Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 29

2022-04-19 13:03:42
І, нарэшце, трэці #call да Сусветнага тыдня беларускай культуры! Гэтым разам для ўсіх, хто жадае далучыцца!

Дэдлайн: 4 траўня 2022 г.
Вынікі адбору: 16 траўня 2022 г.

Творцы, арт-мэнэджары, дыяспары беларусаў свету — запрашаем усіх, каму цікава, далучыцца і разам арганізаваць акцыі сёлетняга Сусветнага тыдня беларускай культуры, які адбудзецца з 4 па 10 ліпеня 2022 года.

Вы можаце прапанаваць ужо існуючы праект альбо толькі ідэю, канцэпцыю свята ў вашым горадзе альбо краіне, свае творчыя сілы, магчымасці.

Разам мы складзем мапу Тыдня, каб беларуская культура загучала на ўвесь свет.

Падрабязней пра заяўку: што чакаем і куды дасылаць

Таксама:

Чакаем вашы арыгінальныя праекты ( да 20 красавіка, бюджэт да €5 тыс.)

Шукаем дызайн для Тыдня (да 30 красавіка, прэмія €1 тыс.)

#магчымасці
334 views10:03
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 11:38:09 Тры бясплатныя конкурсы для ілюстратараў і дызайнераў - з цікавымі тэмамі і грашовымі прэміямі


Кніжная прэмія Пучы ад выдавецкага праекта La Casa Encendida і Fulgencio Pimentel

Для каго: #аўтары, #пісьменнікі, #творцы, #ілюстратары

Кніга можа быць абсалютна любога жанра і фармата. Шукаюць адзіную і ўнікальную працу. Конкурс адкрыты для літаратурных і графічных праектаў - нестандарьных, яркіх, арыгінальных і якасных.

Пераможца атрымае 8 000 EUR + публікацыю і прамоцыю.

Праца можа быць на любой мове, але неабходны пераклад хаця б 2 старонак на анг. мову.

Ддл: 15 траўня.
Падрабязней


Міжнародны конкурс ілюстрацыі на тэму веласпорта Illustrated Cycling 2022

Для каго:
#мастакі #ілюстратары #дызайнеры 18+.

Пераможца атрымае 1 500 EUR, за другое месца - 500 EUR. 25 абраных прац пакажуць у музеі веласпорта Жоакіма Агасціньа і ўключаць у каталог.

Ддл: 24 траўня.
Падрабязней


Конкурс дызайну персанажаў мультфільмаў пра агародніну Jiaxing Rainbow 2022

Колькі відаў агародніны існуе ў свеце? Колькі відаў вы бачылі? Калі розная агародніна збярэцца разам, як гэта будзе выглядаць?

Для каго: #дызайнеры, #мастакі, #ілюстратары; індывідуальна або групай да 3 чалавек.

Неабходна даслаць:
- малюнак персанажа ў 3 праекцыях
- 3 ці больш выразаў твару, якія перадаюць характар,
- апісанне персанажа.

Пераможца атрымае 4 400 EUR. Таксама ёсць інш. прызы да 1 000 EUR.

Ддл: 25 красавіка.
Падрабязней

#конкурс #прэмія #мастацтва #ілюстрацыя #літаратура #кнігавыданне #дызайн #ілюстрацыя #плакат
466 viewsedited  08:38
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 20:25:51
Конкурс на стварэнне праекта, які дапаможа выказаць салідарнасць і падтрымаць Украіну і яе дызайн-супольнасць.

«- Што стане саломінкай, якая зламала спіну рудага каня, на якім скача Вайна?
Салідарнасць.»

Для каго:
#дызайнеры, #ілюстратары, 3D-#мастакі, #скульптары

Ідэя: Ініцыятары(-кі) праекта вырашылі аб'яднаць галасы творцаў розных краін, каб ва ўнісон сказаць: «мы - супраць».
Удзельнікам праекта прапануецца стварыць унікальную кампазіцыю з выявай Радзімы-маці. Гэта можа быць #анімацыя, #ілюстрацыя, #3D #кампазіцыя, тыпаграфічная кампазіцыя, патэрн, у цэлым любы фармат, у якім захаваецца выява Радзімы-маці. Арганізатары імкнуцца сабраць больш за 50 работ ад розных аўтараў і арганізаваць продаж на NFT-пляцоўцы на суму 3000+ USD, якая будзе накіраваная ў дабрачынныя арганізацыі Ўкраіны.

Умовы афармлення працы чытайце ў інструкцыі.

Ддл: праект будзе адкрытым аж да перамогі і месяц пасля перамогі, + увесь час абнаўляцца.

Падрабязнасці тут.

#дызайн #графічны_дызайн #грамадскія_праекты
439 viewsedited  17:25
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 18:57:02
Сябры! Пакуль лічыльнік падпісчыкаў канала хістаецца блізу тысячы, мы вырашылі, што хопіць чакаць - дадаем кам’юніці чат!

Спадзяемся, ён дапаможа пашырыць прастору для пошуку і прапановаў прафесійных магчымасцяў - ужо наўпрост ад вас, культурных і творчых людзей Беларусі (дзе б мы/вы ні знаходзіліся зараз).

Мы бачым гэты чат як sharing space - месца, дзе можна шукаць і дзяліцца экспертызай, ведамі, кантактамі. Такая курылка здаровага чалавека з прафесійным фокусам на сацыякультурныя праекты і творчы прадакшн. І на Беларусь таксама.

У чаце можна і важна:


шукаць і прапаноўваць працу ў сферы культуры / мастацтве / творчых індустрыях, удзельнікаў(-ц) у вашыя каманды на іншых / неграшовых умовах;
дзяліцца сваёй і рэкамендаваць чужую экспертызу (у ролі ментара(-кі), спікера(-кі), кансультанта(-кі) і да т.п.);
ініцыяваць брэйнштормы, каб дадумаць любую культурніцкую ідэю ў праект;
посціць іншыя запыты, па якіх вам патрэбны канструктыўны калектыўны розум і інш.

Запрашаем: https://t.me/sekktorchat
412 viewsedited  15:57
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 18:30:44
#рэзідэнцыя Citofonare PimOff для падтрымкі танцавальных праектаў, якія яшчэ не былі прэзентаваныя, #Італія

Культурная асацыяцыя Pim Spazio Scenico у міланскім тэатры PimOff падтрымае ваш праект у межах рэзідэнцыі і ў зручным фармаце, які вырашаецца індывідуальна.

Прымаюцца толькі праекты, якія яшчэ не былі прэзентаваныя на публіцы. У канцы рэзідэнцыі неабходна прадставіць папярэдні прагляд, урывак ці яго даследванне.

Прапануюць:
- рэпетыцыйную студыю,
- пражыванне,
- фінансавую падтрымку да 3 000 EUR,
- тэхнічнае кансультаванне,
- арганізацыйную, камунікацыйную, фота- і відэападтрымку.

Выдаткі на транспарт, ежу і візу не кампенсуюцца.

Што падрыхтаваць:
- біяграфія,
- навучальны план,
- спасылкі на папярэднія працы,
- сціслае апісанне праекта,
- спасылка на відэролік(і) пра праект,
- стан праекта зараз і план па яго рэалізацыі,
- план рэзідэнцыі (эканамічны, тэхнічны, даследчы).

Ддл: 30 красавіка.
Падрабязней

#танец #харэографы
425 viewsedited  15:30
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 15:59:40
Платформа інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага мастацтва SHAPE+ прапануе дапамагчы вашай кар'еры і ўсталяваць працоўныя стасункі.

Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры.

Кандыдаты павінны пражываць у адной з краін Еўрапейскага Саюза або ў адной з краін, пералічаных у спісе. Яго можна пабачыць на старонцы заяўкі.

«SHAPE+» - гэта 13 партнёраў, якія дапамагаюць артыстам наладжваць сувязь з мясцовымі супольнасцямі і аўдыторыяй праз рэзідэнцыі, прэзентацыі, перформансы і інш.

Зараз SHAPE+ шукаюць артыстаў, якім будзе цікава развівацца разам з ліпеня 2022 па чэрвень 2023. За гэты год вы возьмеце ўдзел у некалькіх мерапрыемствах: сустрэчы з артыстамі, лекцыі і семінары, інтэрв'ю з гасцямі або міксы для радыё і анлайн-СМІ, магчымыя рэзідэнцыі і выступленні.

Што падрыхтаваць музыкам:
- відэа ці аўдыя -фрагмент жывога выступу да 10 хвілін.

Аўдыёвізуальным выканаўцам:
- відэа або фота ў фармаце анлайн-спасылак без укладанняў.

Ддл: 30 красавіка.
Сайт праграмы
Заяўка

#рэзідэнцыя #музыка
375 viewsedited  12:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 15:15:40
#конкурс даследчага праекта «Petchwork» у межах Watou Arts Festival, #Бельгія

Для каго:
прафесійныя #мастакі любой дысцыпліны і #студэнты апошняга курса мастацкіх праграм (бакалаўрыят/магістратура); ідывідуальна або групай да 3 чалавек.

Кожнае лета #фестываль разбівае намёты ў вёсцы недалёка ад французскай мяжы.

Конкурс «Petchwork» -
магчымасць стаць удзельнікам фестывалю на тры дні і ўступіць у дыялог/дыскусію з Коэн Ванмехелен, якога называюць “натхняльнік фестывалю”.

Пасля ўдзелу неабходна будзе падрыхтаваць праектную прапанову для Арт-фестывалю 2023. Калі вашую прапанову абяруць, вы атрымаеце бюджет 5 000 EUR для праработкі праекта.

Прадастаўляецца:
- спальнае месца,
- 300 EUR на пакрыццё выдаткаў.

Заяўка павінна змяшчаць:
- інфармацыя пра кандыдата (імя/назва студыі, адрас),
- матывацыйны ліст,
- CV,
- партфоліа.

Можаце абраць перыяд удзелу з двух прапанаваных:
- 12-15 ліпеня,
- 16-19 жніўня.
Ддл: 25 красавіка.
Сайт арганізатараў

#даследванні
368 views12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-18 14:35:33 Вітаем з новай падборкай магчымасцяў - з дэдлайнамі да канца красавіка.


РЭЗІДЭНЦЫІ:

Да 19 красавіка: набор на рэзідэнцыю «Нататкі адукацыі CAMP», #Германія, для практыкуючых спецыялістаў у галіне мастацкай адукацыі.

Да 20 красавіка: Горні Град, Славенія, - рэзідэнцыя для мастакоў розных дысцыплін.

Да 25 красавіка: рэзідэнцыя па медыя і камунікацыях Хаба Офіса Святланы Ціханоўскай. Запрашаюцца актывісты, ініцыятывы, НДА, медыя (СМІ, аўтары каналаў, блогеры, медыя праекты).

Дэдлайн 30 красавіка - агульны для:

Björkö Konstnod, Швецыя, дзе прапануецца бясплатнае пражыванне і працу ў майстэрнях на некалькі месяцаў - творцам у візуальных мастацтвах.

⁃ Рэзідэнцыі мастацкага пісьма ад Contemporary Art Stavanger, Нарвегія. Для пісьменнікаў, ккуратараў, мастацкіх даследчыкаў.

Künstlerhaus Schloss Balmoral у Бад-Эмсе, Германія, - некалькі рэзідэнцый для творчай працы, дыскусій і сустрэч - візуальным мастакам са ступенню магістра і досведам у 3+ гады.

Двухмесячная арт-рэзідэнцыя ў Гаазе, Нідэрланды, - творцам розных спецыяльнасцяў і дысцыплін.

⁃ Рэзідэнцыі ад даследчай праграмы Mistra Environmental Communication у Празе для творцаў, якія працуюць на стыку мастацтва і эка-актывізму.


КОНКУРСЫ, АДБОРЫ НА ВЫСТАВЫ І ФЕСТЫВАЛІ:

Да 20 красавіка:

Беларуская Рада культуры збірае праекты да Сусветнага тыдня беларускай культуры.

мастацкі конкурс ад ініцыятывы RICE. Вітаюцца ўсе формы двухмернай і трохмернай працы.

Да 22 красавіка: фестываль візуальных мастацтваў TULCA прымае працы на конкурс The World Was All Before Them.

Да 23 красавіка: Фестываль Pictoplasma ў пошуку караткаметражных анімацыйных фільмаў - для графічных дызайнераў і аніматараў.

Да 25 красавіка: Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае да ўдзелу: пісьменнікаў, паэтаў, філосафаў, журналістаў, музыкантаў – усіх, чыё жыццё звязана з літаратурай і выдавецкай дзейнасцю.

Да 29 красавіка:

⁃ конкурс новых прац у галіне лічбавых тэхналогій Artsformation: шукаюць праекты і творы мастацтва, якія вырашаюць сучасныя праблемы, звязаныя з развіццём і (няправільным) выкарыстаннем лічбавых тэхналогій.

⁃ Анлайн-выстава Shape Open 2022 «У люстэрку» пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адкрытая творцам 18+ з інваліднасцю, а таксама без.

Да 30 красавіка:

Open call БРК да Сусветнага тыдня беларускай культуры - для мастакоў і дызайнераў.

⁃ міжнародны анлайн-фестываль TANZAHOi, Германія, шукае танцавальныя стрымы і лічбавыя танцавальныя праекты ад харэографаў і танцораў.

⁃ конкурс і выстава FORM=CONTEXT да 90 годдзя нямецкага дызайнера Дытэра Рамса - для студэнтаў-мастакоў і выкладчыкаў.

⁃ магчымасць адправіць навуковы артыкул па фатаграфіі на Міжнародную канферэнцыю па фатаграфіі і тэорыі.

⁃ праектныя прапановы на праграму «Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі» - для арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнес-структур, медыя, блогераў.


СТЫПЕНДЫІ і АДУКАЦЫЙНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ:

Да 20 красавіка:

стыпендыі ад Інстытута Марціна Рота на сацыяльна-культурніцкую стажыроўку у 2022-23 гг у Германіі.

⁃ Школа па soft skills ад ментарскай праграмы развіцця супольнасцяў «паЧАТак» - для актывістаў, якія гатовыя ўкладацца ў фармаванне ўстойлівасці сваіх груп.

стыпендыя ААН для журналістаў ва ўзросце 22 - 35 год.
553 viewsedited  11:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 16:18:10 Моладзевы цэнтр Аберндорфа, #Аўстрыя, запрашае далучыцца да сваёй каманды для працы з моладдзю ва ўзросце ад 12-18 год у рамках Еўрапейскага корпуса салідарнасці

Для каго: #валанцёры з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Цэнтр мае намер арганізаваць комплекс мерапрыемстваў для падтрымкі інтэграцыі ў суполцы Аберндорфа: спартовыя мерапрыемствы, экскурсіі, творчыя мерапрыемствы, канцэрты, майстар-класы і дыскусіі, міжкультурнае навучанне, заняткі па хатнім заданні, інструктаж па працы, прагляд фільмаў і г.д.

Калі: з 1 верасня 2022 года па 31 жніўня 2023 года.

Прадастаўляецца:
⁃ жыллё,
⁃ штомесяц мясцовыя транспартныя выдаткі,
⁃ грошы на харчаванне.

Ддл: 31 траўня.

Падрабязнасці і заяўка

#валанцёрства
501 views13:18
Адкрыць / каментаваць
2022-04-16 11:04:04
#рэзідэнцыя Distance and Resistance ў Radar Sofia, #Балгарыя

Для каго: у першую чаргу - #пісьменнікі і #драматургі. Кінематаграфісты, #рэжысёры, #харэографы, #куратары, #мастакі і #перакладчыкі таксама могуць падавацца.

#творцы, якія жывуць у супраціве, звяртаюць увагу на навакольны свет, не баяцца быць радыкальнымі. Вас падтрымаюць, калі вы ў небяспецы ці падвергліся цэнзуры.

Падчас рэзідэнцыі вы можаце проста адпачыць. Пры жаданні рабіць праект, арганізатары дапамогуць вам са студыйнымі памяшканнямі, сцэнай, выставачнай прасторай. Вітаецца, калі вы расскажаце сваю гісторыю і на ўласным прыкладзе пакажаце, што супраціў - гэта не проста словы.

Умовы:
- стыпендыя 800 EUR,
- да 400 EUR на вытворчасць і прэзентацыю,
- да 200 EUR на транспарт,
- асобны пакой і доступ да студыі.

Што падрыхтаваць:
- біяграфія,
- прэзентацыя 3 сваіх найлепшых праектаў (калі ёсць),
- ідэя праекта (калі плануеце ствараць падчас рэзідэнцыі),
- кароткі відэазварот.

Ддл: 31 траўня.
Форма заяўкі
Сайт арганізатараў
584 views08:04
Адкрыць / каментаваць