл: 8 ліпеня.
Даведацца больш


Оўпэкол на публікацыю ў Create! Magazine vol. 34 і грашовыя прызы

Для каго: жанчыны і небінарныя #творцы.

Што можна выйграць:
⁃ магчымасць быць прадстаўленымі на старонках вядомага міжнароднага друкаванага выдання для творцаў.
⁃ анлайн-прамоцыя праз рэсурсы праекта (ахоп: больш за 200 000 чытачоў і падпісчыкаў па ўсім свеце, у тым ліку вядучыя галерэі, мастацкія кірмашы, калекцыянеры, куратары, пісьменнікі, арт-кансультанты і інш.)
⁃ грашовыя прэміі: 1000 / 500 / 250 USD.

Запрошаная куратарка: Пега Каргар, заснавальніца Repaint History - моцнай арганізацыі, створанай у 2018 годзе для ліквідацыі існуючага гендэрнага разрыву ў свеце мастацтва і прасоўвання кар'еры сучасных жанчын і небінарных мастакоў, засяродзіўшы ўвагу на забеспячэнні доступу да рэсурсаў і паслуг, фінансавання і супольнасці, а таксама прамой працы з музеямі і галерэямі па ўсім свеце, каб павялічыць прадстаўніцтва жанчын-мастачак на рынку #мастацтва.

Ддл: 31 ліпеня.
Даведацца больш